Іх аб’яднала музыка | Дзяннiца

Іх аб’яднала музыка

Версия для печатиВерсия для печати

Елізавета Дабранская з за­да­ва­ль­нен­нем займаецца музыкай у дзіцячай школе мастацтваў. Дзяў­чын­ка пераехала разам з ся­м­’­ёй у Шчучын з Украіны. Там ас­вой­ва­ла фартэпіяна. Пас­вя­чэн­не ў музыканты стала для Елі­за­ве­ты сапраўдным святам,  як і для ўсіх іншых пачаткоўцаў.
Па добрай традыцыі кожны год  пе­да­го­гі і вучні Шчучынскай дзі­ця­чай школы мастацтваў ладзяць кан­цэрт для першакласнікаў  і іх ба­ць­коў. Сёлета арганізатары свя­точ­на­га мерапрыемства пра­па­на­ва­лі рабятам вандроўку па ча­роў­най краіне Музыкі. Ноткі, каралева Му­зы­ка і яе памочніца Мелодыя на­га­да­лі першакласнікам асноўныя му­зыч­ныя законы і правілы. 

Звыш 50 першакласнікаў прай­ш­лі своеасаблівы абрад пасвячэння ў музыканты, атрымалі пас­вед­чан­ні і “залатыя” ноткі на памяць.
Дружна гучала “Клятва юных му­зы­кан­таў”, абяцанне старанна ву­чыц­ца і быць прыкладам для ма­лод­шых. Многія прызналіся, што ма­раць аб вялікай сцэне. А для пер­шых крокаў у іх ёсць усё не­аб­ход­нае: добрыя музычныя ін­с­т­ру­мен­ты і высокапрафесійныя вык­лад­чы­кі, а яшчэ – падтрымка ба­ць­коў і сяброў, якія, дарэчы, таксама прый­ш­лі павіншаваць пер­шак­лас­ні­каў з адметнай падзеяй у іх жыц­ці.
  Свае першыя творчыя да­сяг­нен­ні падчас святочнага канцэрта пра­дэ­ман­с­т­ра­ва­лі Анастасія Ур­ба­но­віч, Карына Бакун, Елізавета Яў­то­шык, Кірыл Карповіч, Арцём Гу­сей­наў, Данііл Чарнавокі і многія  ін­шыя.  
– Вельмі задаволена, што мае двай­ня­ты Каця і Насця вырашылі ас­во­іць цымбалы,  – прызнаецца шмат­дзет­ная мама Руслана Ла­па­та.  – Тры малодшыя дачушкі так­са­ма мараць стаць выхаванцамі шко­лы мастацтваў, і  я толькі “за”!
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.