Важна зарыентаваць чалавека на законны алгарытм дзеянняў | Дзяннiца

Важна зарыентаваць чалавека на законны алгарытм дзеянняў

Версия для печатиВерсия для печати

Насычаным па зваротах атрымаўся прыём грамадзян з адначасовым пра­вядзен­нем “прамой тэлефоннай лініі” для намесніка начальніка ўпраўлення кан­т­ро­лю бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў Камітэта дзяр­жаў­на­га кантролю Гродзенскай вобласці Таццяны Тадэвушаўны СЛАБЫШ. Да прадстаўніцы паважанага ведамства жыхары раёна звярнуліся па пы­тан­нях прыватызацыі і куплі-продажу жылля, выплаты зарплаты і дапамогі па дог­лядзе дзіцяці, агучылі іншыя асабістыя праблемы. 

Дыялог “вочы ў вочы” пачаўся з надзвычай жыццёвай і актуальнай для многіх тэ­мы прыватызацыі. Падрабязна і эмацыянальна распавядалі жыхаркі аграгарадка Ра­жан­ка пра сітуацыю, у якую, па іх словах, патрапілі з-за пэўных абставін. Калі ко­рат­ка, даўным-даўно жанчынам быў выдзелены пад кватэры будынак пры ўстанове, дзе яны працавалі. Пазней яго перавялі ў разрад жылога памяшкання, аформілі не­аб­ход­ныя дакументы. Жыльцоў на той момант не вельмі цікавіў “статус” іх кватэр, бо ра­ды былі і такому даху над галавой. Яны сталі актыўна абжываць “метры”, да­водзіць іх да ладу, укладваючы ўласныя сродкі ў аддзелку, рамонт і доб­раў­па­рад­ка­ван­не, дабудоўвалі гаспадарчыя памяшканні, падводзілі газ і г.д. Зразумела, тады ніх­то не задумваўся, што некалі спатрэбіцца пацвярджаць гэта дакументальна. Калі ж вырашылі прыватызаваць старыя, без выгод “сцены”, былі моцна здзіўлены ... су­май, у якую было ацэнена жыллё: яна падалася вяскоўцам неапраўдана высокай. Маў­ляў, шмат чаго зроблена за свае грошы, але гэта да ўвагі не ўзялі. Ёсць у жан­чын прэтэнзіі і да работы асобных спецыялістаў службаў, з якімі давялося кан­так­та­ваць пры афармленні дакументаў на прыватызацыю. Пра дапушчаную ў адносінах да іх, па меркаванні жанчын, несправядлівасць і прыйшлі яны расказаць службовай асо­бе з Камітэта дзяржкантролю.
Таццяна Тадэвушаўна ўважліва выслухала і пазіцыю людзей, і аргументы спе­цы­я­ліс­таў аддзелаў і службаў райвыканкама, якія прысутнічалі на прыёме ці былі зап­ро­ша­ны, каб даць тлумачэнні. Разам, прааналізаваўшы ўсе нюансы, прыйшлі да выс­но­вы, што эмоцыямі, як і валявымі ўказаннямі, сітуацыю не выправіш. Для жы­ль­цоў ёсць законны алгарытм дзеянняў для змяншэння сумы за прыватызацыю: або пра­вес­ці працэдуру прызнання некалі ўзведзеных старых гаспадарчых пабудоў неп­ры­год­ны­мі для выкарыстання, каб мець магчымасць іх потым знесці, або для пац­вяр­д­жэн­ня укладзеных у жыллё сродкаў звярнуцца ў суд. Вердыкт гэтай інстанцыі, ка­лі будзе вынесены на карысць заяўнікоў, стане законнай падставай для змяншэння кош­ту жылля. Дарэчы, такі прэцэдэнт у нашым раёне ўжо ёсць, падкрэслілі галоўны спе­цы­я­ліст юрыдычнага аддзела райвыканкама А.І. Лябецкі і намеснік дырэктара РУП ЖКГ А.В. Шкіндзераў, якія ўдзельнічалі ў дыялогу.
 Пытанне, якое прывяло на прыём да Т.Т. Слабыш жыхароў аграгарадка Дэм­б­ра­ва, у асобных момантах было сугучным з папярэднім зваротам. Яно датычылася пра­цэ­ду­ры куплі-продажу дамоў, што ўзводзіліся ў гаспадарцы з выкарыстаннем крэ­дыт­ных сродкаў. Людзі расказалі, што па вуснай дамоўленасці з тагачасным кі­раў­ніц­т­вам дабудоўвалі каробкі будынкаў самі і за свае грошы. Таму сумы, якія ця­пер трэба заплаціць за жыллё, каб стаць яго паўнапраўнымі ўласнікамі, лічаць за­над­та вялікімі.
Выхад усё той жа: каб атрымаць права на змяншэнне кошту дамоў, трэба ў су­до­вым парадку пацвердзіць факт уласных расходаў на іх будаўніцтва.
Звярнуцца ў абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспек­цыі працы Т.Т. Слабыш параіла прыйшоўшай на прыём жанчыне, якая прадстаўляла інтарэсы дач­кі – работніцы сельгасарганізацыі аднаго з раёнаў Гродзеншчыны. Кампетэнтную па­ра­ду атрымала і жанчына, якая шмат гадоў спрабуе даказаць сваё права на спад­чы­ну. 
У чатырох з шасці атрыманых тэлефонных зваротаў уздымалася пытанне зно­су старых дрэў на могілках у Дэмбраве. “Дрэвы вялізныя, векавыя. Зноў які ўраган на­ля­ціць – упадуць на помнікі...”, – непакоіліся людзі. 
Як патлумачыў А.В. Шкіндзераў, прызнаныя аварыйнымі дрэвы ўжо знеслі, на чар­зе – астатнія веліканы. Для прадаўжэння работ патрэбны дапамога альпіністаў са спе­цы­я­ль­ны­мі прыладамі і грашовыя сродкі. Па словах намесніка дырэктара, уво­гу­ле на балансе РУП ЖКГ – сем дзясяткаў месцаў апошняга спачыну.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.