Як пазбегнуць трагедыі | Дзяннiца

Як пазбегнуць трагедыі

Версия для печатиВерсия для печати

Аб гэтым ішла гутарка падчас се­ль­с­ка­га сходу ў Ракавічах, які быў арганізаваны ў рамках ак­цыі “Не прапальвай сваё жыц­цё!”

Кожны раз, калі даводзіцца бы­ваць на падобных ме­рап­ры­ем­с­т­вах, думаю аб тым, наколькі ўдас­ца прадстаўнікам службаў, якія прыехалі на сустрэчу, дас­ту­кац­ца да людзей, што саб­ра­лі­ся ў зале. Не сакрэт, што кі­раў­ні­кі раёна, супрацоўнікі МНС і мі­лі­цыі, медыкі не лічацца з улас­ным часам, едуць у самыя ад­да­ле­ныя кропкі, каб перасцерагчы ад бяды, лішні раз нагадаць пра­ві­лы бяспекі, прапанаваць да­па­мо­гу. Яны расказваюць пра жу­дас­ныя факты гібелі не­а­бач­лі­вых людзей, дэманструюць фі­ль­мы з рэальнымі трагічнымі падзе­я­мі, заклікаюць падумаць пра бяспеку сваю і тых, хто жы­ве побач. Па рэакцыі залы ад­чу­ва­ец­ца: зачапіла. Толькі чаму та­ды зноў здараюцца пажары, да­рож­ныя трагедыі забіраюць дзя­сят­кі жыццяў, п’янства прац­ві­тае?


І на гэты раз на сустрэчы ў Ра­ка­ві­чах гучалі самыя важкія довады на карысць таго, каб пераканаць людзей берагчы сваё жыццё. На­ча­ль­нік Шчучынскага РАНС А.Дз. Ма­лю­гін расказаў, што на Шчу­чын­ш­чы­не сёлета здарылася 46 па­жа­раў, у агні загінулі чатыры ча­ла­ве­кі. Сцэнарый трагедый ва ўсіх вы­пад­ках практычна аднолькавы: вы­пі­лі, закурылі ў пасцелі і згарэлі за­жы­ва. Прычынай, лічы, паловы па­жа­раў стала неасцярожнае абы­ход­жан­не з агнём. Трэцяя частка па­жа­раў здарылася з-за няп­ра­ві­ль­най эксплуатацыі пячнога ацяп­лен­ня, электраабсталявання. За апош­нія пяць гадоў на тэрыторыі раёна ў агні загінула 46 чалавек, 39 з іх зна­ходзі­лі­ся ў стане алкагольнага ап’­я­нен­ня. Аляксандр Дзмітрыевіч на­га­даў удзельнікам сустрэчы пра­ві­лы эксплуатацыі печаў, папрасіў кож­на­га яшчэ раз праверыць, у якім стане знаходзяцца коміны, пяч­ныя дзверцы, ці прыбіты  пры­то­пач­ныя лісты памерам 70х50 см, ці не загрувашчана паддашкавае па­мяш­кан­не непатрэбнымі лёг­каў­з­га­ра­ль­ны­мі рэчамі.
Начальнік Шчучынскага РАНС пры­вёў «чорныя лічбы»: сёлета на тэ­ры­то­рыі рэспублікі загінула 11 дзя­цей. Ён заклікаў бацькоў ні ў якім разе не пакідаць малых адных до­ма, звярнуў увагу на не­аб­ход­насць устаноўкі АПА, які ў многіх вы­пад­ках можа выратаваць жыццё, і прывёў прыклад аднаго з апошніх зда­рэн­няў, якое адбылося ў Ка­рэ­ліц­кім раёне. Сярод ночы бацька па­ку­рыў на верандзе і заснуў. За­га­рэ­ла­ся канапа. Усю сям’ю, у якой вы­хоў­ва­юц­ца двое дзяцей, раз­будзіў гук пажарнага апа­вяш­ча­ль­ні­ка. Праз веранду пакінуць дом яны ўжо не маглі – там усё было ахоп­ле­на агнём. Выбраліся з дома праз акно і, на шчасце, засталіся жы­вы­мі.
Прычынай пажараў часта ста­но­віц­ца няспраўнасць элек­т­ра­аб­с­та­ля­ван­ня. Як расказаў інспектар ін­с­пек­цыі Энерганагляду С.А. Ку­роў­с­кі, нядаўна ў адным з дамоў у Ра­жан­цы адбыўся пажар, які спра­ва­ка­ва­ла няспраўная разетка. Па­ра­дак­са­ль­на, што ў доме была поў­нас­цю заменена электраправодка, усе работы выкананы ў ад­па­вед­нас­ці з патрабаваннямі элек­т­ра­бяс­пе­кі, а вось разетку пакінулі ста­рую – «дапатопных» часоў, якая, па прызнанні гаспадыні, пе­ры­я­дыч­на патрэсквала. А аднойчы стала ача­гом узнікнення агню, які зніш­чыў тэлевізар і пашкодзіў жылы па­кой.
Станіслаў Адольфавіч таксама га­ва­рыў аб тым, што ўсе работы, звя­за­ныя з электрычнасцю, па­ві­нен выконваць спецыяліст. Не­ка­то­рыя электрыкі-аматары могуць на­нес­ці непамерны ўрон. Пац­вер­д­жан­не гэтаму – выпадак, які зда­рыў­ся некалькі год таму ў Новым Двары. Гас­па­дар пабудаваў новы дом, а го­ра-спецыяліст праклаў яму пра­вод­ку ... тэлефонным кабелем. Каб не своечасовае ўмяшанне пра­фе­сі­я­на­лаў, новая будыніна зга­рэ­ла б у лічаныя хвіліны.
Непапраўнае можа здарыцца і з-за «жучкоў», з якімі пастаянна зма­га­юц­ца энергетыкі. Інспектар на­га­даў удзельнікам сустрэчы, што па кан­су­ль­та­цыю яны заўсёды могуць звяр­нуц­ца ў інспекцыю Энер­га­наг­ля­ду. Лепш не плаціць вялікія штра­фы, а выконваць усе спе­цы­я­лі­за­ва­ныя работы ў адпаведнасці з пат­ра­ба­ван­ня­мі правілаў элек­т­ра­бяс­пе­кі і тым самым захаваць сваё жыц­цё і маёмасць.
Адна з сапраўдных бед нашага су­час­на­га грамадства – п’янства, якое ў апошні час працвітае. Гэту праб­ле­му ўзняла ўрач-псіхіятр Шчу­чын­с­кай ЦРБ А.І. Рохіў. Калі ча­ла­век трапіў у палон зялёнага змія і не ў стане сам справіцца з гэ­тай праблемай, ён можа звярнуцца па дапамогу да спецыялістаў. Ат­ры­маць псіхалагічную падтрымку мо­гуць і родныя таго, хто ўжывае спір­т­ное, таму што яны пакутуюць не менш за выпівоху.
– Складанай застаецца і сі­ту­а­цыя на дарогах, якая асабліва аб­вас­т­ра­ец­ца ў асенні перыяд, – па­ве­да­міў начальнік аддзела ДАІ Шчу­чын­с­ка­га РАУС У.І. Хі­ль­мон­чык. – З 5 па 11 лістапада на да­ро­гах Гродзеншчыны загінулі 12 ча­ла­век. У нашым раёне за гэты год да­рож­ныя трагедыі забралі жыцці трох чалавек: двух пешаходаў і па­са­жы­ра аўтамабіля. П’яная жан­чы­на пераходзіла дарогу, і яе збіла ма­шы­на. Загінуў і мужчына, які ў ста­не алкагольнага ап’янення зас­нуў на праезджай частцы. 9 ліс­та­па­да адбылася аварыя каля Ас­т­ры­ны. Сямейная пара ехала на па­ха­ван­не ў Шчучын. За рулём была жан­чы­на, якая на вялікай хуткасці не справілася з кіраваннем. Яе муж памёр па дарозе ў бальніцу.
Дзве аварыі адбыліся за два дні ў Ваўкавыскім раёне. У іх загінулі пяць чалавек, адна з за­гі­нуў­шых – жыхарка нашага раёна, якая еха­ла ў маршрутным таксі. Крыў­д­на, што людзі пайшлі з жыцця з-за чужой безадказнасці і не­а­хай­нас­ці.
Кожны чалавек павінен па­мя­таць пра ўласную бяспеку. Пе­ша­хо­дам неабходна абавязкова вы­ка­рыс­тоў­ваць флікеры. І не пры­ма­цоў­ваць іх на сумачкі, як гэта ро­бяць жанчыны, а надзяваць на пля­чо, каб пешахода можна было раз­г­ледзець у цемнаце.
Уладзімір Іванавіч заклікаў усіх аба­вяз­ко­ва паведамляць суп­ра­цоў­ні­кам ДАІ пра факты кіравання тран­с­пар­т­ны­мі сродкамі п’янымі вадзі­це­ля­мі, якія ўяўляюць су­р’­ёз­ную небяспеку для ўсіх удзельнікаў да­рож­на­га руху. Начальнік АДАІ так­са­ма нагадаў, што з 1 снежня ўсе вадзіцелі павінны «пераабуць» свае аўтамабілі ў зімовыя шыны. Ён таксама папярэдзіў аб тым, што ў апошні час значна актывізаваліся ўся­ля­ка­га роду махляры, у тым лі­ку і з кагорты асоб цыганскай на­цы­я­на­ль­нас­ці. Яны часцяком заг­ляд­ва­юць у аддаленыя вёскі і ашук­ва­юць насельніцтва, пра­па­ноў­ва­ю­чы няякасныя тавары і роз­ны­мі спосабамі выманьваючы грошы.
Прадстаўнікі раённых службаў ад­ка­за­лі на ўсе пытанні, якія былі ўзня­ты ў час гэтай сустрэчы з жы­ха­ра­мі аграгарадка Ракавічы..
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.