Многая лета! | Дзяннiца

Многая лета!

Версия для печатиВерсия для печати

21 лістапада, у суботу, пра­вас­лаў­ныя вернікі ўрачыста адз­на­чы­лі 150-год­дзе з дня асвячэння цар­к­вы Святога Архангела Мі­ха­і­ла г. Шчучына. 150 гадоў гу­чыць тут Слова Божае, столькі ж храм зас­та­ец­ца захавальнікам і пра­вад­ні­ком пра­вас­лаў­ных тра­ды­цый. Многія пакаленні шчу­чын­цаў прыходзілі сюды, каб уз­нес­ці хвалу Госпаду за яго міласць і пап­ра­сіць заступніцтва.
Знамянальны юбілей сабраў і аб­’­яд­наў многіх людзей: святароў, пры­хад­жан, гас­цей і прадстаўнікоў ра­ён­най улады.  

З асаблівай любоўю была вык­ладзе­на пялёсткамі кветак на ўва­ходзе ў храм ліч­ба 150. Пачціва, з ду­шэў­ным хваляваннем схіляліся пра­вас­лаў­ныя вернікі да аб­ра­за Свя­то­га Архангела Міхаіла, які ў гэ­ты дзень заняў пачэснае месца ў цэн­т­ры цар­к­вы. Радасна і натхнёна гу­ча­лі галасы пеўчых. Трапятала по­лы­мя свечак. Многія з прый­шоў­шых сюды ў гэты дзень шчучынцаў вы­ка­за­лі жаданне паспавядацца і пры­час­ціц­ца.
Богаслужэнне ў гэты дзень было асаб­лі­ва ўрачыстым. Святочную Лі­тур­гію ўзна­ча­ліў благачынны Шчу­чын­с­кай акругі, настаяцель хра­ма Святога Архангела Міхаіла іе­рэй Аляксандр Пасцерняк. Сас­лу­жы­лі святару мітрафорны про­та­і­е­рэй, настаяцель храма Святой ве­лі­ка­му­ча­ні­цы Варвары з г. Пя­чо­ры Пскоўскай вобласці Яўгеній Пе­ле­шаў, протаіерэй Яўгеній Па­ве­ль­чук – клі­рык Свята-Пакроўскага са­бо­ра г. Гродна, протадыякан Ві­цеб­с­кай епархіі Вадзім Та­ла­еў і свяш­чэн­нас­лу­жы­це­лі з мясцовых пра­вас­лаў­ных прыходаў. Пропаведзь аб Свя­тым Архангеле Міхаіле пра­чы­таў айцец Сергій Раманко. “Гэты анёл сваім прыкладам па­ка­заў, што ніхто не можа быць роўным Бо­гу і такім як Бог”, – адзначыў ён. 
У агульнай шчырай малітве пра­вас­лаў­ныя вернікі ўсхвалялі Уся­выш­ня­га, свай­го нябеснага ахоў­ні­ка Архангела Міхаіла, усіх пра­вас­лаў­ных святых і пра­вед­ні­каў за апя­кун­с­т­ва і міласць, падтрымку і да­па­мо­гу, за духоўнае прас­вят­лен­не і ўма­ца­ван­не ў веры. Пры­ві­та­ль­на-віншавальнае “Велічаем!” уз­ля­та­ла пад высокі купал і вяр­та­ла­ся адтуль, напаўняючы сэрцы людзей вялікай агульнай радасцю.
Пасля заканчэння Боскай Літургіі ду­ха­вен­с­т­ва і вернікі прайшлі ва­кол царквы Хрэс­ным ходам. 
«Многая лета!» –  спяваў цар­коў­ны хор. Многая лета храму і вер­ні­кам жадалі ў гэ­ты дзень як ніколі мно­га. З вялікай падзеяй па­він­ша­ваў прыхаджан і ўсіх праваслаўных вер­ні­каў настаяцель храма айцец Аляк­сандр Пас­цер­няк. 
– Дай Бог вам шчырага пакаяння ў сваіх грахах, моцнай веры, і дай Бог нам заў­сё­ды жыць, як вучыць свя­тая Праваслаўная Царква, як ву­чыць Гасподзь, як на­ле­жыць жыць сапраўднаму хрысціяніну, – па­жа­даў святар.
Благачынны выказаў цёплыя сло­вы ў адрас айца Яўгенія Пе­ле­ша­ва, які, не зважаючы на ад­лег­ласць, прыехаў у Шчучын, каб па­ма­ліц­ца і раздзяліць радасць свята з мясцовымі вернікамі. Дарэчы, ай­цец Яўгеній не па­кі­дае без увагі і ін­шыя храмы Гродзенскай епархіі і Бе­ла­ру­сі. Яго звязвае даўняя друж­ба з мітрафорным про­та­і­е­рэ­ем Міхаілам Велісейчыкам, які доў­гі час быў настаяцелем царквы Ар­хан­ге­ла Міхаіла. “Каб не апошні раз сустрэцца. Міру, любові і згоды ўсім пра­вас­лаў­ным хрысціянам”, – пра­нік­нё­на пажадаў госць з Пскоў­ш­чы­ны.
 Вялікую падзяку адрасаваў Бла­га­чын­ны раённай уладзе – за ра­зу­мен­не і цес­нае супрацоўніцтва з хра­мам, айцу-піяру касцёла Свя­той Тэрэзы Авільскай  Ві­та­ль­ду Пя­це­ль­чы­цу, які прымаў удзел ва ўра­чыс­тас­ці, – за падтрыманне доб­рых сувязяў па­між пра­вас­лаў­ным і каталіцкім прыходамі, а так­са­ма пеўчым і ўсім удзельнікам на­ба­жэн­с­т­ва – за шчырую сумесную ма­літ­ву.
Па благаславенні Уладыкі Ар­це­мія – архіепіскапа Гродзенскага і Ваў­ка­выс­ка­га ай­цец Аляксандр Пас­цер­няк уручыў узнагароды. За руп­лі­вую працу дзеля Славы Цар­к­вы Божай і на карысць Гродзен­с­кай праваслаўнай епархіі медалём “Каложскі Крыж” 3-яй ступені былі адз­на­ча­ны мітрафорны протаіерэй Яў­ге­ній Пелешаў, іерэй Сер­гій Ся­маш­ка – клірык храма-юбіляра, пры­хад­жа­не А.А. Смірноў і В.А. Зен­чык. Ар­хі­рэй­с­кай граматай адз­на­ча­на рэгент гэтай царквы В.А. Дзіс­ко.
Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кі­рыл узнагародзіў айца Аляк­сан­д­ра Пас­цер­ня­ка юбілейным ме­да­лём Рускай Праваслаўнай Царквы “У памяць 1000-годдзя спачыну раўнаапостальнага Вялікага кня­зя Уладзіміра”. Ад імя Гродзен­с­кай епархіі гэ­ту ўзнагароду яму ўру­чыў протаіерэй Яўгеній Па­ве­ль­чук – клірык Свята-Пак­роў­с­ка­га са­бо­ра г.Гродна, які ў свой час зас­на­ваў прыход Богаяўлення ў Шчу­чы­не.
Гучнае “Аксіос!”, што азначае “Дастойны!”, разносілася ў храме.
З пачэснай місіяй прыйшла на ўра­чыс­тасць у храм намеснік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма Г.С. Хвядзюк. Ган­на Станіславаўна падзякавала за ікону, падараваную кі­раў­ніц­т­ву ра­ё­на благачынным Шчучынскай ак­ру­гі, а таксама сардэчна па­він­ша­ва­ла ўсіх з Днём Архангела Мі­ха­і­ла і 150-гадовым юбілеем цар­к­вы, зачытала і ўручыла ай­цу Аляк­сан­д­ру Прывітальны адрас ад імя рай­вы­кан­ка­ма і раённага Савета дэ­пу­та­таў.
“Ад часу асвячэння царква стала цэн­т­рам Шчучынскага благачыння і спры­я­ла ўма­ца­ван­ню веры і раз­віц­цю асветы. Сёння шчучынскія свя­та­ры і вернікі прыходу ім­к­нуц­ца за­хоў­ваць і працягваць даўнія ду­хоў­ныя і асветніцкія традыцыі. Ве­ль­мі ак­тыў­на праводзіцца работа па выхаванні моладзі на асновах прын­цы­паў праваслаўя, гу­ма­ніз­му, лю­бо­ві да Айчыны. Мы выказваем удзяч­насць за вашу высакародную і та­кую патрэбную справу, за па­ра­зу­мен­не і гатоўнасць прыйсці на да­па­мо­гу, за пад­т­рым­ку і спагаду.  Ад шчырага сэрца зычым і свя­та­рам, і ўсім прыхаджанам даб­ра­бы­ту і згоды. Няхай гэты прыгожы храм заўсёды застаецца для ўсіх нас надзейным пры­тул­кам і саг­ра­вае нязгасным святлом надзеі і лю­бо­ві. Няхай нябесны заступнік Ар­хан­гел Міхаіл абараняе нас і нашу зям­лю ад усіх нягод і ўмацоўвае ў ду­шах не­па­хіс­ную веру ў Госпада”, – гаворыцца ў Прывітальным ад­ра­се.
 Па добрай традыцыі Г.С. Хвядзюк уручыла праваслаўнаму пры­хо­ду пісаную ікону Святога Ар­хан­ге­ла Міхаіла.
Урачыстасці з нагоды дня на­рад­жэн­ня храма працягваліся і ў нядзе­лю. Боскую Літургію ўзна­ча­ліў мітрафорны протаіерэй Міхаіл Ве­лі­сей­чык. А пасля абеду свята пе­ра­мяс­ці­ла­ся ў ра­ён­ны цэнтр ку­ль­ту­ры і народнай творчасці. Вя­лі­кая актавая зала была запоўнена да ад­ка­зу. Паслухаць выступленне на­род­на­га ансамбля духоўных  спе­ваў “Преображение” і хору свяш­чэн­нас­лу­жы­це­ляў Гродзенскай епархіі (мастацкі кі­раў­нік і дырыжор дыякан Дзімітрый Шэ­пе­леў) прыйшлі гараджане, пры­е­ха­лі вяскоўцы. Удзе­ль­ні­кі кан­цэр­та не расчаравалі. Велічна і ўра­чыс­та гучалі духоўныя мелодыі і доб­ра знаёмыя песні. Слухачы не шка­да­ва­лі апладысментаў гэтым двум вядомым ка­лек­ты­вам, а так­са­ма артыстам  цэнтра культуры і юным зорачкам з танцавальнага ка­лек­ты­ву “Карабас-Барабас” пад кі­раў­ніц­т­вам Іны Кавалёвай, якія ўнес­лі яркі штрых у праграму кан­цэр­та. Дарэчы, яна была па­бу­да­ва­на вельмі цікава: ну­ма­ры чар­га­ва­лі­ся з аповедам пра гісторыю хра­ма і людзей, якія верна служылі Уся­выш­ня­му і Праваслаўнай Цар­к­ве. “Многая лета!” – на развітанне па­жа­да­лі цар­к­ве і яе прыхаджанам і ўдзельнікі канцэрта.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.