Працаваць -- эфектыўна! | Дзяннiца

Працаваць -- эфектыўна!

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння на пасяджэнні райвыканкама ацэньвалася эфектыўнасць работы Шчучынскага РУП ЖКГ. У свой час арганізацыя перажыла аптымізацыю і рэарганізацыю кадраў. Якія вынікі далі гэтыя працэсы?
Перад пасяджэннем члены райвыканкама выехалі на аб'екты, наведалі цэнтральны цеплавы пункт, склады для захоўвання цвёрдых відаў паліва, участак транспарту, дзе абсталяваны цэх шынамантажу і аўтамыйка. Усюды валадараць узорны парадак і гаспадарлівасць. Камунальнікам удаецца атрымліваць рэнтабельнасць па многіх напрамках работы, закупляць новую тэхніку для добраўпарадкавання тэрыторый, замяняць ручную працу аўтаматызаванай. Шчучынская РУП ЖКГ лідзіруе ў вобласці па замене цепласетак, якіх сёлета адноўлена 11,5 км.

На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі дырэктар РУП ЖКГ Дз.В. Казаноўскі, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Дз.Т. Місюк. Уздымаючы шэраг праблем, старшыня раённага выканаўчага камітэта С.В. Ложэчнік паставіў задачу паскорыць выраб дакументацыі на будаўніцтва новых ачышчальных збудаванняў, засяродзіў увагу на неабходнасці загадзя прадумваць фінансаванне, каб прыводзіць у парадак тэрыторыі пасля пракладкі цепласетак і не выклікаць скаргаў насельніцтва. Свае заўвагі выказаў і начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама А.В. Шафранскі. Напрыканцы пасяджэння Алег Вітальевіч уручыў Дз.В. Казаноўскаму ганаровую грамату за ўклад у дастойную падрыхтоўку горада Шчучына да Дня беларускага пісьменства.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.