Падзяка за свабоду Чэхіі | Дзяннiца

Падзяка за свабоду Чэхіі

Версия для печатиВерсия для печати

 Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вадзім Лявонцьевіч Квач з аг. Скрыбаўцы, які ў 1945 годзе прымаў удзел у баях за вызваленне Чэхаславакіі і яе сталіцы Прагі, атрымаў медаль Чэшскай Рэспублікі "70-год заканчэння Другой Сусветнай вайны". 
     Памятную ўзнагароду былому франтавіку ўручылі ваенны камісар Шчучынскага раёна Аляксандр Генадзьевіч Гайдук, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч і старшыня Мажэйкаўскага сельвыканкама Наталля Чаславаўна Хоміч. 
     Усхваляваны Вадзім Лявонцьевіч расчулена прыняў гасцей і падзяліўся ўспамінамі. 

     -- Тыя вогненныя дні да гэтай пары не сцерліся з памяці, -- прызнаўся ветэран. – Жыхары Чэхаславакіі сустракалі нас кветкамі, радаваліся вызваленню ад фашысцкай чумы, якое мы прынеслі іх краіне. Вельмі прыемна атрымліваць гэты медаль – сведчанне таго, што чэшскі народ і сёння ўдзячны нам за сваю свабоду, якая далася нам дарагой цаной.
     Вадзім Лявонцьевіч служыў артылерыстам у складзе войскаў Першага  Украінскага фронту, вызваляў Кракаў, Прагу і іншыя гарады, фарсіраваў Одэр, Віслу, дайшоў да Берліна.  
     У красавіку гэтага года ветэран адзначыў 90-гадовы юбілей, а ў маі прымаў удзел у сустрэчы з губернатарам Гродзеншчыны з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ветэран удзячны кіраўніцтву нашай краіны за клопат і павагу, а чэшскаму народу – за памяць. 
     Ганна РУДСКАЯ.