“Адкасіць” не атрымалася | Дзяннiца

“Адкасіць” не атрымалася

Версия для печатиВерсия для печати

Ухіленне ад службы ў арміі “каштавала” маладому шчу­чын­цу больш за 20 мільёнаў

На выязным пасяджэнні суда, якое правёў у райваенкамаце стар­шы­ня суда Шчучынскага ра­ё­на Валерый Яцэнтавіч Ра­ма­ноў­с­кі з удзелам намесніка пра­ку­ро­ра Аляксандра Мікалаевіча Ган­ча­ро­ва, разглядалася кры­мі­на­ль­ная справа ў адносінах да ма­ла­до­га чалавека, які вы­ра­шыў, што служыць у арміі зусім не абавязкова. Дастаткова прос­та не з’явіцца па павестцы ва ўка­за­ны час, і гэта праблема ад­падзе сама сабою.

Моцна памыляюцца тыя, хто лі­чыць, што без уважлівай прычыны мож­на «адкасіць» ад арміі. Служба ва Узброеных Сілах – грамадзянскі аба­вя­зак кожнага маладога ча­ла­ве­ка, які дасягнуў 18 год, і проста не выканаць яго ніхто не мае пра­ва.
Зразумеў гэта і Ігар Б., толькі, на жаль, пазнавата. Прызначаны судом штраф – сума немалая. Дый і судзімасць не да­ба­віць яму станоўчых пунктаў у ха­рак­та­рыс­ты­цы. Толькі цяпер што­сь­ці змяніць ужо нельга...
Прызыўная камісія прыз­на­ла Ігара Б. годным для пра­ход­жан­ня армейскай службы. Асабіста ў рукі прызыўніку была ўручана па­вес­т­ка, у якой указвалася, калі яму на­ле­жа­ла прыбыць у ваенкамат з саб­ра­ны­мі рэчамі. Па прызнанні ма­ла­до­га чалавека, служба ў арміі на той час зусім не ўваходзіла ў яго планы, і ён вырашыў атрымаць ме­ды­цын­с­кае заключэнне аб на­яў­нас­ці хваробы.
Як расказала маці падсуднага, яш­чэ ў школе ў яе сына былі праблемы са здароўем. Ён прайшоў лячэнне ў бальніцы, за­тым у санаторыі. У час вучобы ва ўніверсітэце, з якога яго ад­лі­чы­лі за непаспяховасць, таксама ля­чыў­ся ў стацыянары. Больш па ме­ды­цын­с­кую дапамогу не звяртаўся. Ат­ры­маў­шы павестку, вырашыў па­е­хаць у Гродзенскую абласную ба­ль­ні­цу і прайсці абследаванне, каб пацвердзіць свой былы ды­яг­наз. У выніку стала ясна, што на гэты раз па­та­ло­гіі ў маладога чалавека не зной­дзе­на. 
Падчас судовага пасяджэння Ігар Б. сваю віну прызнаў поўнасцю і шчыра раскаяўся. Безумоўна, яму не хацелася губляць вы­со­ка­ап­лат­ную работу ў Мінску, дзе ён пра­ца­ваў па найме  маляром-тын­коў­ш­чы­кам і атрымліваў, што на­зы­ва­ец­ца, добрыя грошы. Але ж гэтыя аб­с­та­ві­ны не маглі стаць прычынай ухі­лен­ня ад службы ў арміі. Згодна з прыгаворам суда ён панёс па­ка­ран­не, прадугледжанае ч. 1 арт. 435 Крымінальнага Кодэкса Рэс­пуб­лі­кі Беларусь, і за свой учынак рас­п­ла­ціў­ся штрафам у памеры 120 базавых велічынь, а гэта 21 млн. 600 рублёў.
На пасяджэнні выязнога суда пры­сут­ні­ча­лі рабяты, якім праз не­ка­ль­кі год таксама давядзецца пра­ходзіць тэрміновую ваенную служ­бу. Каб не трапіць у сітуацыю, у якой аказаўся Ігар Б., і не па­ла­маць сваё жыццё, патэнцыяльныя пры­зыў­ні­кі павінны выконваць усе ме­рап­ры­ем­с­т­вы прызыву. Аб гэ­тым маладым людзям яшчэ раз на­га­да­лі А.М. Ганчароў і ваенны ка­мі­сар Аляксандр Генадзьевіч Гайдук.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.   


У тэму
За ўхіленне ад мера­прыем­стваў пры­зы­ву на тэрміновую ваенную служ­бу прадугледжана кры­мі­на­ль­ная адказнасць згодна з артыкулам 435 Крымінальнага Кодэкса Рэс­пуб­лі­кі Беларусь і пакаранне ў выг­лядзе штрафу або арышту тэр­мі­нам да шасці месяцаў, або аб­ме­жа­ван­не свабоды тэрмінам да двух га­доў, або пазбаўленне свабоды на той жа тэрмін.