Хроніка здарэнняў | Дзяннiца

Хроніка здарэнняў

Версия для печатиВерсия для печати

Грабеж сярод белага дня
У адзін з лістападаўскіх дзён, прык­лад­на апоўдні, на пустцы паб­лі­зу вуліцы Чай­коў­с­ка­га ў Шчучыне не­вя­до­мы зламыснік адкрыта вы­ха­піў сумачку з рук жан­чы­ны-пен­сі­я­нер­кі. Яго здабычай сталі ка­ша­лёк з невялікай сумай грошай, клю­чы ад ква­тэ­ры і парасон.
Вядзецца вышук грабежніка. Па­жы­лым людзям, выбіраючы мар­ш­рут для пра­гул­кі, варта пазбягаць бяз­люд­ных месцаў.

Злодзей на дыеце?
З гаспадарчай пабудовы ў двары до­ма жыхаркі Крупава нядаўна ноч­чу зніклі 9 ку­рэй і 2 пеўні. А ў мі­ну­лым месяцы ў падобнай сітуацыі ака­за­ла­ся пенсіянерка з вёс­кі Фар­ны Канец: з клеткі, што стаяла на пад­вор­ку, “выпарыліся” 7 трусоў. Зладзеі з мясной “спецыялізацыяй” вы­шук­ва­юц­ца. Па фактах крадзяжу за­ведзе­ны кры­мі­на­ль­ныя справы.
“Паляванне” на “Аистаў”
Невядомы пакуль зламыснік прыб­раў да рук пакінуты ненадоўга без нагляду ля дома ў Васілішках да­рож­ны веласіпед “Аист”.
Дарэчы, выпадак выкрадання “Аиста” з гаспадарчай пабудовы быў у аг­ра­га­рад­ку і летам. Пад па­даз­рэн­не ва ўчыненні гэтага зла­чын­с­т­ва трапілі мясцовыя пад­лет­кі. Заведзена крымінальная спра­ва. 
Не па-зямляцку...
Электрачайнік, электраплітка і 25 метраў меднага дроту, якія на­ле­жаць пен­сі­я­не­ру з вёскі Сарокі, ста­лі здабычай двух маладых зла­мыс­ні­каў – непрацуючага зем­ля­ка аб­ра­ба­ва­на­га чалавека і ліцэіста – жы­ха­ра суседніх Берагоўцаў. Апош­ні, да­рэ­чы, ужо меў праб­ле­мы з законам, знаходзіўся на пра­фі­лак­тыч­ным уліку ў ІСН.
Гаспадыня дома ў вёсцы Клі­маў­ш­чы­на, які атрымала ў спадчыну, не да­лі­чы­ла­ся чыгунных рэчаў: умы­ва­ль­ні­ка, гаршчкоў, карыта, а так­са­ма саламарэзкі, вілаў і ін­шых се­ль­с­ка­гас­па­дар­чых прылад. Пра­ва­а­хоў­ні­кі ўстанаўліваюць, куды – паб­лі­зу ці за ваколіцу – вядуць сля­ды зламысніка.
Ні сыру, ні грошай
Пракуратура раёна завяла кры­мі­на­ль­ную справу на невядомага, які яшчэ вяс­ной, дзейнічаючы ад імя расійскага ТАА, з мэтай крадзя­жу прадукцыі мас­ла­сыр­за­во­да, шля­хам падману заключыў дагавор на пастаўку сыроў. Завалодаўшы пра­дук­цы­яй на суму звыш трох мі­ль­яр­даў рублёў, да гэтага часу за яе не разлічыўся.
Заезджыя зладзюгі
Устаноўлена, што крадзеж да­ра­го­га ноутбука з гандлёвага аб’екта го­ра­да, аб чым ужо па­ве­дам­ля­ла­ся ў “Хроніцы”, учынілі трое жы­ха­роў Баранавічаў. Усе яны не пра­цу­юць і маюць крымінальнае мі­ну­лае.
Таццяна ВІТАЛЬЕВА.