Хроніка здарэнняў | Дзяннiца

Хроніка здарэнняў

Версия для печатиВерсия для печати

Неўзаметку
З гандлёвай залы аднаго з ма­га­зі­наў горада знік ноутбук коштам звыш 8 мі­ль­ё­наў рублёў. Міліцыя вядзе вышук злодзея, які пак­ва­піў­ся на запатрабаваную да­ра­гую рэч.
Ноч маўчала...
Паркоўка аўтамабіля ля дома – ры­зы­коў­ная справа. Пад покрывам цем­ры ля тран­с­пар­т­на­га сродку мо­жа “пахадзіць” зламыснік, а ра­ні­цай уладальніка машыны ча­кае неп­ры­ем­ны “сюрпрыз”. Падобная сі­ту­а­цыя нядаўна мела месца ў Шчу­чы­не. З двух аўтамабіляў, што “начавалі” ля дамоў па вуліцы Ас­т­роў­с­ка­га, злодзей выкраў аку­му­ля­та­ры “Аком”. Зрабіў ён гэта па­пя­рэд­не адціснуўшы капоты.

Узняў руку на маці
Заведзена крымінальная справа на жыхара вёскі Доўгая, які збіў сваю маці. Ма­ла­ды дэбашыр спа­чат­ку ўдарыў кулаком, а потым доў­га біў паленам... Матуля-пен­сі­я­нер­ка атрымала цяжкія цялесныя паш­код­жан­ні. Заведзена кры­мі­на­ль­ная спра­ва.
Асцярожна: скрыжаванне!
Дарожна-транспартнае здарэнне ад­бы­ло­ся на скрыжаванні ля вёскі Буй­ві­чы. Шчу­чы­нец, які кіраваў “Опелем”, не ўступіў дарогу аў­та­ма­бі­лю, што рухаўся па га­лоў­най тра­се. За рулём другога аўто зна­ходзі­ла­ся жыхарка суседняга рай­цэн­т­ра. Жан­чы­на-вадзіцель ат­ры­ма­ла траўмы і пераломы і была шпі­та­лі­за­ва­на.
Самагонны дух
Супрацоўнікі міліцыі выкрылі два са­ма­гон­ныя ачагі – у вёсках Янчукі і Лі­піч­на. У прыгараднай вёсцы ў до­ме пенсіянера знойдзена звыш 12 літраў самаробных “градусаў”. У дру­гім выпадку гаспадыня-пен­сі­я­нер­ка трымала ў доме 40 літраў бра­гі, самагонны апарат і 5,5 літра га­то­ва­га прадукту. Праводзіцца пра­вер­ка.
Таццяна ВІТАЛЬЕВА.