Прыхарашылася Залесна | Дзяннiца

Прыхарашылася Залесна

Версия для печатиВерсия для печати

Залесна – вёска кантрастаў. У тым сэнсе, што дабротныя “маладыя” да­мы мяжуюць з сядзі­ба­мі “ў гадах”. А яшчэ па­се­ліш­ча адметнае ... прасторам. Бу­дын­кі не прыціскаюцца бакамі, а раз­меш­ча­ны на значнай ад­лег­лас­ці адзін ад дру­го­га. У многіх мес­цах поле ўкліньваецца паміж да­моў ажно да вясковай ву­лі­цы. Да­рэ­чы, такія “праталіны” бу­р­’­я­ном не зарастаюць: адны толькі што за­а­ра­ны, на другіх ужо зе­ля­нее травяны дыван.

– Жыццё “прарэдзіла” гэту вёску і яе жыхароў, – са шкадаваннем заз­на­чае стар­шы­ня Каменскага се­ль­вы­кан­ка­ма Сяргей Анатольевіч Па­нас. – Сядзібы пе­ра­жы­лі сваіх гас­па­да­роў і пачалі хіліцца да зям­лі. Паколькі Залесна знаходзіцца на мяжы ра­ё­наў і на транзітнай да­ро­зе, не хацелася, каб праезджыя з дакорам аглядалі нашы ва­ко­лі­цы. Вы­ра­шы­лі навесці тут парадак, за­ха­ваў­шы ўсе прававыя нюансы. Ат­ры­ма­ла­ся.  Цяпер Залесна – як “ілюстрацыя” выканання рашэння рай­вы­кан­ка­ма і прэ­зі­ды­у­ма ра­ён­на­га Савета дэпутатаў, сутнасць яко­га ў тым, каб на тэрыторыі кож­на­га се­ль­са­ве­та вызначыць адно па­се­ліш­ча і агульнымі намаганнямі пад­п­ра­віць яго знешні выг­ляд: знес­ці спарахнелыя пабудовы, вы­кар­ча­ваць старыя дрэвы, а ачыш­ча­ныя пад­вор­кі ўключыць у палі се­ваз­ва­ро­ту. Потым зрабіць “генеральную ўборку” ў іншай вёс­цы, пазней – яшчэ ў адной і гэтак да­лей.
Гэта справа не аднаго дня і не ад­на­го чалавека. Па словах стар­шы­ні, ільвіны аб­’­ём работ вы­ка­на­ла СВУ “Пратасаўшчына”. “Каб не гас­па­дар­ка, нічога не было б, – сцвяр­д­жае С.А. Панас. – Тэхніка “Гроднааблгазу”, чыім вытворчым уп­раў­лен­нем СВУ з’яўляецца, і Шчу­чын­с­ка­га ПМС зрабіла тое, што не па сіле рукам чалавека. 
Канешне, з рыдлёўкай і сякерай на апусцелых сядзібах завіхацца мож­на, але ка­рэн­ным чынам змя­ніць выгляд тэрыторыі ўсё ж скла­да­на. У кіраўніцтва “Пратасаўшчыны” разуменне гэ­та­га ёсць. Таму прадпрыемства і ста­ла асноўным іг­ра­ком у аперацыі пад умоўнай назвай “Парадак на зям­лі”. Тэхніка прадпрыемства пра­ца­ва­ла на раскарчоўцы старых са­доў і кустоўя, разбурала фун­да­мен­ты, заворвала і засявала выз­ва­ле­ныя пляцы.
На дапамогу ўладзе прыйшло і мяс­цо­вае насельніцтва. У пры­ват­нас­ці, людзі пі­ла­ва­лі старыя сады,  вы­рэз­ва­лі і спальвалі голле, пры­бі­ра­лі аварыйныя дрэвы. Так, жы­хар За­лес­на Іван Мікалаевіч Петушок на ўласным трактары МТЗ-50 вы­во­зіў рас­лін­ныя і драўняныя рэш­т­кі. Падсаблялі  і стараста вёскі За­лес­на Арцём Уладзі­мі­ра­віч Бодак, і ся­м­’я Алдошыных. Апошнія – не з ка­рэн­ных жыхароў, пасяліліся тут па­раў­на­ль­на нядаўна, але ад удзе­лу ў грамадскіх справах не ад­маў­ля­юц­ца.
Разам са старшынёй се­ль­вы­кан­ка­ма заходжу на падворак І.М. Пе­туш­ка. Здалёк ві­даць, што тут жы­ве гаспадар спраўны і талковы. Даб­рот­ны дом, прыгожы плот, на пад­вор­ку парадак. Іван Мікалаевіч амаль 40 гадоў адпрацаваў ме­ха­ні­за­та­рам у мяс­цо­вай гаспадарцы, ця­пер на пенсіі. Прыглядае і за су­сед­с­кім домам. С.А. Панас рас­каз­вае, што гэты вясковец і яго жонка Яні­на Баляславаўна даглядаюць пом­нік загінуўшым зем­ля­кам. 
– Робім гэта ў памяць пра свёк­ра, – кажа Яніна Баляславаўна. –  Яго прозвішча так­са­ма на гэтым пом­ні­ку. Мой муж з трох гадоў зас­таў­ся без бацькі...
На добрую справу дарэчы прый­ш­ла­ся фінансавая падтрымка з ра­ён­на­га бюд­жэ­ту: летась на знос пус­тых дамоў было затрачана 49 мі­ль­ё­наў рублёў. А СВУ “Пратасаўшчына” выдаткавала на доб­раў­па­рад­ка­ван­не тэрыторыі прык­лад­на 300 мі­ль­ё­наў уласных срод­каў.
– Цяпер на месцы знесеных пус­тых сядзіб заўсёды будзе аку­рат­на, – пе­ра­ка­на­ны старшыня се­ль­вы­кан­ка­ма. – Да таго ж працэс на­вядзен­ня парадку на зямлі пас­та­ян­ны, ідзе ён і ў іншых населеных пун­к­тах сельсавета – Грамавічах, Са­вей­ках, Пу­зы­наў­цах... Кі­раў­ніц­т­ва СВУ “Пратасаўшчына” за­ці­каў­ле­на, каб кожны лапік зямлі “працаваў”, а не зарастаў бу­р­’­я­ном. Жывёлагадоўчая галіна раз­ві­ва­ец­ца хуткімі тэм­па­мі, ёсць пат­рэ­ба ў кармах. Вось і ў вёсцы Глы­бо­кае на месцы закінутых агародаў з’я­вяц­ца пасевы сельгаскультур. А бу­дын­кі на тэрыторыі сельсавета, якія могуць пас­лу­жыць людзям, ча­кае рэканструкцыя. У прыватнасці, пла­ну­ец­ца адрамантаваць па­мяш­кан­не былога клуба ў Залесна і зра­біць там жыллё для чатырох ся­мей.  Ра­бо­чыя рукі патрэбны: по­бач – ферма “Залесна”, не так да­лё­ка і ферма “Глыбокае”.
Прыхарашыліся вёскі і на­ма­ган­ня­мі новых гаспадароў нядаўна яш­чэ пустых да­моў. Па словах стар­шы­ні сельвыканкама, актыўна ці­ка­вяц­ца вясковай не­ру­хо­мас­цю жы­ха­ры Гродна. І не толькі той, што ў Залесна. Ёсць попыт на сядзі­бы ў Ка­мен­цы, Аздобічах, Гра­ма­ві­чах. Нядаўна гараджане на­бы­лі дом у Пратасаўшчыне, хо­чуць зра­біць тут аграсядзібу. Многа “дачнікаў” і ў Прудцах: прываблівае бліз­касць да Гродна і аўтатрасы. Мяс­цо­выя проста дзіву даюцца, у якія яркія церамкі пе­рат­ва­ра­юц­ца яш­чэ нядаўна бляклыя будынкі з па­ву­цін­нем на вокнах, калі трап­ля­юць у ру­кі масцеравых людзей. 
– На нашай вуліцы Кам­са­мо­ль­с­кая жыхар Гродна Анатоль Ва­сі­ль­е­віч Хамічук прак­тыч­на з трушчобы та­кую прыгажосць стварыў! – не ха­вае захаплення майстрам кі­раў­нік спраў Каменскага се­ль­вы­кан­ка­ма Наталля Іванаўна Добрук. – Ця­пер за­няў­ся добраўпарадкаваннем тэ­ры­то­рыі.
Ёсць многа заканадаўцаў сядзіб­най моды і сярод карэнных мяс­цо­вых жыхароў. Пры­ем­на зайсці на пад­вор­кі жыхароў Каменкі Галіны Іва­наў­ны Танкевіч, Баляслава Ста­ніс­ла­ва­ві­ча Мазана, Ганны Іо­сі­фаў­ны Росенік, Станіслава Вац­ла­ва­ві­ча Росеніка, а так­са­ма Іны Уладзі­мі­раў­ны Антановіч з Залесна, Сяр­гея Іванавіча Вербаля і Ганны Юзэ­фаў­ны Будрэвіч з Пратасаўшчыны, Рэ­гі­ны Іосіфаўны Кугуцька з Пруд­цаў і мно­гіх іншых іх землякоў.
Трэба прызнаць, без­гас­па­дар­ныя сядзібы, якія даўно страцілі ўла­да­ль­ні­каў і не ці­ка­вяць або на­о­гул не маюць спадчыннікаў, у на­се­ле­ных пунктах сельсавета ўсё яш­чэ сустракаюцца. У адносінах да іх ал­га­рытм дзеянняў адпрацаваны ў ад­па­вед­нас­ці з “сотым” прэ­зі­дэн­ц­кім указам. Вось і сёлета для ўклю­чэн­ня ў рэгістр пе­ра­дадзе­ны звес­т­кі пра 8 такіх дамоў-сірот. А зна­чыць, хутка вясковую цішыню зноў абудзіць рокат магутнай тэхнікі. Да­рэ­чы, за апошнія 9 гадоў на тэ­ры­то­рыі Ка­мен­с­ка­га сельсавета было зне­се­на 56 пустых дамоў і хутароў.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.