Да зямлі – па-гаспадарску! | Дзяннiца

Да зямлі – па-гаспадарску!

Версия для печатиВерсия для печати

Такую задачу паставіў перад усі­мі суб’ектамі гаспадарання на­мес­нік стар­шы­ні Гродзен­с­ка­га аблвыканкама І.А. Жук падчас ві­дэ­а­кан­фе­рэн­цыі, што ад­бы­ла­ся 6 лістапада.
У фармаце непасрэднай сувязі з ра­ён­ны­мі студыямі праходзіла па­сяд­жэн­не аб­лас­ной камісіі па на­вядзен­ні парадку на зямлі. На­пя­рэ­дад­ні мерапрыемства спе­цы­я­ліс­ты аб’­е­ха­лі некалькі раёнаў, у тым лі­ку і Шчучынскі, і выявілі нямала не­да­хо­паў. Вы­ні­кі такіх сво­е­а­саб­лі­вых рэйдаў з адпаведнымі фо­таз­дым­ка­мі, якія дэ­ман­с­т­ра­ва­лі­ся на эк­ра­нах усіх 17 раёнаў Гродзен­ш­чы­ны, агучыў старшыня камітэта пры­род­ных рэ­сур­саў і аховы на­ва­ко­ль­на­га асяроддзя В.М. Шлык.

На жаль, у поле зроку трапілі не­сан­к­цы­я­на­ва­ныя звалкі і  пакінуты бес­па­ра­дак ад вытворчай дзейнасці та­кіх се­ль­га­сар­га­ні­за­цый, як «АграГЖС» (ля фермы «Грамкі»), «Першамайск-агра»,  «Орля», ППРФ і іншых, неакуратнасць абапал пры­да­рож­най паласы Дамуцяўцы-Дэм­б­ра­ва, не­дэ­ман­ці­ра­ва­ныя рэш­т­кі згарэўшай калісь пабудовы ў Ляд­с­ку, забруджаная тэ­ры­то­рыя ва­кол палігона бытавых адходаў у Аз­до­бі­чах, рэшткі будаўнічых ма­тэ­ры­я­лаў ля вёскі Острава. Не са­мую высокую вытворчую культуру пра­дэ­ман­с­т­ра­ва­лі і ра­бот­ні­кі, што ў Шчу­чы­не вядуць будаўніцтва за­во­да «Праймілк» і вытворчых плош­чаў прад­п­ры­ем­с­т­ва «Аромавкус». Праў­да, тут недахопы былі апе­ра­тыў­на выпраўлены.
– Такія «разборы палётаў» на ана­ла­гіч­ных пасяджэннях будуць пра­водзіц­ца рэ­гу­ляр­на. Мы аба­вяз­ко­ва пракантралюем, што зроб­ле­на па кожным з выяўленых не­га­тыў­ных фактаў, – папярэдзіў служ­бо­вых асоб намеснік старшыні аб­л­вы­кан­ка­ма І.А. Жук. – Перад нас­туп­лен­нем зімы мы павінны пры­вес­ці ў парадак нашы тэ­ры­то­рыі, па-гаспадарску аднесціся да зямлі, не дапусціць парушэнняў эка­ла­гіч­на­га за­ка­на­даў­с­т­ва.
Іван Алейзавіч прапанаваў, каб на будучых пасяджэннях штаба раз­г­ля­даў­ся не прос­та той або ін­шы раён, а пэўны тэматычны блок: як спраўляюцца са сваімі за­да­ча­мі па навядзенні парадку на зямлі, ска­жам, служба ЖКГ, будаўнічая га­лі­на, сіс­тэ­ма грамадскага хар­ча­ван­ня і г.д. Да прыкладу, на нас­туп­ны раз у цэнтры ўвагі бу­дуць ту­рыс­тыч­ныя маршруты Гродзен­ш­чы­ны.
Увогуле размова на зла­бадзён­ную тэму атрымалася прын­цы­по­вай. Яе вынікі ў ра­ён­най кан­фе­рэнц-зале падвёў намеснік стар­шы­ні райвыканкама Генадзій Ба­ляс­ла­ва­віч Хоміч, які паставіў за­да­чу ў кароткія тэрміны выправіць усе недахопы, навесці па­ра­дак на па­лях і ля фермаў, ля во­да­на­пор­ных вежаў, на тэрыторыі мех­май­с­тэр­няў, ак­тыў­ней весці раскарчоўку ста­рых калгасных садоў, каб у да­лей­шым рацыянальна вы­ка­рыс­таць гэтыя землі.
– Адразу пасля Дня се­ль­с­ка­гас­па­дар­чых работнікаў мы аб’едзем усе гаспадаркі і паглядзім, што нам не­аб­ход­на падцягнуць. Аднак кі­раў­ні­кі аграпрадпрыемстваў па­він­ны трымаць гэтыя пытанні ў полі зро­ку пастаянна. Навядзенне па­рад­ку на зям­лі – наша пры­я­ры­тэт­ная задача, – падкрэсліў Г.Б. Хо­міч.
Зразумела, што ў агульны пачын па­ві­нен зрабіць свой унёсак лі­та­ра­ль­на кож­ны жыхар раёна. І важна пры­вес­ці ў належны стан не толькі ўлас­ны падворак і свой зя­ме­ль­ны надзел, але і вуліцу, родную вёску, тэ­ры­то­рыю вакол шматпавярхоўкі. Гэ­та – наша зямля, і мы на ёй – гас­па­да­ры. 
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.