Яны выбіраюць яркія фарбы. У рабоце і жыцці | Дзяннiца

Яны выбіраюць яркія фарбы. У рабоце і жыцці

Версия для печатиВерсия для печати

У “Жалудоцкім агракомплексе” на­пя­рэ­дад­ні прафесійнага свята аг­ра­ры­яў уводзяць у  эк­с­п­лу­а­та­цыю новы вытворчы аб’ект

А фарбуюць свінафермы і ком­п­лек­сы ў гэтай гаспадарцы ў со­неч­на-бірузовы колер – яркі і ра­дас­ны нават у хмуры дзень. Каб добры настрой людзям ства­раць! Бо тады і праца ў за­да­ва­ль­нен­не. Вось і гэта но­ва­бу­доў­ля, дзе брыгада МПМК-167 за­кан­ч­ва­ла работы, выканана ў кар­па­ра­тыў­ных фарбах.

 – Узвядзенне двух сучасных сві­нар­ні­каў пад адкорм жывёлы на тэрыторыі свінагадоўчага ком­п­лек­су ля вёскі Фарны Канец вя­ло­ся ў рамках дзяржаўнай праг­ра­мы па нарошчванні выт­вор­час­ці свініны, – тлумачыць Ста­ніс­лаў Юльянавіч Гузень, ды­рэк­тар філіяла “Жалудоцкі аг­ра­ком­п­лекс” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”. 
– Вельмі спадзяемся, што па гэ­тай жа праграме будзе фі­нан­са­вац­ца і далейшае бу­даў­ніц­т­ва но­ва­га рэпрадуктарнага цэ­ха, кошт якога – 125 мільярдаў руб­лёў. Так, у развіццё сві­на­га­доў­лі ўклад­ва­юц­ца вялікія срод­кі, але яно таго варта. Пры доб­рым рас­к­ладзе да 2020 года мы пла­ну­ем давесці пагалоўе сві­ней у на­шай гаспадарцы да 45 тысяч.

Трэба сказаць, што амбіцыйны эка­на­міч­ны праект – у добрых ру­ках. «Жалудоцкі агракомплекс» адзі­ны ў раёне, каму ўдалося сё­ле­та атрымаць прырост свініны, пры­чым на 62,4 тоны. Тут «плюсуюць» і сярэднясутачныя прывагі свіней, да­сяг­нуў­шы 687 грамаў, а на ад­кор­ме гадаванцы і ўвогуле на­бі­ра­юць штодзень па 829 грамаў.
… Мы адпраўляемся ў Фарны Ка­нец да новенькіх цэхаў, што зі­ха­цяць свежымі фарбамі. Маштабы ўраж­ва­юць: пасля засялення сек­цый жывёламі пагалоўе свіней на ком­п­лек­се павялічыцца на 2720 га­лоў.
– Звярніце ўвагу, новабудоўля вя­ла­ся на месцы летніх лагераў, што значна зэканоміла сродкі на прак­лад­ван­ні камунікацый, – пас­вя­чае ў курс спраў С.Ю. Гузень. – Тэх­на­ла­гіч­нае абсталяванне (дарэчы, беларускіх вытворцаў) мы за­ку­пі­лі за кошт уласных сродкаў і ман­таж правялі сваімі сіламі. Ця­пер будзем запаўняць памяшканні па­ра­ся­та­мі, дабаўляючы па 660 га­лоў штомесяц. Да сакавіка ста­бі­ль­на выйдзем на ўсе прагнозныя па­каз­чы­кі згодна з Праграмай раз­віц­ця свінагадоўлі.
«Жалудоцкі агракомплекс» – сён­ня адна з мацнейшых гаспадарак ра­ё­на, рэнтабельнасць якой скла­дае 25%. Тут штомесяц ат­рым­лі­ва­юць 20 млрд. рублёў выручкі, 15 мі­ль­яр­даў з якіх – ад свінагадоўлі. На­пэў­на, гэта лічба не была б та­кой важкай без эфектыўнай работы пе­рап­ра­цоў­ча­га цэха. 70% пра­дук­цыі свінагадоўлі жалудчане рэ­а­лі­зу­юць у паўтушах, а яшчэ 30% – гэ­та апетытныя паўфабрыкаты ў су­час­най упакоўцы, якія з за­да­ва­ль­нен­нем закупляюць гіпермаркеты Мін­с­ка, Гродна, Брэста, Віцебска, сет­ка «Еўрагандаль», сістэма Гродзен­с­кай аблспажыўкааперацыі, мінскія хо­ла­да­кам­бі­на­ты. Усяго з «Жалудоцкім агракомплексам» пра­цу­юць больш за сем дзясяткаў ар­га­ні­за­цый-партнёраў. Сярод іх і Шчу­чын­с­кі аддзел адукацыі, спорту і турызму: выхаванцам дзіцячых сад­коў і школ нашага раёна га­ту­юць абеды з экалагічна чыстай жа­лу­доц­кай прадукцыі. Яе ж ат­рым­лі­ва­юць і санаторыі «Парэчча» ды «Неман». 
«Жалудоцкі агракомплекс» упэў­не­на заяўляе пра сябе не толькі як выт­вор­ца свініны, але і малака. Тут ат­рым­лі­ва­юць ад каровы 6,5 тыс. літ­раў, што на 500 літраў вышэй, чым у мінулым годзе. Радуюць жы­вё­ла­во­даў і сярэднясутачныя пры­ва­гі БРЖ. Так, на адкорме яны скла­да­юць 958 грамаў.
Стратэгія раслінаводства так­са­ма падпарадкавана галоўнай мэце – быць з уласнымі кармамі, мець маг­чы­масць складаць для жывёлы паў­на­цэн­ны рацыён.  
За здольнасцю эфектыўна гас­па­да­рыць стаіць вялікая праца кі­раў­ні­ка «Жалудоцкага аг­ра­ком­п­лек­су» Станіслава Юльянавіча Гузеня і зладжанага калектыву, якому па пля­чы вырашэнне самых скла­да­ных задач. Напярэдадні Дня ра­бот­ні­каў сельскай гаспадаркі тут з го­на­рам называюць імёны такіх пра­фе­сі­я­на­лаў, як галоўны інжынер П.А. Каранеўскі, галоўны аграном А.С. Бяляеў, майстар цэха пе­рап­ра­цоў­кі Г.С. Хоцелева, загадчык фер­мы «Вялікае Сяло» А.А. Рудзь, трак­та­рыст-машыніст А.А. Снапко, апе­ра­тар машыннага даення фер­мы «Саваўшчына» А.У. Блюднік. У знак высокай ацэнкі майстэрства ма­ла­дых працаўнікоў галаўное прад­п­ры­ем­с­т­ва – ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» – зас­на­ва­ла вымпелы «Лепшаму ма­ла­до­му рабочаму» і «Лепшаму ма­ла­до­му спецыялісту». Гэтыя прэс­тыж­ныя ўзнагароды атрымалі падчас ура­чыс­тас­ці з нагоды пра­фе­сі­я­на­ль­на­га свята слесар па рамонце се­ль­гас­ма­шын і абсталявання Аляк­сандр Сінкевіч і загадчык га­ра­жоў Дзмітрый Галабурда. Што на­зы­ва­ец­ца, па працы – і гонар. 
А калі чалавек адчувае клопат і пра­ца яго аплачваецца дастойна (у ве­рас­ні сярэдні заробак тут склаў 5 млн. 727 тыс. рублёў), значыць, ёсць стымул старацца, ажыц­цяў­ляць праекты, якія яшчэ больш ума­цоў­ва­юць эканамічныя пазіцыі род­на­га прадпрыемства.
– Мы з кагорты тых 12 пра­цэн­таў, хто корміць насельніцтва Бе­ла­ру­сі, – гэтыя словы з вуснаў Ста­ніс­ла­ва Юльянавіча Гузеня  гучаць ве­ль­мі пераканаўча, калі паз­на­ё­міш­ся з работай «Жалудоцкага аг­ра­ком­п­лек­су».     
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.