Спажываць – разумна | Дзяннiца

Спажываць – разумна

Версия для печатиВерсия для печати

У Міжнародны дзень энер­газ­бе­ра­жэн­ня рабяты з атрада “Берагошы” – 8 “В” класа гім­на­зіі г. Шчучына – раздавалі ліс­тоў­кі і нагадвалі аб тым, на­ко­ль­кі важна берагчы навакольнае ася­род­дзе. 
– Ужо чацвёрты год мы рэ­а­лі­зу­ем праект “Энергазберажэнне – не эка­но­мія, а разумнае спажыванне”, – расказвае класны кіраўнік Тац­ця­на Міхайлаўна Сярдзюк. – Штогод у гімназіі, як і сёлета, праходзіць тыдзень, прысвечаны энер­газ­бе­ра­жэн­ню.

– У рамках тыдня ладзілася вік­та­ры­на для восьмых класаў, гу­ль­ня па энергазберажэнні для шас­цік­лас­ні­каў, была арганізавана выс­та­ва малюнкаў “Беражлівасць – лепшае багацце”, выстава па­ро­бак “Другое жыццё непатрэбным рэ­чам”, прэзентацыя экалагічнага ка­лен­да­ра, – наперабой рас­каз­ва­юць “берагошы”. –  Мы рыхтавалі эсэ на тэму “Мой погляд на праб­ле­му беражлівых адносін да рэ­сур­саў зямлі”, прымалі ўдзел у вы­ха­ваў­чай гадзіне “Звалка па імені Зям­ля”, з цікавасцю прагледзелі вус­ны часопіс “Крыніцы энергіі”. 
“Берагошы” падрыхтавалі пі­сь­мо-зварот да жыхароў Шчучына, у якім заклікаюць гараджан берагчы пры­ро­ду і не засмечваць возера, якое пасля рэканструкцыі стала сап­раў­д­най жамчужынай нашага ўту­ль­на­га гарадка.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.