Стараннем і ўменнем дабіваюцца поспехаў пра­цаў­ні­кі ААТ “Васілішкі” | Дзяннiца

Стараннем і ўменнем дабіваюцца поспехаў пра­цаў­ні­кі ААТ “Васілішкі”

Версия для печатиВерсия для печати

У гэтым аграпрадпрыемстве ўраж­ва­юць не толькі прасторы па­лёў, але і  маш­та­бы выт­вор­час­ці сельгаспрадукцыі. Аснову эка­но­мі­кі гаспадаркі складае жы­вё­ла­га­доў­ля. Пагалоўе буйной ра­га­тай жывёлы налічвае 16366 адзі­нак, сві­ней 83000. Такі вялікі ста­так неабходна забяспечыць вы­са­ка­я­кас­ны­мі кармамі, бо перш за ўсё ад паўнацэннага ра­цы­ё­ну кармлення жывёлы за­ле­жаць пры­баў­кі ў прывагах і на­до­ях. Таму невыпадкова да мя­са-малочнага накірунку  да­ба­віў­ся і насенняводчы. Развіццё рас­лі­на­вод­с­т­ва стала абавязковай умо­вай пас­пя­хо­ва­га гас­па­да­ран­ня.

Здавалася б, апусцелыя ва­сі­ліш­каў­с­кія палеткі павінны “дрымаць” у цішыні, бо даўно закончылася жні­во, убраны бульба, цукровыя бу­ра­кі і іншая гародніна. Але на по­лі чуецца гул матораў, ва ўсю шчы­руе тэхніка.
– Нездарма гавораць: восень – ра­бот восем. Так  і ёсць, хаця ўжо ліс­та­пад. Вось завяршаем адгрузку цук­ро­вых буракоў, – каменціруе на­ча­ль­нік цэха выт­вор­час­ці рас­лі­на­вод­чай прадукцыі Іван Феліксавіч Кі­ма­шэў­с­кі, накіроўваючы сваё су­пер­п­ра­ход­нае “аўто” да вялізнай га­ры салодкіх караняплодаў, якія ня­мец­кі комплекс “Кляйнэ” заг­ру­жаў у магутныя “МАЗы” з пры­чэ­па­мі.
Карціна, прызнацца, уразіла. Ко­ль­кі працавітых рук і часу замяніў ма­гут­ны аг­рэ­гат, які механізатары пяш­чот­на называюць “мышкай”. Ак­ра­мя транспарту гас­па­дар­кі, на ад­воз­цы буракоў задзейнічаны і ма­шы­ны аўтапарка №12. За рулём ад­на­го з “МАЗаў” малады вадзі­цель Аляксандр Курыла. Салодкі груз, а гэта 26 тон, ён даставіць на Скідзе­ль­с­кі цукровы завод.
– Добра папрацавалі на ўборцы цук­ро­вых буракоў мае цёзкі, – з ус­меш­кай заз­на­чае Іван Феліксавіч і на­зы­вае работнікаў:  Іван Бра­ніс­ла­ва­віч Ёдчык, Іван Аль­бер­та­віч Ва­ло­шык, Іван Фёдаравіч Рыш­ке­віч.
Цукровыя буракі ў гаспадарцы зай­ма­юць 510 гектараў, урад­жай­насць склала 450 ц/га.
Па дарозе на бульбасховішча І.Ф. Кімашэўскі расказаў, што на за­хоў­ван­не ў гас­па­дар­цы зак­ладзе­ны 6380 тон бульбы, 1070 тон капусты, 780 тон морквы, 970 тон яб­лы­каў. Дзейнічае пакуль ад­но бульбасховішча, яшчэ адно ка­пі­та­ль­на ра­ман­ту­ец­ца.  Фрук­тас­хо­віш­ча разлічана на 3000 тон. Рэ­а­лі­за­цыя садавіны і гародніны пры­но­сіць добры даход, таму руплівыя рас­лі­на­во­ды клапоцяцца, каб вы­раш­ча­ны ўраджай на­леж­ным чы­нам “зімаваў”. 
Загадчыца бульбасховішча Лілія Юзэ­фаў­на Комар як добрая гас­па­ды­ня па­ка­за­ла і расказала, як за­хоў­ва­ец­ца бульба, якія сарты най­больш запатрабаваныя ў па­куп­ні­коў. У сховішчы бездакорны па­ра­дак, адчуваецца, што да сваіх аба­вяз­каў тут ста­вяц­ца з усёй ад­каз­нас­цю. Дарэчы, на ўборцы “другога хле­ба” вызначыліся Віктар Іо­сі­фа­віч Вінча, Дзяніс Васільевіч Дро­быш, Ігар Адамавіч Баўман.
Яшчэ на нашым маршруце – трэ­цяе вытворчае аддзяленне, дзе так­са­ма кіпела ра­бо­та. На ўздыме зяб­лі­ва быў заняты механізатар Іван Рычардавіч Дубінец.  Ма­гут­ны трак­тар з прычапнымі плугамі  не­та­роп­ка рухаўся па полі, пакідаючы за сабой шы­ро­кую палоску све­жаў­за­ра­най зямлі. Падрыхтаваная гле­ба пазней прыме на­сен­не, якое ў се­зон нальецца цяжкім коласам.
Між іншым, падрыхтоўка глебы да будучай сяўбы вядзецца ў дзве зме­ны. Ста­ран­нем вызначаюцца Ле­а­нід Леанардавіч Будзько, Аляк­сандр Аляксандравіч Шан­чук, Вік­тар Мечыслававіч Плаўскі.
Адчуваецца, што Кімашэўскі ве­дае, як ідуць справы на кожным ла­пі­ку зям­лі, хаця сельгасугоддзяў у гаспадарцы нямала – 17750 гек­та­раў, з якіх ворыва складае 13700 гек­та­раў. Наша размова ў машыне не­ад­на­ра­зо­ва перапынялася зван­ка­мі, і ён да­ваў указанні па ма­бі­ль­ні­ку. 
Пра сябе Іван Феліксавіч га­ва­рыў неахвотна, усё больш пра аг­рап­рад­п­ры­ем­с­т­ва ды людзей.  Зра­зу­ме­ла, за дваццаць пяць га­доў працы ў гаспадарцы яна стала род­най. Сам ён з Кронькаў, пасля за­кан­чэн­ня Гродзенскага аграрнага ўні­вер­сі­тэ­та па­чы­наў працоўную бі­яг­ра­фію загадчыкам участка ў кал­га­се імя Суворава, а ў “Васілішках” пра­цуе з 1990 года, стаў сведкам уз­буй­нен­ня гаспадаркі, пе­раўт­ва­рэн­ня яе ў акцыянернае та­ва­рыс­т­ва. Аграпрадпрыемства плённа раз­ві­ва­ец­ца. Цяперашнія ўрад­жаі, тэх­ні­ка, аграпрыёмы істотна ад­роз­ні­ва­юц­ца нават ад тых, што былі пяць га­доў таму, не гаворачы ўжо пра ранейшыя.
Іван Феліксавіч з гонарам кан­с­та­та­ваў:
– Сёлетні год для нашых хле­ба­ро­баў паказальны тым, што, няг­ледзя­чы на ма­лас­п­ры­я­ль­ныя ўмо­вы надвор’я, атрыманы нядрэнны ўрад­жай – намалацілі 32750 тон зер­ня,  ураджайнасць склала  59 ц/га, што вышэй за сярэднераённы па­каз­чык. Гэта стала магчымым за кошт высокіх тэхналогій, строгага за­ха­ван­ня аг­рап­ры­ё­маў, ар­га­ні­за­ва­нас­ці і дысцыпліны, вопыту і май­с­тэр­с­т­ва спецыялістаў, усіх зем­ля­ро­баў. У нас працуюць два зер­не­су­шы­ль­ныя комплексы но­ва­га пакалення, якія цал­кам за­бяс­печ­ва­юць якаснае захаванне зер­ня.
Каб нарошчваць вытворчасць ма­ла­ка, ялавічыны і свініны, у гас­па­дар­цы пак­ла­па­ці­лі­ся пра  запасы кар­моў. Нарыхтавана 2,5 тысячы тон сена, 66, 5 тыс. тон сі­ла­су, 47 тыс. тон сенажу. Стварэнню надзей­най кармавой базы садзей­ні­чае ўласная выт­вор­часць на­сен­ня, цяпер вядзецца ачыстка на­сен­на­га зерня.
Васілішкаўскія земляробы ду­ма­юць пра будучы ўраджай. Азімыя па­се­я­ны на плош­чы 4200 га, пад рапс занята 800 гектараў. Выдатна пап­ра­ца­ва­лі сеяльшчыкі Ста­ніс­лаў Мі­хай­ла­віч Будзько, Генрых Ген­ры­ха­віч Залога, камбайнеры Віктар Зя­но­на­віч Невяроўскі, Віктар Ген­ры­ха­віч Юшкевіч, Іван Іванавіч Ваш­чы­ла. Пад азімыя ўне­се­на 90 ты­сяч тон арганікі. У гэтыя дні ўгной­ва­юць плошчы пад вясновую сяў­бу, задзей­ні­ча­ны трактары МТЗ-3032 з ферабоксамі, МТЗ-82 з рас­кід­ва­ль­ні­кам, новы “амкадораўскі” пагрузчык, які сё­ле­та папоўніў машынна-трактарны парк гаспадаркі. На ўнясенні ар­га­ні­кі ўдарна  працуюць Аляксандр Мі­ка­ла­е­віч Грышкевіч, Дзмітрый Аляк­сан­д­ра­віч Цівунчык, Іван Іо­сі­фа­віч Комар, на пагрузцы – Ге­надзь Іосіфавіч Ко­мар. За дзень яны ўносяць больш за дзве тысячы тон арганічных угнаенняў.
Вырабляць больш прадукцыі з мен­шы­мі затратамі, выгадна яе пра­да­ваць, каб ума­цоў­ваць эка­но­мі­ку гаспадаркі – першачарговая за­да­ча земляробаў ААТ “Васілішкі”, і яны паспяхова з ёю спраў­ля­юц­ца.
– Нашы працаўнікі зас­лу­гоў­ва­юць самых шчырых слоў падзякі за іх старанне, во­пыт, майстэрства, яны працуюць выдатна і плённа. У вы­ні­ку кожны зароблены ру­бель мы пускаем у справу, інвесціруем у ці­ка­выя эканамічныя праекты, ма­дэр­ні­за­цыю, новую тэхніку, каб ён заў­т­ра даў максімальную аддачу, а гэ­та ў інтарэсах усяго калектыву і асоб­на­га работніка, – падагуліў у кан­цы размовы Іван Феліксавіч Кі­ма­шэў­с­кі.
Ад сябе дададзім, што ўжо не адзін год паспяхова кіруе гэтым флаг­ма­нам аграрнай вытворчасці Уладзі­мір Часлававіч Серахан – ча­ла­век, якому ўдаецца спалучаць  як эканамічныя, так і сацыяльныя ас­пек­ты развіцця ААТ “Васілішкі”.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.