Крэатыўны старшыня | Дзяннiца

Крэатыўны старшыня

Версия для печатиВерсия для печати

На гэтым тыдні старшыня Жа­лу­доц­ка­га сельвыканкама Г.І. Цы­він­с­кі пры­маў шматлікія він­ша­ван­ні з нагоды свайго юбі­лею. Кажуць, што 50 год – гэта як­раз той экватар, калі варта азір­нуц­ца назад, падсумаваць зроб­ле­нае і выз­на­чыць да­рож­ную карту на шлях будучы. Ме­на­ві­та ў такім пазітыўным нас­т­роі  мы і сустрэлі Генадзія Іва­на­ві­ча, прапанаваўшы яму не то­ль­кі ўзгадаць сваю пра­цоў­ную бі­яг­ра­фію, але і расказаць пра тое, чым моцны жалудоцкі рэ­гі­ён.  
Ужо ні адно скліканне землякі вы­бі­ра­юць Г.І. Цывінскага і дэ­пу­та­там, і стар­шы­нёй свайго сельскага Са­ве­та, што сведчыць аб даверы і вы­со­кім аўтарытэце гэ­та­га ча­ла­ве­ка.

А перад тым ён 13 год уз­на­ча­ль­ваў калгасны вытворчы ўчастак, бу­ду­чы зу­сім маладым, меў у пад­на­ча­лен­ні каля сотні працаўнікоў па­лёў, але заўжды зна­ходзіў з людзь­мі агульную мову. Гэты дар як нельга лепш спатрэбіўся і ў ня­лёг­кай стар­шы­нёў­с­кай дзейнасці, якой прысвечана ні многа ні мала, а ўжо 12 год.
Пасля распаду Саюза Жа­лу­док па­кі­ну­лі вайскоўцы мясцовай час­ці, а яшчэ праз нейкі час было рас­фар­мі­ра­ва­на медвучылішча. Ка­лі­сь­ці бойкае мястэчка, дзе лі­та­ра­ль­на віравала маладзёжнае жыц­цё, нейк адразу заціхла, пе­рат­ва­ра­ю­чы­ся ў са­мую што ні ёсць глы­бін­ку. 
– Карэктывы ў бязрадасную пер­с­пек­ты­ву ўнесла Дзяржаўная праг­ра­ма ад­рад­жэн­ня сяла, дзякуючы якой мы здорава «падцягнулі» ін­ф­рас­т­рук­ту­ру гарадскога па­сёл­ка, і сён­ня Жалудок радуе сваёй аку­рат­нас­цю і дагледжанасцю, – кан­с­та­туе Ге­надзій Іванавіч. – А яшчэ мы з 2006 года актыўна ўклю­чы­лі­ся ў міжнародную пра­ек­т­ную дзей­насць па ўстойлівым развіцці свай­го міні-рэгіёна, з таго часу рэ­а­лі­за­ва­лі больш за дзясятак праектаў, дзя­ку­ю­чы якім наш гарадскі па­сё­лак ужо на слыху па ўсёй Беларусі і нават за яе межамі. Да нас з за­да­ва­ль­нен­нем прыязджаюць ту­рыс­ты. Жа­лу­док набыў славу ста­лі­цы фестывалю кветак.
Сапраўды, жалудоцкія эн­ту­зі­яс­ты пры падтрымцы мясцовай ула­ды пастаянна пра­водзяць се­мі­на­ры па развіцці мясцовых ініцыятыў, эка­ла­гіч­на­га напрамку, вы­пус­ка­юць бра­шу­ры і буклеты, пад вокладкай якіх сабраны лёсы землякоў, гіс­та­рыч­ная спадчына роднай старонкі, рас­п­ра­ца­ва­ны турыстычныя мар­ш­ру­ты… У пасёлку дзей­ні­чае ін­фар­ма­цый­ны цэнтр па ўстойлівым раз­віц­ці, аграэкатурызме і сельскім прад­п­ры­ма­ль­ніц­т­ве.  
Зусім не выпадкова ў кабінеце Г.І.Цывінскага пачэснае месца зай­ма­юць га­на­ро­выя граматы, пад­пі­са­ныя міністрам спорту і турызму Рэс­пуб­лі­кі Беларусь за знач­ны ўклад Жалудоцкага сельскага Са­ве­та дэпутатаў у развіццё ту­рыс­тыч­най галіны, а яш­чэ – за ства­рэн­не новага арыгінальнага ту­рыс­тыч­на­га прадукту, якім быў наз­ва­ны зна­ка­мі­ты жалудоцкі  фес­ты­валь кветак.
Аднойчы распачатую справу ак­ты­віс­ты не пакідаюць. Праўду ка­жуць, пра­він­цыю вызначаюць людзі.
–  А мысленне ў нашых жа­луд­чан далёка не правінцыяльнае, – пад­к­рэс­лі­вае кі­раў­нік мясцовай вер­ты­ка­лі. – Да прыкладу, зараз у дзі­ця­чым садку працуюць ужо над другім пра­ек­там па энергазберажэнні, і тут у хут­кім часе з’явіцца … вятрак, які будзе цал­кам забяспечваць ус­та­но­ву экалагічнай электраэнергіяй.
Адчуваецца, што Генадзій Іва­на­віч надзвычай ганарыцца сваімі зем­ля­ка­мі і сва­ім жалудоцкім кра­ем. Дзякуючы цеснаму суп­ра­цоў­ніц­т­ву з «Жалудоцкім аг­ра­ком­п­лек­сам», участкам РУП ЖКГ, мясцовай шко­лай, культасветработнікамі з пос­пе­хам вырашаюцца многія важ­ныя задачы па забеспячэнні дас­той­най жыццядзейнасці на­се­ль­ніц­т­ва. 
– Актыўную жыццёвую пазіцыю зай­ма­юць як нашы вопытныя дэ­пу­та­ты Ста­ніс­лаў Юльянавіч Гузень, Ста­ніс­лаў Віктаравіч Маркевіч, Але­на Мікалаеўна Ра­бы­кі­на, так і ма­ла­дыя – Святлана Аляк­сан­д­раў­на Гарошка, Генадзій Іосіфавіч Цы­він­с­кі і ін­шыя. Заўжды з цікавымі пра­па­но­ва­мі прыходзяць у се­ль­вы­кан­кам такія жыхары па­сёл­ка, як Та­і­са Уладзіміраўна Трукшына, Ма­рыя Мікалаеўна Рудая, Ка­ця­ры­на Сця­па­наў­на Марук, – з удзяч­нас­цю называе Генадзій Іванавіч сва­іх паплечнікаў, а я між­во­лі ду­маю, што толькі адкрыты, шчыры і крэ­а­тыў­ны чалавек здольны ства­рыць ва­кол сябе  моцную, жывую ка­ман­ду грамадскіх актывістаў, га­то­вых па-добраму пе­ра­вяр­нуць свет і абывацельскае мысленне, за­па­ліць сэрцы іншых цікавымі спра­ва­мі, не спыняцца на да­сяг­ну­тым.
Генадзій Іванавіч Цывінскі лі­чыць сябе шчаслівым чалавекам, бо ён знайшоў ся­бе на сваёй ма­лой радзіме, бо мае магчымасць ці не штодзень зазірнуць у ба­ць­коў­с­кі дом у суседніх Мінойтавічах і да­па­маг­чы ў хатніх справах 84-гадовай ма­ту­лі Рэ­гі­не Міхайлаўне. У сям’і ён таксама знаходзіць разуменне, хоць і не заўсёды яго ра­бо­чы дзень умяш­ча­ец­ца ў стандартныя восем гадзін. Разам з жонкай Валянцінай Ар­кадзь­еў­най яны выхавалі цу­доў­ных дзяцей, якімі можна толькі га­на­рыц­ца. Дачка Ган­на атрымала два дыпломы аб вышэйшай аду­ка­цыі – лінгвіста і эканаміста, ва­ло­дае трыма замежнымі мовамі. А сын Віталій закончыў юрыдычны фа­ку­ль­тэт БДУ, пра­цуе ва УУС Мі­наб­л­вы­кан­ка­ма. У дзяцей свае се­м’і, а Цывінскія-старэйшыя ўжо ра­ду­юц­ца ўнукам. 
– Жыццё працягваецца, і вельмі хо­чац­ца, каб яно падарыла яшчэ шмат шанцаў у творчай са­ма­рэ­а­лі­за­цыі. Планаў вельмі багата, і ўсе яны звязаны з роднай ста­рон­кай, з яе росквітам, – шчыра ўсміхаецца мой суразмоўца, а мы жадаем яму, каб аба­вяз­ко­ва збылося ўсё за­ду­ма­нае. 
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.