Мы выбіраем жыццё! | Дзяннiца

Мы выбіраем жыццё!

Версия для печатиВерсия для печати

Мерапрыемства пад такой назвай прайшло нядаўна ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў рамках Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу.
Перад школьнікамі, гімназістамі і ліцэістамі выступілі спецыяліст ЦГіЭ М.С. Дарашкевіч і оперупаўнаважанага групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі РАУС А.У. Старчук.  Цікавы канцэрт падрыхтавалі для моладзі работнікі і выхаванцы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. А члены БРСМ раздалі ўсім прысутным тэматычныя флаеры.

Анна КАСПЕР.