На ўзбраенні педагогаў “воблачныя тэхналогіі” | Дзяннiца

На ўзбраенні педагогаў “воблачныя тэхналогіі”

Версия для печатиВерсия для печати

На мінулым тыдні ў гімназіі г. Шчу­чы­на адбыўся абласны се­мі­нар-практыкум па вы­ка­рыс­тан­ні інфармацыйна-ка­му­ні­ка­цый­ных тэхналогій  

Як сёння пры вялікім аб’ёме роз­най дакументацыі і ўсё больш уз­рас­та­ю­чых патрабаваннях да якас­ці адукацыі максімальна ап­ты­мі­за­ваць кіраўніцкую дзейнасць? То­ль­кі пры дапамозе інфармацыйнага за­бес­пя­чэн­ня, якое ўяўляе сабой су­куп­насць розных рэсурсаў, пра­цэ­саў і тэхналогій. З вопытам ра­бо­ты, напрацаваным у гэтай сферы ад­дзе­лам адукацыі, спорту і ту­рыз­му Шчучынскага райвыканкама, зна­ё­мі­лі­ся прадстаўнікі ана­ла­гіч­ных аддзелаў, а таксама спе­цы­я­ліс­ты  метадычных кабінетаў з усяе вобласці. У семінары прыняла ўдзел Г.В. Рыкава – начальнік ад­дзе­ла па рабоце з арганізатарамі аду­ка­цыі Гродзенскага абласнога ін­с­ты­ту­та развіцця адукацыі.

– Для ўдасканалення кіраўніцкай дзей­нас­ці, метадычнага суп­ра­вад­жэн­ня адукацыйнага працэсу, для змян­шэн­ня дакументаабароту і зат­рат часу мы ўзялі за аснову “воблачныя тэхналогіі”, якія пра­дуг­лед­ж­ва­юць аддаленую апрацоўку і за­хоў­ван­не даных з вы­ка­рыс­тан­нем магчымасцей, што пра­па­ноў­вае інтэрнэт, – расказала ўдзе­ль­ні­кам мерапрыемства намеснік на­ча­ль­ні­ка аддзела адукацыі, спорту і ту­рыз­му Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма Жанна Іванаўна Мецько. – У вір­ту­а­ль­най прасторы мы стварылі рэ­гі­я­на­ль­ную структурную мадэль за­хоў­ван­ня і абмену інфармацыяй. Усе спецыялісты і ўстановы маюць сваю віртуальную прастору, дзе раз­мяш­ча­юць планы работы, рэ­зу­ль­та­ты анкетавання, даведнікі, ме­та­дыч­ныя матэрыялы… Гэта дае маг­чы­масць работнікам аддзела і ву­чэб­на-метадычнага кабінета ў лю­бы момант і з любога месца паз­на­ё­міц­ца з інфармацыяй, зрабіць пат­рэб­ны запыт, папрацаваць з да­ку­мен­там. 
Выкарыстанне “воблачных тэх­на­ло­гій” – адно з патрабаванняў Кан­цэп­цыі інфарматызацыі сістэмы аду­ка­цыі Рэспублікі Беларусь да 2020 года. І ў нашым раёне яно ўжо больш за год паспяхова рэ­а­лі­зу­ец­ца.  
Актыўнае ўкараненне “воблачных тэхналогій” у кіраванне сіс­тэ­май адукацыі раёна садзей­ні­ча­ла стварэнню вялікага банка да­ку­мен­таў, што стала выклікаць пэў­ныя цяжкасці ў кіраўнікоў пры вы­ка­рыс­тан­ні даных рэсурсаў. Для сіс­тэ­ма­ты­за­цыі напрацаванай ін­фар­ма­цыі быў створаны блог “Кіраванне якасцю адукацыі”.
Вопытам выкарыстання ін­фар­ма­цый­на-камунікацыйных тэх­на­ло­гій у сацыяльнай, выхаваўчай і ідэ­а­ла­гіч­най рабоце падчас семінара падзя­лі­лі­ся В.П. Чыжык – галоўны спе­цы­я­ліст і В.А. Янковіч – за­гад­чык сектара па рабоце з дзецьмі ад­дзе­ла адукацыі, спорту і турызму Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама. Аб ар­га­ні­за­цыі сеткавага ўзаемадзеяння пе­да­га­гіч­ных кадраў расказала за­гад­чы­ца раённага вучэбна-ме­та­дыч­на­га кабінета К.А. Мікалайчык. А настаўніца пачатковых класаў Ва­сі­ліш­каў­с­кай СШ С.А. Ханько пра­вя­ла экскурсію па сваіх улас­ных блогах, пазнаёміла з ін­фар­ма­цы­яй, якая там размешчана.
“Воблачныя тэхналогіі” актыўна ўка­ра­ня­юц­ца ў адукацыйны працэс гім­на­зіі. Як гэта адбываецца пра­а­на­лі­за­ва­лі намеснікі дырэктара А.В. Пасюта, А.Я. Лісоўская, М.П. Адаш­чык, бібліятэкар Н.П. Уну­ке­віч, настаўнікі замежнай мовы А.Г. Кі­ры­ла і В.П. Стульгіс. 
Падчас практычнай часткі се­мі­на­ра ўдзельнікі ўбачылі, як пры да­па­мо­зе новых тэхналогій ар­га­ні­за­ваць пасяджэнні раённай школы кі­раў­ні­ка і метадычнага савета. Мно­гія спецыялісты прызналіся, што да­ве­да­лі­ся шмат карыснага і ці­ка­ва­га і зразумелі, як рэальна па­бу­да­ваць работу па-новаму. 
– Выкарыстанне інфармацыйна-ка­му­ні­ка­цый­ных тэхналогій – вы­дат­ны спосаб для аператыўнага вы­ра­шэн­ня надзённых праблем, – упэў­не­на Жанна Іванаўна Мецько. – Мы і далей будзем рухацца ў да­ным накірунку, удасканальваць ужо рас­п­ра­ца­ва­ную сістэму, а сваім во­пы­там гатовы падзяліцца з іншымі ар­га­ні­за­цы­я­мі. 
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.