Прэстыжная прэмія – шчу­чын­с­ка­му ракетамадэлісту | Дзяннiца

Прэстыжная прэмія – шчу­чын­с­ка­му ракетамадэлісту

Версия для печатиВерсия для печати

Выхаванец Шчучынскага ра­ён­на­га цэнтра тэхнічнай твор­час­ці Максім Пянькоўскі стаў лаў­рэ­а­там прэміі імя Аляк­сан­д­ра Іосіфавіча Дубко.
Сёлета прэстыжная прэмія бы­ла ўручана 39 таленавітым шко­ль­ні­кам і студэнтам Гродзен­ш­чы­ны. Святочная цырымонія ад­бы­ла­ся ў пятніцу ў Гродзен­с­кім каледжы мастацтваў. Мо­ладзь прывітаў старшыня Гродзен­с­ка­га абласнога Савета дэ­пу­та­таў Ігар Георгіевіч  Жук і ўру­чыў прэміі лаўрэатам  разам з Эмай Нікіфараўнай Дубко – уда­вой былога старшыні Гродзен­с­ка­га абласнога вы­ка­наў­ча­га камітэта, Героя Бе­ла­ру­сі, Героя Сацыялістычнай пра­цы, кавалера двух ордэнаў Ле­ні­на. 

Такая прэмія ўручалася ўжо 18-ы раз. Па традыцыі лаўрэатаў прэс­тыж­най ўзнагароды пазнаёмілі з жыц­цём чалавека, чыё імя носіць прэ­мія.

Яго лёс быў непарыўна звя­за­ны з Гродзеншчынай – спа­чат­ку як кіраўніка калгаса «Прагрэс» (сёння СВК «Прагрэс-Верцялішкі»), за­тым абласнога выканаўчага ка­мі­тэ­та. 
Пасля цырымоніі ўзна­га­род­жан­ня на сцэне каледжа выс­тупалі лаў­рэ­а­ты прэміі – таленавітыя вы­ка­наў­цы і танцоры.  
– Для мяне гэта была вельмі важ­ная і ўрачыстая падзея, – дзе­ліц­ца сваімі ўражаннямі вучань СШ №2 г.Шчучына Максім Пянькоўскі, які атрымаў прэмію за высокія  да­сяг­нен­ні ў ракетамадэльным спор­це. – Я займаюся ра­ке­та­ма­дэ­ліз­мам з дзевяці год, і, шчыра прыз­нац­ца, мой інтарэс да кан­с­т­ру­я­ван­ня толькі павялічваецца. 
У ракетамадэльны гурток да свай­го былога настаўніка Яўгенія Мі­ка­ла­е­ві­ча Чашчэвіка Максіма пры­вёў займацца тата Анатолій Іо­сі­фа­віч Пянькоўскі, які ў свой час так­са­ма з задавальненнем май­с­т­ра­ваў самыя складаныя мадэлі, а ця­пер ва ўсім падтрымлівае сына, ез­дзіць з ім на спаборніцтвы. 
Чатыры гады назад юны кан­с­т­рук­тар Максім Пянькоўскі пачынаў з папяровых ракет, дэталькі да якіх вы­рэз­ваў па шаблонах, старанна і цяр­п­лі­ва склейваў. З кожным го­дам майстэрства ўдас­ка­на­ль­ва­ла­ся, і цяпер Максім з’яўляецца аў­та­рам унікальных мадэлей, мак­сі­ма­ль­на набліжаных да сапраўдных. Адзін ракетаплан,  найбольш да­ра­гі юнаку, прымаў удзел у васьмі спа­бор­ніц­т­вах і ні разу не падвёў свай­го канструктара.
Згодна з агульнымі вынікамі эта­паў Кубка свету па ра­ке­та­ма­дэ­ль­ным спорце (а Максім прымаў удзел у двух з іх, якія праходзілі ў Грод­не і ў літоўскім Марыямпале) шчу­чын­с­кі ракетамадэліст займае пя­тае месца ў свеце сярод юніёраў і дзясятае – сярод дарослых. 
Вельмі ганарыцца дасягненнямі свай­го выхаванца, сярод якіх – пер­шае месца ў этапе Кубка свету па ракетамадэльным спорце, Яў­ге­ній Мікалаевіч. 
– Я з Максімам займаюся ін­ды­ві­ду­а­ль­на, – тлумачыць педагог. – Ця­пер мы працуем над новай ма­дэл­лю, і, спадзяюся, яна дапаможа за­ва­я­ваць чарговую перамогу. 
А Максім таксама марыць пра но­выя рубяжы, шмат працуе для да­сяг­нен­ня сваіх мэтаў. Аднак гэта не перашкаджае юнаку мець і ін­шыя захапленні. Ён з за­да­ва­ль­нен­нем ганяе з сябрамі футбольны мяч і захапляецца гісторыяй. 
– Хутчэй за ўсё ў будучым вы­бе­ру спецыяльнасць, звязаную з кан­с­т­ру­я­ван­нем, – мяркуе сённяшні ва­сь­мік­лас­нік СШ №2 г. Шчучына. – Час падумаць і канчаткова выз­на­чыц­ца з выбарам яшчэ ёсць. 
На развітанне ўсё ж не ўтры­ма­ла­ся, каб не спытаць у гэтага су­р­’­ёз­на­га, нешматслоўнага чэмпіёна:
– Цяжка даюцца перамогі?
– Цяжка бегаць у пошуках сваёй пры­зям­ліў­шай­ся мадэлі, а ў час па­лё­ту – не страціць яе з поля зроку, – падумаўшы, адказаў Максім. – Бы­вае, прыходзіцца пе­ра­а­до­ль­ваць да 15-20 км за спаборніцтвы. Але ж хіба гэта можа параўнацца з тым адчуваннем, калі бачыш, як на­кі­роў­ва­ец­ца ў неба мадэль, скан­с­т­ру­я­ва­ная тваімі рукамі?! Гэ­та такое пачуццё, якое словамі пе­ра­даць немагчыма!
Поспехаў табе, Максім! Няхай у тва­ім жыцці будзе яшчэ не адна пе­ра­мо­га!
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара. ​