На спартыўнай хвалі адчуваюць сябе на Шчу­чын­ш­чы­не прыхільнікі актыўнага ад­па­чын­ку | Дзяннiца

На спартыўнай хвалі адчуваюць сябе на Шчу­чын­ш­чы­не прыхільнікі актыўнага ад­па­чын­ку

Версия для печатиВерсия для печати

У гэтым змаглі пераканацца ўдзе­ль­ні­кі абласнога семінара, які на днях прай­шоў у нашым ра­ё­не. Дырэктары фізкультурна-спар­тыў­ных клубаў і цэн­т­раў фіз­ку­ль­тур­на-аздараўленчай ра­бо­ты наведалі Шчучыншчыну і пра­а­на­лі­за­ва­лі мясцовы вопыт па выкарыстанні спартыўных бу­дын­каў для арганізацыі ра­бо­ты па месцы жыхарства. 
На працягу апошніх 5 гадоў Шчу­чын­с­кі раён займае першае месца ў абласным аг­лядзе-конкурсе на леп­шую арганізацыю фіз­ку­ль­тур­на-аздараўленчай і спартыўна-ма­са­вай работы сярод сельскіх ра­ё­наў Гродзенскай вобласці. 

– Утрымліваць лідзіруючую па­зі­цыю ўдаецца дзякуючы  сур’ёзным фі­нан­са­вым укладанням у развіццё спар­тыў­най інфраструктуры ў на­шым раёне і штодзён­най кра­пат­лі­вай працы людзей, якія любяць спорт, – дзеліцца Іван Вікенцьевіч Гваз­доў­с­кі, намеснік начальніка ад­дзе­ла адукацыі, спорту і турызму рай­вы­кан­ка­ма. – Ство­ра­ная ў ра­ё­не база эфектыўна вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца. На высокім арганізацыйным уз­роў­ні праводзяцца спартыўныя спа­бор­ніц­т­вы. Лепшыя спартсмены Шчу­чын­ш­чы­ны прымаюць удзел у спаборніцтвах у складзе зборнай каманды воб­лас­ці. Адна з асноўных задач пры  ар­га­ні­за­цыі фізкультурна-аз­да­раў­лен­чай і спартыўна-масавай ра­бо­ты – гэта ахоп усіх катэгорый на­се­ль­ніц­т­ва. Пачынаючы з 1997 года, у раёне праводзіцца круг­ла­га­до­вая спар­та­кі­я­да сярод сельскіх Са­ве­таў. На працягу апошніх сямі гадоў ар­га­ні­зу­юц­ца спартыўныя гульні пра­цоў­ных, а  з 2007 года фун­к­цы­я­нуе раённы цэнтр фізкультурна-аз­да­раў­лен­чай работы з на­се­ль­ніц­т­вам па месцы жыхарства, дзя­ку­ю­чы якому ў кожным сельскім Са­ве­це  замацаваны інструктар-ме­та­дыст.
Убачыць, як выкарыстоўваецца спар­тыў­ная база, удзельнікі се­мі­на­ра змаглі, на­ве­даў­шы шэраг аб­’­ек­таў. Так, першым пунктам на іх мар­ш­ру­це стаў сучасны спар­тыў­ны ком­п­лекс па вуліцы Авіятараў. Гэ­ты аб’ект  адчыніў свае дзверы для на­вед­ва­ль­ні­каў у бягучым годзе. Сён­ня ён вельмі запатрабаваны ў на­се­ль­ніц­т­ва, тут зай­ма­юц­ца людзі роз­ных узростаў.  Мадэрнізацыя бу­дын­ка вялася ў рамках су­мес­на­га беларуска-літоўскага праекта тран­с­г­ра­ніч­на­га супрацоўніцтва і абы­ш­ла­ся ў 11,5 млрд. рублёў. 
Дзіцяча-юнацкая спартыўная шко­ла таксама рэканструявана. Тут  працуюць тры аддзяленні. Юныя шчучынцы з вялікай ахвотай зай­ма­юц­ца гандболам, фут­бо­лам і лёг­кай атлетыкай. І па кожным з гэ­тых відаў спорту ёсць дасягненні, да­біц­ца якіх удалося ў тым ліку і дзя­ку­ю­чы сур’ёзным укладанням у ма­тэ­ры­я­ль­на-тэхнічную ба­зу.  
– За апошнія гады быў зроблены ка­пі­та­ль­ны рамонт будынка школы, – рас­ка­заў удзельнікам семінара Вік­тар Юзэфавіч Шымановіч, ды­рэк­тар ДЮСШ.– Работы пра­водзі­лі­ся ў два этапы, спачатку было пад­ведзе­на гарачае во­да­за­бес­пя­чэн­не, зроб­ле­ны душавыя, ад­ра­ман­та­ва­ны санвузлы, на гэта было вы­ка­рыс­та­на 800 млн. руб­лёў. На дру­гім этапе праводзілася замена вок­наў, дзвярэй, была ад­ра­ман­та­ва­на спар­тыў­ная  і абсталявана трэ­на­жор­ная залы, пры гэтым быў зат­ра­ча­ны 1 млрд. рублёў. Су­р­’­ёз­ную спонсарскую дапамогу аказала ААТ “Шчучынскі масласырзавод”. 
Нашы спартсмены забяспечаны і ўсім неабходным спартыўным ін­вен­та­ром. То­ль­кі ў бягучым годзе на яго набыццё з розных крыніц фі­нан­са­ван­ня затрачана 250 млн. руб­лёў.
Адна з важнейшых задач ДЮСШ – гэта падрыхтоўка спартыўнага рэ­зер­ву, по­шук і прыцягненне здо­ль­ных дзяцей. 
– Мая мара – стаць пра­фе­сій­ным гандбалістам, – дзеліцца Аляк­сей Забалотны, ву­чань 8 кла­са СШ №1. – Вось ужо пяць гадоў я зай­ма­ю­ся ў дзіцяча-юнацкай спар­тыў­най школе. Зараз трэніроўкі пра­водзяц­ца ў новым спартыўным ком­п­лек­се, тут вя­лі­кая гульнявая за­ла, зручныя раздзявалкі і ду­ша­выя. Заняткі ў такіх камфортных умо­вах таксама спрыяюць нашым доб­рым рэзультатам. А  яны ў нас сап­раў­ды ёсць! Ле­там я ў складзе збор­най каманды Гродзенскай воб­лас­ці прымаў удзел у  рэс­пуб­лі­кан­с­кіх спаборніцтвах “Імклівы мяч”, якія праходзілі ў Віцебску, мы за­ня­лі дру­гое месца. Вельмі ўдзяч­ны свайму трэнеру В.Ю. Шы­ма­но­ві­чу.
Штогод праводзіцца спартакіяда шко­ль­ні­каў. Па выніках 2014/2015 на­ву­ча­ль­на­га года наш раён стаў дру­гім у вобласці. Кожны год леп­шыя рабяты паступаюць у ву­чы­ліш­чы алімпійскага рэзерву. Так, бы­лы выхаванец ДЮСШ Віталій Жук сёння з’яў­ля­ец­ца майстрам спор­ту па лёгкай атлетыцы. Сё­ле­та ў  складзе маладзёжнай збор­най Рэспублікі Беларусь ён прымаў удзел у Чэмпіянаце  Еўропы па лёг­кай ат­ле­ты­цы і паказаў дас­той­ны рэзультат. Сваімі поспехамі ён у многім абавязаны пер­ша­му трэ­не­ру Уладзіміру Часлававічу Дзі­ке­ві­чу. 
Алег Ганцавіч, які першыя крокі ў ган­д­бо­ле рабіў у нашай дзіцяча-юнац­кай спар­тыў­най школе ў трэ­не­ра Віталія Янавіча Панімаша, сён­ня ўваходзіць у ма­ладзёж­ны склад Брэсцкага гандбольнага клу­ба імя А.П. Мяшкова. 
Удзельнікі семінара кан­с­та­та­ва­лі, што на Шчучыншчыне не толькі ўклад­ва­юц­ца сур’ёзныя сродкі ў раз­віц­цё спартыўнай базы, але і ві­да­воч­на яе эфектыўнае вы­ка­рыс­тан­не. Госці наведалі гарадскі ста­ды­ён “Алімп”, спартыўную міні-фут­бо­ль­ную пля­цоў­ку са штучным пак­рыц­цём, а таксама азнаёміліся са спартыўнай базай і ра­бо­тай ба­сей­на Васілішкоўскай СШ. Фун­к­цы­я­на­ван­не ўсіх гэтых аб’ектаў на­кі­ра­ва­на на аз­да­раў­лен­не на­се­ль­ніц­т­ва раёна, фарміраванне ў жы­ха­роў здаровага ладу жыцця. Мно­гія прадпрыемствы горада на­бы­ва­юць абанементы для сваіх ра­бот­ні­каў. У зруч­ны час аматары ак­тыў­на­га адпачынку маюць магчымасць зай­мац­ца ў спартыўных і трэ­на­жор­ных залах, наведваць басейн. Вя­лі­кай папулярнасцю ка­рыс­та­юц­ца заняткі фіт­не­сам. За 10 месяцаў бя­гу­ча­га года дзякуючы дзейнасці спар­тыў­ных аб’ектаў ра­ё­на было за­роб­ле­на больш як 300 млн. руб­лёў. Гэтыя сродкі зноў жа на­кі­роў­ва­юц­ца на  ўмацаванне ма­тэ­ры­я­ль­на-тэхнічнай базы. 
Праграма семінара была надз­вы­чай насычанай. З вялікай ці­ка­вас­цю госці на­ве­да­лі палац Друц­кіх-Любецкіх, дзе іх чакала цікавая эк­с­кур­сія. 
Набліжаецца зімні сезон, а таму за­раз стаіць задача правесці фіз­ку­ль­тур­на-аз­да­раў­лен­чыя і спар­тыў­на-масавыя мерапрыемствы гэтага пе­ры­я­ду на дастойным уз­роў­ні. 
Вольга ЦІШКО.
Фота Віктара Струкеля і з ар­хі­ва рэдакцыі.


Дарэчы
 У спартыўных школах Гродзен­ш­чы­ны культывуюцца 32 ві­ды спорту, з якіх 28 уваходзяць у праг­ра­му летніх Алімпійскіх гу­ль­няў, 3 – у праграму зімніх, 1 від (самба) не з’яўляецца алімпійскім. Па гэтых паказчыках Гродзенская воб­ласць з’яў­ля­ец­ца ўнікальнай у па­раў­нан­ні з іншымі рэгіёнамі Бе­ла­ру­сі. Гродзенцы пер­шы­мі да­бі­лі­ся прыярытэтнага фінансавання за кошт бюджэтных сродкаў алім­пій­с­кіх ві­даў спорту.
 Зараз у вобласці фун­к­цы­я­ну­юць 53 спартыўныя школы, якія ра­ша­юць за­да­чы па падрыхтоўцы спар­тыў­на­га рэзерву, у іх штогод пра­ходзяць спартыўную пад­рых­тоў­ку 22-23 тысячы дзяцей і пад­лет­каў. Абучэнне спартсменаў у дзі­ця­ча-юнац­кіх  спартыўных шко­лах ажыццяўляюць 960 спе­цы­я­ліс­таў.
 Набор  вучняў для за­нят­каў спортам ажыццяўляецца ў  ся­рэд­нім ва ўзрос­це  ад 7 да 10 га­доў, пры гэтым могуць быць вык­лю­чэн­ні для відаў спорту з ран­няй спе­цы­я­лі­за­цы­яй, як напрыклад, у гім­нас­ты­цы, дзе дзеці пачынаюць спас­ці­гаць спартыўную навуку з 4-5 га­доў.
 Найбольш папулярнымі на Гродзеншчыне з’яўляюцца такія ві­ды спорту, як лёгкая атлетыка, роз­ныя віды адзінаборстваў (вольная і грэка-рымская ба­ра­ць­ба, дзю­до), кулявая стральба, цяж­кая атлетыка. З гульнявых відаў спор­ту найбольш ма­са­ва раз­ві­ва­юц­ца футбол, гандбол, баскетбол і ва­лей­бол. Шырокую папулярнасць у Лідзе і Гродне мае хакей з шай­бай.
 Імёны знакамітых гродзен­с­кіх лёгкаатлетаў-алім­пій­цаў ведае ўвесь свет: Яні­на Ка­ро­ль­чык – алімпійская чэмпіёнка 2000 года, Ігар Астапковіч – ся­рэб­ра­ны пры­зёр Алімпійскіх гульняў 1992 года і бронзавы прызёр гу­ль­няў 2000 года, Уладзі­мір Дуб­роў­ш­чык – сярэбраны прызёр Алімпіяды 1996 года, Іван Ціхан – бронзавы пры­зёр Алімпійскіх гульняў 2008 го­да.  У грэка-рымскай барацьбе мы памятаем  хві­лі­ны алімпійскай сла­вы Аляксандра Паўлава – ся­рэб­ра­на­га прызёра Алімпійскіх гу­ль­няў 1996 года, Валерыя Ці­ле­нь­ця, бронзавага прызёра гэтай жа Алім­пі­я­ды.  У спа­бор­ніц­т­вах па ку­ля­вой стральбе двойчы ў алім­пій­с­кай гісторыі не было роўных на­шым землякам: Ірыне Шылавай (1988г.) і Канстанціну Лукашыку (1992г.), чатыры ра­зы ўзнімаўся на га­на­ро­вы п’едэстал Ігар Басінскі (па два разы за другое і трэцяе мес­цы). Спіс нашых алімпійцаў мож­на прадаўжаць. Усяго ў су­час­най гісторыі пра­вядзен­ня Алім­пій­с­кіх гульняў гродзенцы заваявалі 32 ме­да­лі рознай вартасці, а з мо­ман­ту існавання Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы – 14.


З першых вуснаў
Лідзія Шуцікава, метадыст аб­лас­но­га цэнтра фізічнага вы­ха­ван­ня на­се­ль­ніц­т­ва ўпраўлення спор­ту і турызму Гродзенскага аб­л­вы­кан­ка­ма:
– Вопыт работы Шчучынскага ра­ё­на заслугоўвае вялікай увагі. У гэ­тай сферы я працую ўжо больш як 40 гадоў, магу адзначыць, што зме­ны відавочныя. Значна па­леп­шы­ла­ся спартыўная база раёна, ёсць цікавыя напрацоўкі па ар­га­ні­за­цыі работы з на­се­ль­ніц­т­вам па мес­цы жыхарства, дастойны ўзро­вень выступленняў дэ­ман­с­т­ру­юць спар­т­с­ме­ны на рэспубліканскіх спа­бор­ніц­т­вах. На семінары мы не то­ль­кі пра­а­на­лі­за­ва­лі вопыт ра­бо­ты Шчучынскага раёна па вы­ка­рыс­тан­ні спартыўных збу­да­ван­няў, але і падзяліліся новымі ме­то­ды­ка­мі работы з насельніцтвам.
Леанід Даўляш, дырэктар Ас­т­ра­вец­ка­га раённага фіз­ку­ль­тур­на-спар­тыў­на­га клуба:
– Для заняткаў фізкультурай і спор­там на Шчучыншчыне ство­ра­ны кам­фор­т­ныя ўмовы. Уражвае су­час­нае пакрыццё  “Taraflex” у спар­тыў­най зале ДЮСШ, яно вы­со­кай якасці і падыходзіць для пра­фе­сій­ных заняткаў спортам. Ад­мет­на, што ў воб­лас­ці пакуль няма аб­’­ек­таў з такім пакрыццём. Удзел у такіх семінарах дазваляе нам уба­чыць, як арганізавана работа ў су­седзяў, абмяняцца вопытам, падзя­ліц­ца сва­ім пунктам глед­жан­ня.