Спяваюць “Медуніцы” – спявае душа | Дзяннiца

Спяваюць “Медуніцы” – спявае душа

Версия для печатиВерсия для печати

Народнаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь ансамблю народнай песні “Медуніцы” споўнілася 25 год. Юбілейны творчы вечар адбыўся 20 лістапада ў Шчучынскім  раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

     На галоўнай сцэне раёна  два саставы ансамбля прадэманстравалі  высокае выканаўчае майстэрства. Гучалі народныя песні, творы сучасных беларускіх аўтараў, а таксама песні, музыку да якіх напісаў нязменны кіраўнік калектыву Г.А. Паноў. Шчыры, кранальны аповед пра кожнага ўдзельніка “Медуніц” падарыла публіцы вядучая вечара – былы мастацкі кіраўнік РДК Алена Георгіеўна Ушкар.
     З 25-годдзем творчай дзейнасці павіншавалі народны ансамбль начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі С.Г. Каспярчук, дырэктар ТЦСАН С.У. Шанчук, былы начальнік раённага аддзела культуры А.Б. Максімовіч, дырэктар Шчучынскага РЦК і НТ С.П. Жвірбля, нам. начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ж.І. Мяцько, былыя ўдзельнікі ансамбля. Музычныя падарункі зрабілі ансамблю-юбіляру народны калектывы – хор польскай песні “Промень”,  ансамбль духоўных спеваў “Преображение”, ансамбль народнай песні “Сябрына”, танцавальны калектыў Шчучынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
     Прыхільнікі творчасці “Медуніц” выказвалі ім сваю любоў і прызнанне бурнымі апладысментамі і воклічамі “Брава!” Усе госці жадалі ансамблю  росквіту і творчага даўгалецця.
     Ала УЛАДЗІМІРАВА.