Формула здароўя і сакрэт ак­тыў­на­га даўгалецця | Дзяннiца

Формула здароўя і сакрэт ак­тыў­на­га даўгалецця

Версия для печатиВерсия для печати

Жадаючыя даведацца пра іх саб­ра­лі­ся нядаўна ва ўтульнай за­ле ад­дзя­лен­ня дзённага зна­ход­жан­ня для інвалідаў ТЦСАН. Тут па ініцыятыве праў­лен­ня ра­ён­най арганізацыі ГА “БелТІЗ” прай­ш­ла сустрэча, прысвечаная зда­ро­ва­му ладу жыцця і за­ха­ван­ню актыўнага даўгалецця. Тэ­ма актуальная для людзей пен­сі­ён­на­га ўзросту, у якіх ня­рэд­ка ўзнікаюць праблемы са зда­роў­ем. Та­му невыпадкова ўдзе­ль­ні­каў сустрэчы – членаў ра­ён­най арганізацыі ГА “БелТІЗ” і наведвальнікаў аддзялення дзён­на­га знаходжання для гра­мадзян па­жы­ло­га ўзросту – ці­ка­ві­лі пытанні, як  пазбегнуць ін­фар­к­таў, інсультаў і ін­шых ка­вар­ных хвароб, як атрымліваць аса­ло­ду ад восені жыцця?

Перш чым пачаць размову пра зда­роўе, арганізатары сустрэчы пра­па­на­ва­лі пры­сут­ным паг­лядзець гісторыка-дакументальны фільм “Шчучынскаму раёну прыс­вя­ча­ец­ца”, які стварыла тэ­ле­ра­ды­ё­кам­па­нія “Гродна” да 75-годдзя ўтва­рэн­ня раёна. Фільм расказаў пра дасягненні ў розных сферах выт­вор­час­ці, пра славутыя мяс­ці­ны і знакамітых людзей Шчу­чын­ш­чы­ны. Удзельнікі сустрэчы з ці­ка­вас­цю глядзелі і аб­мяр­коў­ва­лі стуж­ку.
Пра рызыку ўзнікнення інсультаў і інфарктаў расказала ўрач-тэ­ра­пеўт Шчу­чын­с­кай райпаліклінікі Н.А. Бекіш. Наталля Аляксееўна да­ла прысутным ка­рыс­ныя рэ­ка­мен­да­цыі, як наладзіць жыццё, каб у ім не было месца хваробам. Да­рэ­чы, сваю формулу здароўя, аба­пі­ра­ю­чы­ся на ўласны вопыт, “вывеў” прыхільнік зда­ро­ва­га ладу жыц­ця і актыўны наведвальнік ад­дзя­лен­ня дзённага знаходжання для гра­мадзян пажылога ўзросту Іван Станіслававіч Ціміжэўскі. На яго думку, уме­ра­насць у ежы, за­гар­тоў­ван­не, рух – вось галоўныя склад­ні­кі формулы здароўя. Іван Ста­ніс­ла­ва­віч быў і ў ліку тых, хто прыш­ча­піў­ся ад грыпу. 
Такую працэдуру можна было зра­біць тут жа, у аддзяленні. Вак­цы­на­цыю пра­водзі­ла медсястра Г.І. Гарохава, а ўрач Н.А. Бекіш ад­каз­ва­ла на самыя  пра­ва­ка­цый­ныя пы­тан­ні пацыентаў і  пераканаўча тлу­ма­чы­ла ўсе “за” прышчэпкі ад гры­пу.
Удзельнікі сустрэчы надоўга зат­рым­лі­ва­лі­ся ля выставы, эк­с­па­на­та­мі якой ста­лі прыгожыя вырабы, ство­ра­ныя залатымі рукамі май­с­т­рых К.М Чарнюк і В.М. Смір­но­вай. Ра­зы­ходзі­лі­ся ўсе з добрым нас­т­ро­ем і пазітыўнымі эмоцыямі.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара і Ганны Ві­лен­цэ­віч.