Вялікае малако МТФ «Каменка» | Дзяннiца

Вялікае малако МТФ «Каменка»

Версия для печатиВерсия для печати

Тут  дабіліся рэкорднага ў ра­ё­не сярэднясутачнага надою – 20,4 літра на карову

Толькі ў кас­трыч­ніку на гэтай фер­ме надаілі 556 тон малака, з якіх 58% здалі на Шчучынскі мас­ла­сыр­за­вод гатункам “экстра”. 
– Наша ферма пабудавана ў 2009 годзе і адпавядае ўсім су­час­ным стандартам, – зазначае за­гад­чы­ца МТФ “Каменка” Данута Ка­зі­мі­раў­на Войтка. – З яе запускам выт­вор­часць малака ў СВУ “Пратасаўшчына” павялічылася ў два разы. Тут утрымліваюцца 1800 ка­роў, у тым ліку 880 галоў дойнага стат­ка. Штодзень надойваем амаль 18 тон малака. За дзесяць ме­ся­цаў яго атрымалі 5460 тон, з якіх 30% – гатункам “экстра”. Уво­гу­ле, таварнасць малака склала 95%.

Безумоўна, дабіцца такіх высокіх па­каз­чы­каў было няпроста. Іс­тот­нае павелічэнне сярэднясутачных на­до­яў, а значыць, і валавой выт­вор­час­ці малака стала магчыма дзя­ку­ю­чы строгаму выкананню тэх­на­ло­гій і самаадданай працы кож­на­га з 35 работнікаў, што аб­с­лу­гоў­ва­юць ферму.
– Сем нашых даярак працуюць у дзве змены, – гаворыць Д.К. Вой­т­ка. – Сярод іх Святлана Аль­фон­саў­на Тарасевіч і Таццяна Ан­то­наў­на Рыпінская, якія ў гаспадарцы не першы год. Пад апекай кожнай з іх – 440 рагуль у змену. Сучаснае да­і­ль­нае абсталяванне нямецкай фір­мы “Вестфалія” значна аб­ляг­чае работу аператараў машыннага да­ен­ня. Атрыманае малако за­хоў­ва­ец­ца ў чатырох халадзільніках агу­ль­най умяшчальнасцю 23 тоны.
Дарэчы, за выкананне праг­ноз­ных паказчыкаў на МТФ “Каменка” пра­дуг­лед­жа­ны прэміі для ра­бот­ні­каў. А даяркі, да таго ж, ат­рым­лі­ва­юць істотныя прыбаўкі да зарплаты за малако гатункам “экстра”.
– Сакрэт высокіх надояў – у рэ­гу­ляр­ным і якасным кармленні, – сцвяр­д­жае Данута Казіміраўна. – Мы самі робім камбікорм, у які да­баў­ля­ем пшаніцу, ячмень, ку­ку­ру­зу, жмых і прэміксы. Прычым у за­леж­нас­ці ад прадуктыўнасці рагулі падзе­ле­ны на секцыі, у кожнай з якіх – свой рацыён. Нашы каровы ат­рым­лі­ва­юць да 25 кг сіласу ў сут­кі. На адзін літр малака ў нас пры­ходзіц­ца  850 грамаў кармавых адзі­нак. 
А вось маладняк на МТФ “Каменка” кватаруе ў ін­ды­ві­ду­а­ль­ных доміках, дзе кожнае цялятка зна­ходзіц­ца, пакуль не акрэпне і не на­бя­рэ 60-кілаграмовай вагі. Да­рэ­чы, кармленне тут трохразовае, з пры­мя­нен­нем спецыяльных да­ба­вак і вітамінаў. Таму і ся­рэд­ня­су­тач­ная прывага жывёлы складае 959 грамаў.
Сочаць за дойным статкам за­а­тэх­ні­кі-селекцыянеры Сяргей Яў­ге­нь­е­віч Болдак і Аляксандр Іванавіч Ба­біч.
– Кожная карова носіць на шыі спе­цы­я­ль­ны рэспондзер, які з’яў­ля­ец­ца электроннай ідэн­ты­фі­ка­ва­най картай, – тлумачыць Аляк­сандр Іванавіч Бабіч. – Ён фіксуе да­ныя, якія затым заносяцца ў кам­п­’­ю­тар і аналізуюцца. Мы ведаем, да прыкладу, калі тая ці іншая ра­гу­ля была пакрыта і расцялілася.
За здароўем жывёлы сочаць ве­ту­ра­чы Часлаў Паўлавіч Прац­кай­ла і Сяргей Сяргеевіч Ліннік, а так­са­ма фельчары Віталій Ігаравіч Грыб і Іна Мікалаеўна Барысёнак. 
– Вельмі важна засцерагчы ка­ро­ву ад хвароб, каб атрымаць якас­нае малако, – кажа В.І. Грыб. – У мэ­тах прафілактыкі захворванняў ка­пы­тоў двойчы ў год праводзім чыс­т­ку рагуль, два разы на тыдзень арганізуем ванны са спе­цы­я­ль­ным растворам для дэ­зын­фек­цыі. Таксама робім прышчэпкі. Доб­ра, што медыкаментаў у нас ха­пае.
Дарэчы, выхад цялят на МТФ “Каменка” летась склаў 80 галоў на 100 рагуль. Не горш спрацавалі жы­вё­ла­во­ды і сёлета, а рэн­та­бе­ль­насць фермы дасягнула 15,7%.
Між іншым ужо ў снежні бягучага го­да будзе запушчана ў эк­с­п­лу­а­та­цыю новая МТФ “Глыбокае” на 470 га­лоў дойнага статку. З увядзен­нем у строй новага вытворчага аб­’­ек­та плануецца стварыць 25 пра­цоў­ных месц, а валавы надой ма­ла­ка ў гаспадарцы, згодна з праг­но­за­мі, павялічыцца на 50 %.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.