“Адслужу як трэба і вяр­ну­ся!” | Дзяннiца

“Адслужу як трэба і вяр­ну­ся!”

Версия для печатиВерсия для печати

87 юнакоў Шчучыншчыны па­поў­няць армейскія рады Бе­ла­ру­сі, 12 з іх накіруюцца на службу ў рэ­зер­ве

– На працягу двух тыдняў – з 16 па 27 лістапада – праводзіцца ад­п­раў­ка нашых рабят у армію, – расказвае ваенны камісар Шчу­чын­с­ка­га райваенкамата Аляк­сандр Генадзьевіч Гайдук. – Слу­жыць яны будуць у войсках сіл спецпадраздзяленняў у Брэс­це, органах пагранічнай служ­бы ў Гродне, унутраных вой­с­ках МУС Мінска і Гродна, вой­с­ках ваенна-паветраных сіл і про­ці­па­вет­ра­най абароны Грод­на і Ліды і іншых.


Учора, каля шасці гадзін раніцы, у Шчучынскі райваенкамат пры­бы­лі 17 юнакоў. Родныя, блізкія, сяб­ры, любімыя дзяўчаты праводзілі на­ваб­ран­цаў. Матулі ўпотай вы­ці­ра­лі слязінкі, таты падбадзёрвалі, сяб­ры стараліся падтрымаць жар­та­мі і смехам. Некалькі хвілін ін­с­т­рук­та­жу, які правялі А.Г. Гайдук і на­ча­ль­нік групы прызыву на ва­ен­ную службу Сяргей Канстанцінавіч Яў­сей – і хлопцы ідуць развітвацца са сваімі блізкімі.
– Сёння я і радуюся, і вельмі пе­ра­жы­ваю, – гаворыць Ганна Ста­ніс­ла­ваў­на Фаміна, якая прыйшла пра­вес­ці ў армію свайго сына Дзя­ні­са. – Служба – справа няпростая, але яна загартоўвае характар. Ха­чу, каб сын выканаў свой гра­мадзян­с­кі абавязак годна і вяр­нуў­ся дамоў, як і ўсе іншыя хлопцы, зда­ро­вым і самастойным, уз­муж­не­лым.  
Дзмітрыя Ціунчыка прыйшлі пад­т­ры­маць мама, брат, сястра і нават су­сед.
– Іду служыць з добрым нас­т­ро­ем, – прызнаецца Дзіма. – Праз ар­мей­с­кія будні павінен прайсці кож­ны сапраўдны мужчына і мужна выт­ры­маць гэта выпрабаванне.
Уладзімір Уладзіміравіч Арцюх у свой час служыў у войсках ваенна-па­вет­ра­ных сіл у Сяміпалацінску і лі­чыць, што трэба ўмець аба­ра­няць Радзіму. З ім згодна і жонка Тац­ця­на Міхайлаўна. Яна спадзя­ец­ца, што сыну ў новым армейскім жыц­ці сустрэнуцца толькі добрыя людзі, якія пры неабходнасці аба­вяз­ко­ва дадуць карысную параду і пад­т­ры­ма­юць яго ў цяжкую хвіліну. А родныя ўсёй сям’ёй будуць цяр­п­лі­ва чакаць свайго Жэньку з арміі і лі­чыць дні да заканчэння яго служ­бы. Сам Яўгеній разлічвае, што паў­та­ра года праляціць як адно ім­г­нен­не. А бацькам, каб яны не хва­ля­ва­лі­ся і ведалі, што ў яго ўсё вы­дат­на, паабяцаў тэлефанаваць рэ­гу­ляр­на.
Віктар Іванавіч Базевіч, бе­зу­моў­на, хвалюецца за свайго сына Іва­на, але выгляду не падае.
– Служыць павінен! – лічыць ба­ць­ка. – Свой абавязак перад Радзі­май трэба выконваць. І сын з ім аб­са­лют­на згодны.
Развітаўшыся з роднымі, хлопцы друж­на накіраваліся ў аўтобус. Спа­чат­ку – Гродна, а адтуль усе на­кі­ру­юц­ца ў 72-гі Аб’яднаны на­ву­ча­ль­ны цэнтр у Барысаве. Пасля пра­ход­жан­ня курса маладога бай­ца яны раз’едуцца па часцях. Цы­ры­мо­нія прыняцця ваеннай прысягі ў новага папаўнення ў воінскіх час­цях Узброеных Сіл адбудзецца 12 снеж­ня. Шчаслівай вам службы, пры­зыў­ні­кі!
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.