Навагодняя ёлка расце на вачах | Дзяннiца

Навагодняя ёлка расце на вачах

Версия для печатиВерсия для печати

 Камунальнікі прыступілі да ўстаноўкі галоўнай навагодняй ёлкі раёна на плошчы Свабоды ў Шчучыне. Зараз работнікі РУП ЖКГ пры дапамозе аўтавышкі і крана манціруюць 17-мятровы металічны каркас і займаюцца яго “азеляненнем”.
     -- Мы закупілі ў Шчучынскім лясгасе 266 маленькіх елачак, каб скласці з іх адну – вялікую і прыгожую, -- гаворыць начальнік участка добраўпарадкавання РУП ЖКГ Станіслаў Мечыслававіч Варонік. – Упэўнены, пасля таго, як мы закончым работу і павесім цацкі і святочныя агеньчыкі, наша навагодняя прыгажуня будзе выглядаць яшчэ больш шыкоўна, чым летась.

     Дзякуючы шматлікай ілюмінацыі значна папрыгажэе і цэнтар горада. А ў гарадскім скверы ў бліжэйшы час з’явіцца сапраўдны казачны гарадок, дзе будуць ўсталяваны ззяючыя каркасныя фігуры. Якія? Хутка ўбачыце самі!
     Аляксандр КАСПЯРЧУК.
     Фота аўтара.