Аграрны сектар Шчу­чын­ш­чы­ны па многіх пазіцыях ува­ходзіць у тройку лідараў воб­лас­ці | Дзяннiца

Аграрны сектар Шчу­чын­ш­чы­ны па многіх пазіцыях ува­ходзіць у тройку лідараў воб­лас­ці

Версия для печатиВерсия для печати

– Наша прафесійнае свята – гэ­та, безумоўна, добрая нагода, каб пад­вес­ці вынікі се­ль­с­ка­гас­па­дар­ча­га года, падзякаваць людзям за іх ня­лёг­кую працу, уславіць лепшых з леп­шых, – лічыць першы намеснік стар­шы­ні Шчучынскага раённага вы­ка­наў­ча­га камітэта, начальнік рай­се­ль­гас­хар­чу Г.Б. Хоміч. –  Сё­ле­та маем усе падставы адз­на­чаць яго з добрым настроем. Се­ль­с­ка­гас­па­дар­чыя прадпрыемствы ра­ё­на за 10 месяцаў бягучага года вы­пус­ці­лі валавой прадукцыі на су­му амаль 1,5 трлн. рублёў, з іх звыш 900 мільярдаў прыходзіцца на прадукцыю жывёлагадоўчай га­лі­ны і 600 мільярдаў рублёў – на пра­дук­цыю раслінаводства. Гэта важ­кі ўнёсак у выкананне харчовай праг­ра­мы краіны. І тут заслуга пра­цаў­ні­коў АПК самых розных пра­фе­сій. Таму ў апошні час мы адышлі ад традыцыйнага фармату ра­ён­ных «Дажынак», каб значна па­шы­рыць аўдыторыю запрошаных на ўра­чыс­тасць.

Напярэдадні Дня се­ль­с­ка­гас­па­дар­чых работнікаў мы ўслаў­ля­ем не толькі герояў жніва, але і лепшых жывёлаводаў, ме­ха­ні­за­та­раў, якія працавалі на на­рых­тоў­цы кармоў, на сяўбе і ворыве, вы­со­ка ацэньваем нашых спе­цы­я­ліс­таў-прафесіяналаў – словам, на п’е­дэс­тал уздымаем чалавека пра­цы. А ў якасці сталіцы свята вы­бі­ра­ем цэнтр той гаспадаркі, дзе ёсць чаму павучыцца ўсім ас­тат­нім. Сёлета адрасам перадавога во­пы­ту абраны «Жалудоцкі аг­ра­ком­п­лекс».
– Генадзій Баляслававіч, а якія яшчэ аграпрадпрыемствы Вы аднеслі б да ліку найбольш пас­пя­хо­вых?
– Як правіла, справы ладзяцца там, дзе ёсць ініцыятыўны, удум­лі­вы, адданы агульным інтарэсам кі­раў­нік са сваім выразным ба­чан­нем перспектывы развіцця гас­па­дар­кі. Менавіта да гэтай кагорты ад­но­сяц­ца Станіслаў Юльянавіч Гу­зень, які ўзначальвае «Жалудоцкі аг­ра­ком­п­лекс», Аляксандр Вік­та­ра­віч Туля, што развівае лепшыя тра­ды­цыі і эканамічную моц СВК «Дэмбрава», Уладзімір Часлававіч Се­ра­хан, якому па плячы пас­пя­хо­ва кіраваць такой магутнай ма­хі­най, як ААТ «Васілішкі».
– А ў чым феномен СВУ «Пратасаўшчына» – гаспадаркі, што ў апошні час на слыху: і ўрад­жай­насць там у маштабах ра­ё­на рэкордная, і малочныя рэ­кі самыя паўнавартасныя…
– Безумоўна, малайцы і пра­та­саў­цы. Там дырэктар Віктар Ан­д­жэ­е­віч Семяновіч «стартануў» надз­вы­чай удала. Сёння «Пратасаўшчына» – гэта сучаснае еў­ра­пей­с­кае аграпрадпрыемства, дзе істотна павялічылі ўрад­жай­насць зерневых, дасягнуўшы 79,6 ц/га (+13,3 ц/га), трымаюць вы­со­кую планку і ў іншых напрамках.  Сак­рэт поспеху ў тым, што пра­та­саў­цы спаўна выкарыстоўваюць ство­ра­ныя ўмовы працы. Тут дас­той­ная матэрыяльна-тэхнічная ба­за, добрая каманда спецыялістаў, а ў людзей ёсць вялікае жаданне пра­ца­ваць. Садзейнічае поспеху і тое, што гаспадарка не аб­ця­жа­ра­на крэдытамі. 
– Якімі дасягненнямі наш раён мо­жа ганарыцца на ўзроўні кра­і­ны, вобласці?
– У нас трэцяе месца ў вобласці па намалотах, і па надоях мы ў трой­цы мацнейшых. Нядаўна апуб­лі­ка­ва­на табліца, у якой Шчучынскі ра­ён займае 14-ю пазіцыю ў рэс­пуб­лі­цы па надою малака ад ка­ро­вы. Гэта добры вынік, уклад у які ўнес­лі такія гаспадаркі, як СВУ «Пратасаўшчына», дзе па рэ­зу­ль­та­тах 10 месяцаў бягучага года на­дой­ва­юць ад рагулі 6 тыс. 263 кг ма­ла­ка. У СВК «Дэмбрава» гэта ліч­ба складае 5 тыс. 263 кг, у ААТ «Васілішкі» – 5 тыс. 578 кг., у «Жалудоцкім агракомплексе» – 5 тыс. 559 кг.  
– Сёння шмат гаворыцца аб не­аб­ход­нас­ці рэформаў у АПК. Што, на ваш погляд, варта ўклю­чыць у дарожную карту, каб ды­на­міч­на развіваць се­ль­с­ка­гас­па­дар­чую галіну нашага ра­ё­на?
– Мяркую, што мы і далей будзем трымаць курс на ўзбуй­нен­не гаспадарак, на работу з кадрамі, будзем шукаць таленавітых кі­раў­ні­коў АПК з ліку маладых спе­цы­я­ліс­таў. І, безумоўна, ёсць не­аб­ход­насць адпрацоўваць да нюансаў тэх­на­ла­гіч­ныя працэсы – тут сап­раў­ды крыецца вялікі па­тэн­цы­ял.  
– Генадзій Баляслававіч, а што асабіста для Вас значыць Дзень работнікаў сельскай гас­па­дар­кі?
– У АПК я прыйшоў у 1993 годзе пас­ля заканчэння Горацкай се­ль­с­ка­гас­па­дар­чай акадэміі. Прафесію аг­ра­но­ма выбіраў усвядомлена, узяў накіраванне на вучобу ў эк­с­пе­ры­мен­та­ль­най базе «Руткевічы», але так склалася, што значную час­т­ку прафесійнага жыцця прыс­вя­ціў саўгасу «Вялікае Мажэйкава». Зра­зу­ме­ла, што справу сваю заў­ж­ды рабіў з душой, таму пра­фе­сій­ным святам надзвычай даражу. А на­пя­рэ­дад­ні Дня работнікаў се­ль­с­кай гаспадаркі і перапрацоўчай пра­мыс­ло­вас­ці аграпрамысловага ком­п­лек­су хачу пажадаць усім на­шым працаўнікам, калегам і пар­т­нё­рам моцнага здароўя, даб­ра­бы­ту, плёну ва ўсіх справах. Менавіта на аграрыях трымаецца наша зям­ля, ёсць на сталах беларусаў хлеб і да хлеба. Хочацца, каб гэта пра­фе­сія заўжды была прэстыжнай і па­ва­жа­най.
Гутарыла Таццяна СТУ­ПА­КЕ­ВІЧ.
Фота аўтара.