Дзве сотні абедаў | Дзяннiца

Дзве сотні абедаў

Версия для печатиВерсия для печати

– Палову з іх да нядаўняга ча­су мы гатавалі нашым ме­ха­ні­за­та­рам прама ў по­ле, а другая сот­ня – для жывёлаводаў, – га­во­раць працаўніцы сталовай Жа­лу­доц­ка­га свінагадоўчага ком­п­лек­су.
Гэта кропка грамадскага хар­ча­ван­ня ў гаспадарцы карыстаецца па­пу­ляр­нас­цю. І не толькі з-за дас­туп­ных цэн. Тут працуюць сап­раў­д­ныя майстры сваёй справы. Дый све­жыя, якасныя прадукты, што пас­таў­ля­юц­ца ў сталовую з улас­на­га прад­п­ры­ем­с­т­ва, адыгрываюць не апошнюю ролю.

– Мы клапоцімся, каб стравы бы­лі заўжды разнастайнымі і ка­рыс­ны­мі для зда­роўя, абавязкова ўклю­ча­ем у меню агародніну, – сцвяр­д­жа­юць дзяўчаты. – Выпечка так­са­ма свая – з пылу, з жару.
Паслугамі сталовай ка­рыс­та­юц­ца практычна ўсе работнікі сві­на­га­доў­ча­га ком­п­лек­су. «Ссабойкі» тут ка­тэ­га­рыч­на забаронены з-за стро­гіх патрабаванняў са­ні­тар­най бяс­пе­кі. Як тут сцвярджаюць, нават цу­кер­ку нельга на тэрыторыю ком­п­лек­су з са­бой прыхапіць. Усе па­час­тун­кі – толькі ў сталовай! Між ін­шым, у сацыяльны па­кет ра­бот­ні­каў прадпрыемства ўключана сво­е­а­саб­лі­вая датацыя для абедаў – да­дат­ко­выя 300 тысяч рублёў на хар­ча­ван­не ў сталовай. Практычна кож­ны і ўкладваецца ў гэту суму, не абмяжоўваючы свой апетыт.
У той дзень, калі мы завіталі на ком­п­лекс, кухары Вольга Чар­нец­кая, Дзіяна Сос­на, Наталля Кас­пяр­чук, Алеся Заўялава і Святлана Дуб­роў­нік (на фота) з за­да­ва­ль­нен­нем прадэманстравалі свае гас­т­ра­на­міч­ныя напрацоўкі. 
– Смачна есці! – жадалі яны сва­ім наведвальнікам.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.
Фота аўтара.