Знаўцаў сабраў брэйн-рынг | Дзяннiца

Знаўцаў сабраў брэйн-рынг

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна ў СШ №1 г. Шчучына ўпер­шы­ню прайшоў брэйн-рынг, у якім удзельнічалі 12 каманд школ раёна

– На гульню прыехалі каманды, якія сталі пераможцамі он-лайн тур­ні­ру, прысвечанага 70-годдзю ўтва­рэн­ня Шчучынскага раёна, – рас­каз­вае намеснік начальніка ад­дзе­ла адукацыі, спорту і турызму рай­вы­кан­ка­ма Жанна Іванаўна Ме­ць­ко. – Рабяты дэманстравалі свае ве­ды ў адукацыі, культуры, гіс­то­рыі, геаграфіі. Па выніках дас­ла­ных адказаў  мы і выбралі лепшыя ка­ман­ды. 

У брэйн-рынгу ўдзельнічалі вучні трох узроставых груп: ювеналы – ма­лод­шыя і старэйшыя, а таксама юні­ё­ры. 
– Рабятам вельмі спадабалася та­кая форма гульні, – гаворыць Жан­на Іванаўна. – Цікавыя пытанні пад­рых­та­ва­ла Таццяна Час­ла­ваў­на Бадзюкова – настаўніца за­меж­най мовы СШ №1, бяззменная вя­ду­чая інтэлектуальных гульняў. Пры­ем­на было бачыць, якімі глы­бо­кі­мі ведамі ў самых разных сфе­рах валодаюць школьнікі. Гэты брэйн-рынг паказаў, наколькі яны ўме­юць абмяркоўваць, выслухоўваць дум­кі  калегі, чуць адзін аднаго. 
Пераможцам сярод малодшых юве­на­лаў стала каманда “Віадук” з гім­на­зіі, у старэйшых ювеналаў у лі­да­рах – гімназічная каманда “Факел”, якой даволі сур’ёзную кан­ку­рэн­цыю складала каманда Дэм­б­раў­с­кага дз/с-СШ “Хачу ўсё ведаць”. У юні­ё­раў першае месца заняла ка­ман­да “Геліос” СШ №2 г. Шчучына. Усе яны атрымалі дыпломы і су­ве­ні­ры. 
– Такія гульні мы будзем пра­водзіць і далей, – гаворыць Жанна Іва­наў­на. – Яны дапамагаюць раз­ві­ваць дзяцей, пашыраюць іх кру­гаг­ляд. У пачатку снежня пройдзе інтэлектуальная гульня, прысвечаная Году мо­ладзі, крыху пазней – фі­ла­ла­гіч­ным навукам.
Ганна РУДСКАЯ.