“Лімузін” для комплексу | Дзяннiца

“Лімузін” для комплексу

Версия для печатиВерсия для печати

На комплексе “Стараўшчына ”СВК “Дэмбрава” ад­кор­м­лі­ва­юць жывёлу мясной па­ро­ды “лі­му­зін”, з якой ат­рым­лі­ва­юць “мармуровае” мяса

Комплекс па адкорме буйной ра­га­тай жывёлы “Стараўшчына” пад­ко­вай ахі­нае лясны масіў. Во­сен­ню тут асабліва прыгожа. Але прыродны пейзаж ці­ка­віць най­перш заезджых. А ў 36 ча­ла­век, якія прыходзяць сюды на пра­цу, нас­т­рой не столькі лі­рыч­ны, колькі рабочы. Калектыў ком­п­лек­су штодзень па­ві­нен даг­ледзець 5300 галоў жывёлы: на­кар­міць, напаіць, правесці ве­тэ­ры­нар­ныя мерапрыемствы, прыб­раць у 11 вытворчых па­мяш­кан­нях і на тэ­ры­то­рыі... 

У дзясятцы лепшых
Нагрузка на аператараў, жы­вё­ла­во­даў і спецыялістаў даволі вы­со­кая. Але людзі спраўляюцца. Кла­січ­ны вытворчы працэс тут даў­но тэхналагічна адладжаны, пра што сведчаць і працоўныя да­сяг­нен­ні. Комплекс “Стараўшчына” за­бяс­печ­вае лі­дар­с­т­ва СВК “Дэмбрава” па прывагах буйной ра­га­тай жывёлы не толькі ў раёне, але і стабільна высокія пазіцыі ў воб­лас­ці і рэспубліцы.
– Мы ў дзясятцы лепшых ад­кор­мач­ных вытворчасцей краіны, – за­да­во­ле­ны на­ча­ль­нік комплексу Ра­ман Станіслававіч Чарняўскі. – Пры­ва­гі на вырошчванні ў ме­жах 820-850 грамаў у суткі, на адкорме – 1080-1100 грамаў. Нашы бычкі, а іх 90% ад уся­го пагалоўя, у 16-ме­сяч­ным узросце, перад здачай, ва­жаць да 540 кілаграмаў. Лі­чу, гэта – нядрэнныя паказчыкі, але ім­к­нём­ся да лепшага. І хаця часы няп­рос­тыя, ста­ра­ем­ся забяспечыць рэн­та­бе­ль­насць падраздзялення: сён­ня гэты паказчык 7%.
На комплексе ёсць дзве выт­вор­чыя групы – вырошчвання і ад­кор­му. Спе­цы­я­лі­за­цыя абумоўлена іх наз­ва­мі. Так, на вырошчванні зна­ходзяц­ца 1440 цялят, 360 з якіх за­куп­ле­ны ў насельніцтва. Паколькі СВК “Дэмбрава” актыўна развівае мяс­ную жы­вё­ла­га­доў­лю, тут іх га­ду­юць да вагі 360-380 кг, потым асе­мя­ня­юць спермай фран­цуз­с­кай мяс­ной пароды “лімузін” і пе­ра­да­юць для развядзення на ферму “Маліннікі”. Прыплод зноў жа вяр­та­ец­ца на комплекс “Стараўшчына” для адкорму. Ад жы­вё­лы, выведзенай шляхам чыс­та­па­род­на­га скрыжавання, ат­рым­лі­ва­юць мар­му­ро­вую гавядзіну. Гэ­та мяса мае адметныя якасць і смак, вельмі запатрабавана ў гур­ма­наў.
– З пачатку года на Гродзенскі мя­са­кам­бі­нат здадзена 70 галоў жы­вё­лы пароды “лі­му­зін”, – рас­каз­вае Р.С. Чарняўскі. – Гэта выгадна для комплексу. Такі маладняк хут­ка набірае вагу – да паўтара кі­лаг­ра­ма і больш за суткі. Да таго ж за кі­лаг­рам жы­вой вагі “лімузінаў” нам пла­цяць 28 тысяч рублёў, а звы­чай­на­га бычка – 23800 руб­лёў.  
Добры догляд – гэта найперш на­леж­нае кармленне. Сёлетняе ле­та не назавеш спры­я­ль­ным для на­рых­тоў­кі кармавых запасаў. “Тым не менш праблем не будзе”, – за­пэў­ні­вае начальнік комплексу. І рас­каз­вае, што ўсе кармы – сілас, ся­наж, акрамя прэ­мік­саў і за­мя­ня­ль­ні­ка цэльнага малака, у гас­па­дар­цы свае. СВК вырошчвае рапс, здае на перапрацоўку і атрымлівае на­зад рапсавы жмых. Побач з ком­п­лек­сам – ёміс­тас­­ці-вежы кам­бі­кор­ма­ва­га цэха СВК.
Гэта вопытная і маладая “Стараўшчына”
Аператары, жывёлаводы, спе­цы­я­ліс­ты на комплексе ў большасці сва­ёй во­пыт­ныя і адказныя, да­ра­жаць рабочым месцам. Лайдакі і “шкоднікі” – так кіраўнік на­зы­вае тых, хто неналежна выконвае пра­мыя працоўныя абавязкі, – не зат­рым­лі­ва­юц­ца. А вось работнікі з дзе­ла­вой хваткай і карпаратыўным ду­хам у павазе. Ганарацца тут сва­ім “аксакалам” Мечыславам Ста­ніс­ла­ва­ві­чам Чарнушэвічам: 71 год ча­ла­ве­ку, а ў пра­цы не саступае мо­ладзі. На добрым рахунку і ды­нас­тыя Будрэвічаў. Ала Аляк­сан­д­раў­на працуе цялятніцай на ком­п­лек­се, яе муж Віктар Іванавіч за­гад­вае кам­бі­кор­ма­вым цэхам, а сын Валерый – аператар у гэтым жа цэху.  
Між іншым, комплекс “Стараўшчына” зусім не адпавядае сва­ёй “патрыманай” назве. Па-пер­шае, у нагу з часам тут ідуць як у ар­га­ні­за­цыі выт­вор­час­ці – ас­ноў­ныя працэсы кармлення, паення і ўтры­ман­ня жывёлы аў­та­ма­ты­за­ва­ны, так і стварэнні належных умоў пра­цы: ёсць з камфортам аб­с­та­ля­ва­ныя пакоі, дзе мож­на пе­ра­ап­ра­нуц­ца, прыняць душ, паабедаць і адпачыць. Па-другое, на ком­п­лек­се шмат маладых работнікаў. З іх лі­ку і энергічны начальнік цэха вы­рош­ч­ван­ня Віталій Ге­надзь­е­віч Сін­ке­віч. А тыдні два назад у ка­лек­ты­ве з’явілася “новенькая” – вет­фе­ль­чар Мая Ігараўна Шлапік. “Прыехала ўслед за мужам, – рас­каз­вае яна. – Мы з Са­шам спе­цы­я­ліс­ты аднаго профілю, толькі ён пра­цуе на МТК “777”. Побач з Маяй во­пыт­ны настаўнік – ветурач  Яў­ген Станіслававіч Паканечны.  Уво­гу­ле моладзі ёсць у ка­го па­ву­чыц­ца, заўважае начальнік комплексу. Нап­рык­лад, у такіх работніц, як Т.А. Саў­ко, З.А. Драгун, І.І. Васільян, А.А. Будрэвіч, Л.А. Талочка, С.Ф. Крыш­чык і мно­гіх іншых. Не ад­маў­ля­юць “пачаткоўцам” у добрай па­радзе начальнік цэха адкорму Ві­та­лій Яўгенавіч Кемка і інжынер Та­дэ­вуш Іосіфавіч Скальскі. 
– Гэта адна з лепшых работніц – Во­ль­га Уладзіміраўна Нефедзьева, –  Р.С. Чар­няў­с­кі прадстаўляе сім­па­тыч­ную маладую жанчыну, якая за­ві­ха­ец­ца ля малых ця­ля­так. – Пра­цуе ў нас 15 гадоў. Яна – ра­сі­ян­ка, некалі прыехала ў гэтыя мяс­ці­ны і пус­ці­ла карані. Даглядае 187 ця­лят. “Ды ў нас не калектыў, а ін­тэр­на­цы­я­нал, – смяецца жан­чы­на. – Беларусы, расіяне, украінцы, урад­жэн­цы Казахстана ёсць...”
 Раман Станіслававіч Чарняўскі згод­на ківае галавой і расказвае, што не так даўно прынялі ў ка­лек­тыў і сям’ю ўкра­ін­цаў, якую ва­ен­ныя дзеянні прымусілі пакінуць радзі­му.  “Працавітыя і адказныя людзі, – хваліць прыезджых Чар­няў­с­кі. – Жонка працуе жы­вё­ла­во­дам, а муж – звар­ш­чы­кам. У аг­ра­га­рад­ку Дэмбрава гаспадарка выдзе­лі­ла ім кватэру. Мясцовыя жы­ха­ры добра сустрэлі маладую па­ру і дапамаглі ім адаптавацца на но­вым месцы. Ра­зу­ме­ем, як ім скла­да­на...”.
Добрых слоў заслугоўвае і сам на­ча­ль­нік комплексу. Раман Ста­ніс­ла­ва­віч пра­цуе тут ужо 18 гадоў, 5 з іх узначальвае калектыў. Яго грун­тоў­ныя прафесійныя веды і вы­со­кія арганізатарскія здольнасці – сярод тых цаглінак, з якіх скла­да­ец­ца поспех уся­го прадпрыемства. Да­рэ­чы, старшыня аблвыканкама У.В. Краўцоў у інтэрв’ю “Сельской га­зе­те” на­пя­рэ­дад­ні прафесійнага свя­та работнікаў сельскай гас­па­дар­кі назваў прозвішча Ра­ма­на Чар­няў­с­ка­га ў ліку лепшых пра­цаў­ні­коў прынёманскага краю.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.