Жывёлагадоўля – стабільнае звя­но | Дзяннiца

Жывёлагадоўля – стабільнае звя­но

Версия для печатиВерсия для печати

На базе сельскагаспадарчых ар­га­ні­за­цый нашага раёна ад­быў­ся абласны се­мі­нар, дзе бы­лі падведзены вынікі работы жы­вё­ла­га­доў­чай галіны за 10 ме­ся­цаў бя­гу­ча­га года. На­ча­ль­ні­кі райсельгасхарчу з усіх рэ­гі­ё­наў Гродзеншчыны, іх на­мес­ні­кі па жывёлагадоўлі, галоўныя ве­ту­ра­чы, дырэктары рай­вет­с­тан­цый, кі­раў­ні­кі і спе­цы­я­ліс­ты абласных службаў за­ці­каў­ле­на абмяркоўвалі не толькі зда­быт­кі, але і праблемы сваёй га­лі­ны, звярталіся да пе­ра­да­во­га вопыту як лепшых гас­па­да­рак Гродзеншчыны, так і рэс­пуб­лі­кі, да сусветнага досведу. Гас­цей цёпла ві­таў намеснік стар­шы­ні Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма Г.Б. Хоміч, які расказаў аб сацыяльна-эканамічным раз­віц­ці рэгіёна.

А перад тым, як распачаць вя­лі­кую і канструктыўную прафесійную раз­мо­ву, удзе­ль­ні­кі семінара на­кі­ра­ва­лі­ся па чатырох маршрутах і аб’­е­ха­лі практычна ўсе аг­рап­рад­п­ры­ем­с­т­вы Шчучыншчыны, па­бы­ва­лі на малочнатаварных фермах і сві­на­га­доў­чых комплексах. 
 А ў шчучынцаў ёсць чаму па­ву­чыц­ца. Сярэднясутачныя прывагі сві­ней па ра­ё­не склалі 658 грамаў, па вобласці – 615. Па гэтым па­каз­чы­ку мы знаходзімся на дру­гім мес­цы ў маштабах Гродзеншчыны. 
Нядрэнна абстаяць справы і з пры­ва­га­мі БРЖ: у нашым раёне яны дасягнулі 746 грамаў, па воб­лас­ці – 694. І па гэтай пазіцыі  Шчу­чын­ш­чы­на ў тройцы  лідараў пры­не­ман­с­ка­га краю, як , дарэчы, і па ся­рэд­ня­му ўдою малака на карову.
На пленарным пасяджэнні выс­ту­па­ю­чыя дзяліліся сваімі ўра­жан­ня­мі ад уба­ча­на­га, часам вы­каз­ва­ю­чы і падмечаныя недахопы. А вось ад наведвання «Жалудоцкага аг­ра­ком­п­лек­су», па словах на­мес­ні­ка старшыні камітэта па сельскай гас­па­дар­цы і харчаванні А.В. Вай­ця­хо­ві­ча, у спецыялістаў засталіся то­ль­кі ўхва­ль­ныя водгукі. Так, на МТФ «Саваўшчына» з 2012 года ўдво­і­лі надоі і маюць намер па­вя­лі­чыць іх ужо сёлета да 8 тысяч кі­лаг­ра­маў у год ад кожнай рагулі! Тут не па­ру­ша­юць тэхналагічныя пат­ра­ба­ван­ні і ўкараняюць на­ва­цыі. Да прыкладу, такія, як пе­ра­соў­ная даільная зала і іншыя.
Цікава і вобразна выступаючыя га­ва­ры­лі аб новых падыходах у ар­га­ні­за­цыі ін­тэн­сіў­на­га вы­рош­ч­ван­ня маладняку, недапушчэнні падзя­жоў, аб правільным кар­м­лен­ні жывёлы і г.д. У жывёлаводаў ня­ма­ла сваіх прафесійных «сакрэтаў», і толькі вы­кон­ва­ю­чы ад «а» да «я» тэхналагічныя пат­ра­ба­ван­ні, можна дасягнуць эфек­тыў­нас­ці. Гэта думка чырвонай ніткай пра­ходзі­ла праз усе выступленні.
Вынікі семінара падвёў першы на­мес­нік старшыні Гродзенскага аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га камітэта І.А. Жук. А паколькі ме­рап­ры­ем­с­т­ва праходзіла напярэдадні пра­фе­сій­на­га свята аграрыяў, Іван Алей­за­віч пажадаў калегам і ўсім пра­цаў­ні­кам се­ль­с­кай гаспадаркі но­вых дасягненняў у нялёгкай працы і асабістага дабрабыту. Ва ўра­чыс­тай абстаноўцы прайшло і ўзна­га­род­жан­не пераможцаў абласнога спа­бор­ніц­т­ва. За высокія паказчыкі і асабісты ўклад у развіццё жы­вё­ла­га­доў­лі ганаровыя граматы ка­мі­тэ­та па сельскай гаспадарцы і хар­ча­ван­ні Гродзенскага аб­л­вы­кан­ка­ма былі ўру­ча­ны ў тым ліку і на­шым землякам –  аператару па ад­кор­ме буйной рагатай жывёлы СВК «Орля» В.С. Чаплю, заатэхніку-се­лек­цы­я­не­ру СВУ «Пратасаўшчына» А.І. Бабічу і аператару машыннага да­ен­ня С.А. Кірэйчук.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.
Фота аўтара.