Дэлегацыя Шчучыншчыны накіравалася сёння ў Дзятлава на абласныя "Дажынкі" | Дзяннiца

Дэлегацыя Шчучыншчыны накіравалася сёння ў Дзятлава на абласныя "Дажынкі"

Версия для печатиВерсия для печати

Там збяруцца лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі Гродзенскай вобласці. Святочная праграма пачалася яшчэ ў дзевяць гадзін раніцы і працягнецца да позняга вечара. Удзельнікі свята змогуць наведаць выставу-прэзентацыю прамысловага патэнцыялу прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна, тэматычныя падворкі, прыняць удзел у розных мерапрыемствах. 

     Святочнай калонай пройдуць пераможцы абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года. Падчас урачыстасці ў Цэнтры культуры лепшым працаўнікам вёскі будуць уручаны заслужаныя ўзнагароды за адданую працу.
     Ганна РУДСКАЯ.
     Фота аўтара.