Тэмы, сугучныя з жыццём | Дзяннiца

Тэмы, сугучныя з жыццём

Версия для печатиВерсия для печати

Восень 2015-га ўвайшла ў гіс­то­рыю дзвюма важнымі падзе­я­мі – выбарамі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Беларусь і інаўгурацыяй Кі­раў­ні­ка дзяржавы. Воляй на­ро­да на галоўную пасаду ў краіне зноў быў абраны Аляксандр Ры­го­ра­віч Лу­ка­шэн­ка. Гэта вельмі моц­ны і аўтарытэтны дзяр­жаў­ны дзеяч. Сваімі дзеяннямі і ра­шэн­ня­мі ён даказаў, што здо­ль­ны весці Беларусь па шляху ды­на­міч­на­га раз­віц­ця і з’яўляцца га­ран­там Канстытуцыі, правоў і сва­бод чалавека.


У рамках прадстаўленых паў­на­моц­т­ваў Прэзідэнт забяспечвае аба­ро­ну і прац­ві­тан­не краіны і на­ро­да, вырашае найбольш значныя пы­тан­ні, якія ўзнікаюць падчас уза­е­мадзе­ян­ня дзяржавы і  гра­мад­с­т­ва, ажыццяўляе кантроль за тым, каб усе дзяр­жаў­ныя арганізацыі і служ­бо­выя асобы дзейнічалі ў ме­жах Канстытуцыі і пры­ня­тых ў ад­па­вед­нас­ці з ёй актаў за­ка­на­даў­с­т­ва. Увогуле ж у працэсе дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня Прэзідэнт рэалізуе вя­лі­кі спектр функцый (прадстаўнічыя, упраўленчыя, га­ран­тый­ныя і іншыя).
Пра асобае месца Прэзідэнта кра­і­ны ў сістэме дзяржаўнага кі­ра­ван­ня і яго важ­нае прызначэнне быць гарантам Канстытуцыі, пра­воў і свабод чалавека многа га­ва­ры­ла­ся падчас чарговага адзінага дня інфармавання. Члены раённых ін­фар­ма­цый­на-пра­па­ган­дыс­ц­кіх груп, у прыватнасці, мелі размову на гэту тэму ў шэрагу ўстаноў аду­ка­цыі, раённай бібліятэцы імя Цёт­кі, сустрэліся са спецыялістамі се­ль­га­сар­га­ні­за­цый. А пра­па­ган­дыс­ты з вобласці абмеркавалі важныя, су­гуч­ныя з жыццём пы­тан­ні з  пра­цоў­ным калектывам гімназіі г. Шчу­чы­на.
Педагогі – аўдыторыя асаблівая. Аду­ка­ва­ныя людзі маюць багаты ба­гаж ведаў, ці­ка­вяц­ца працэсамі, якія адбываюцца ў краіне, у курсе важ­ных падзей за яе межамі. Тым не менш уважліва слухалі выс­ту­поў­цаў – спецыялістаў у розных сфе­рах дзей­нас­ці.
Так, даходліва і цікава расказаў аб развіцці і наступствах такой ка­вар­най хва­ро­бы, як дыябет, урач-эн­дак­ры­но­лаг Шчучынскай ЦРБ Дз.І. Дорань. Яго выс­туп­лен­не бы­ло прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы супраць дыябету, які адз­на­ча­ўся нядаўна. Сёння ў свеце з гэтай хваробай жывуць 370 мільёнаў чалавек, і колькасць зах­ва­рэў­шых працягвае расці. У Бе­ла­ру­сі зарэгістравана прык­лад­на 270 тысяч, на Шчу­чын­ш­чы­не – звыш 1300 чалавек. Для многіх ды­яг­наз становіцца нечаканасцю, та­му важна своечасова распазнаць сім­п­то­мы “ціхага забойцы” і па­пя­рэдзіць развіццё раз­бу­ра­ль­ных для ар­га­ніз­ма працэсаў. “Чым раней будзе выяўлены дыябет, тым менш праблем ён прынясе зда­роўю”, – падкрэсліў Дзмітрый Іва­на­віч.
Урач Дз.І. Дорань – выпускнік Гродзен­с­ка­га медыцынскага ўні­вер­сі­тэ­та. На гэ­та не без гонару звяр­нуў увагу прысутных член аб­лас­ной інфармацыйнай групы рэк­тар ВНУ В.А. Сняжыцкі. Узяў­шы слова, ён расказаў пра сістэму пад­рых­тоў­кі спецыялістаў ме­ды­цын­с­ка­га профілю ва ўніверсітэце. Вік­тар Аляксандравіч з за­да­ва­ль­нен­нем канстатаваў, што гродзен­с­кі “мед” запатрабаваны ў абі­ту­ры­ен­таў з Бе­ла­ру­сі і замежжа. Тут доб­рая адукацыйная база, пастаянна ўка­ра­ня­юц­ца навінкі, якія па­ляп­ша­юць працэс падрыхтоўкі спе­цы­я­ліс­таў. Выпускнікі Гродзенскага ме­ду­ні­вер­сі­тэ­та працуюць ва ўстановах ахо­вы здароўя па ўсёй краіне. Да­рэ­чы, 12 з іх сёлета па­поў­ні­лі ка­лек­тыў УАЗ “Шчучынская ЦРБ”.
Прэзідэнт краіны рэагуе на ўсе зме­ны, якія адбываюцца ў жыцці гра­мад­с­т­ва, адз­на­ча­ла­ся падчас сус­т­рэ­чы. Заканадаўчыя акты, якія ён прымае, накіраваны на ра­шэн­не важ­ных сацыяльных пытанняў, а так­са­ма на абарону асобных груп на­се­ль­ніц­т­ва (у гэтым кантэксце вар­та прыгадаць пра Дэкрэт №18 “Аб дадатковых мерах па дзяр­жаў­най абароне дзяцей у нядобранадзейных се­м­’­ях”) і на забеспячэнне абароны зда­роўя і жыцця грамадзян краіны. У прыватнасці, пра Дэкрэт №6, які быў прыняты з мэтай па­пя­рэд­жан­ня распаўсюджання спайсаў і ін­шых наркатычных рэчываў сін­тэ­тыч­на­га па­ход­жан­ня, нагадаў на­мес­нік начальніка крымінальнай мі­лі­цыі Упраўлення ўнут­ра­ных спраў Гродзен­с­ка­га аблвыканкама В.М. Ко­зел. Цяпер галоўныя сілы на­кі­ра­ва­ны на барацьбу са збытчыкамі нар­ка­тыч­ных і псіхатропных рэ­чы­ваў: з пачатку года на тэрыторыі воб­лас­ці вы­яў­ле­на 274 такія фак­ты. Валерый Міхайлавіч расказаў так­са­ма аб супрацьстаянні пра­ва­а­хоў­ні­каў крыміналу і іншых ас­пек­тах работы міліцэйскага ве­дам­с­т­ва.
Прапагандысты адказалі на пы­тан­ні аўдыторыі.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.