З апошняй вайны | Дзяннiца

З апошняй вайны

Версия для печатиВерсия для печати

Напэўна, гады ліхалеццяў у ча­ла­ве­чай памяці пакідаюць асаб­лі­ва выразны і яркі след, та­му што яны нярэдка ставяць пы­тан­не аб жыцці і смерці. Знай­шоў­ся б неўміручы сведка-ча­ла­век Першай сусветнай, вобразна рас­ка­заў бы ён і пра тыя часы. Дзе­вя­нос­та тры Зінаідзе Сяр­ге­еў­не Іваноўскай са Старых Пад­ду­боў, а яна падчас нашай гу­тар­кі не таілася на падзеі і эмоцыі. Ад­чу­ва­ла­ся, што жанчыне трэба вы­га­ва­рыц­ца, каб жыць з надзе­яй на наступныя сустрэчы. І яны бу­дуць. 
–  А што гэта за гады? – тонка здзіў­ляе гумарам Зінаіда Сяр­ге­еў­на. – Мая бабка за сто жыла. 
Сапраўды, адпусціўшы, не­на­жэр­ная вайна загартавала і нас­та­ві­ла на даўгалецце, не кажучы ўжо пра трывалы генетычны па­тэн­цы­ял. 

–  А што ты за чалавек? – адразу ідзе ў наступ яшчэ рухавая на выг­ляд жанчына, хоць час і вочы пры­ту­ма­ніў, і нагу парою адбірае. – У мя­не сяброўка ў гасцях, таму дзве­ры адчынены былі. Бывае, ходзяць без патрэбы…
Хутка мы паразумеліся, хто ёсць хто. Да ўсяго, што было вядома, Зі­на­і­да Сяргееўна з зайздросным эн­ту­зі­яз­мам, дапамагаючы рукамі і, дзе можна, маршчыністым добрым тва­рам, дапаўняла штрыхамі ўжо вя­до­мае.
Апынуўшыся ў Магнітагорску на­пя­рэ­дад­ні вайны, беларуская дзяў­чы­на працавала на цагельным за­водзе. Хутка, аднак, цэгла пе­рас­та­ла быць патрэбнай для краіны, бо нас­та­ла пара разбурэння і зніш­чэн­ня. Для фронту патрэбен быў хлеб – гэты вечны і незаменны прадукт ча­ла­ве­чых рук. Больш-менш пі­сь­мен­ных і адукаваных забралі на фронт санітаркамі, медсёстрамі, а Зі­на­і­да са сваімі трыма класамі по­ль­с­кай школы апынулася на палях Ку­ба­ні. Вельмі хацелася за руль ці ры­ча­гі, каб не з голымі рукамі  пад­с­ту­піц­ца да справы. І яна вучыцца, здае экзамены высокай камісіі ін­жы­не­раў.
–  І пісала я на лісце польскімі лі­та­ра­мі рускія словы, –  не губляе нас­т­рою Зінаіда Сяргееўна, –  аж за­мі­ту­сі­ла­ся камісія: ці не ня­мец­кая гэта мова? Аднак хтосьці з та­та­раў на свой лад перавёў маю пі­са­ні­ну. І толькі адзін таварыш з ка­мі­сіі, здзіўленай глыбокімі ведамі бе­ла­рус­кі, напаследак ці то па­жар­та­ваў, ці то ўсур’ёз запытаўся зноў пра тэхніку: “На чым будзеце сядзець?” Так жа і я адказала: “Хачу на “Націк” (быў такі трактар) ці на камбайн, а сядзець буду на тым, на чым і вы сядзіце зараз”.
Гэта між іншым. І зусім су­р­’­ёз­ным, нават суровым становіцца твар, калі жанчына пачынае пра дні і ночы за штурвалам камбайна. Пры гэтым вырашчанага ёй жа хле­ба давалі ўсяго па 300 грамаў на суткі. “Хочаце пішыце, хочаце – не”, –  відаць, зноў прыйшло па­мят­нае і кранальнае для Зінаіды Сяр­ге­еў­ны. Ехалі яны з поля на вя­чэ­ру. Глядзяць, Васеў трактар (нават імя помніцца) стаіць без ра­бо­ты. Спыніліся – аж мужчына ні жы­вы, ні мёртвы. Ля гусеніц ва­ля­ец­ца кубарачка з пачарнелым кур­ма­чом. Пшаніцай, значыць. Сяк-так з дапамогай людзей Вася ап­ры­том­неў. Высветлілася, што пад­с­маж­ваў чалавек той курмач, каб хоць крыху прагнаць голад, на аў­то­ле – тэхнічным масле. Так людзі час­та гінулі і ў тыле, здавалася б, на далёкай ад баёў старане. А без іх, тылавікоў, і салдат – не салдат.
Неяк у Старыя Паддубы завітала га­на­ро­вая дэлегацыя пер­ша­май­с­кіх школьнікаў з букетам, з цёплымі сло­ва­мі ўдзячнасці. Прадстаўнікі ра­ён­на­га савета ветэранаў і рай­ва­ен­ка­ма­та ўручылі жанчыне юбі­лей­ны медаль «70 год Перамогі ў Вя­лі­кай Айчыннай вайне», пажадалі зда­роў­’я і даўгалецця. 
Глядзіш на Зінаіду Сяргееўну, слу­ха­еш, стаіўшы дыханне,  і пры­ходзіш да высновы: затрымалася б яна маладой у вайну на Беларусі – хадзі­ла б у медалях або… Ба­чыц­ца настрой, характар, бязмежныя пе­ра­ка­нан­ні. З такімі людзьмі во­ра­гу ўсходніх славян не перамагчы, пра што і сведчыць векавая гіс­то­рыя. І ніводнага гучнага мі­тын­го­ва­га слова. Усе даўно пераканаліся і ве­да­юць, што мірнае неба – свя­ты­ня людская. І хто яго парушыць люд­с­кім громам, неба ад таго ад­вер­нец­ца.
Мы развітваліся. На ложку, за прыб­ра­ным сталом,  сядзела жан­чы­на, чымсьці моцна напамінаючы свя­ты вобраз са старажытных по­лац­кіх храмаў, толькі больш строгі і су­ро­вы. Напэўна таму, што з апош­няй вайны.
Рычард БЯЛЯЧЫЦ.