“Мне прыходзілася затрымліваць адразу траіх злачынцаў” | Дзяннiца

“Мне прыходзілася затрымліваць адразу траіх злачынцаў”

Версия для печатиВерсия для печати

Міліцэйскі кіцель Юрыя Антонавіча Машкалы пяты год вісіць у шафе: ме­на­ві­та столькі гэты чалавек ужо на цывільнай рабоце – працуе вадзіцелем у ра­ён­ным аддзеле Дэпартамента аховы. Праўда, і сёння ў яго постаці ад­чу­ва­ец­ца міліцэйская выпраўка, бо за спінай -- 26 гадоў службы ў гэтым жа пра­ва­а­хоў­ным падраздзяленні. Згадзіцеся, вялікі пласт жыцця, які наклаў свой ад­бі­так і на характар, і на адносіны да рэчаіснасці. Так, нязменнай засталася пры­выч­ка дакладна выконваць пастаўленыя задачы, не спазняцца на працу, пры­ходзіць на дапамогу людзям і цаніць плячо таварыша. 

А памяць захоўвае эпізоды неспакойных службовых будняў. Аднойчы прапаршчыку міліцыі Машкалу давялося затрымліваць адразу траіх злачынцаў.
– Нехта з пільных гараджан патэлефанаваў у аддзел, што на ву­лі­цы Зялёная ля прыпаркаваных аўтамабіляў круцяцца падазроныя асобы, -- успамінае Юрый Антонавіч. -- Мы з на­пар­ні­кам Віталіем Васільевічам Патапчыкам адразу ж выехалі туды. Сігнал пацвердзіўся: сапраўды пад покрывам начной цемры трое ма­ла­дых людзей ускрывалі машыны. Заўважыўшы людзей у форме, кінуліся наўцёкі. Так атры­ма­ла­ся, што ўсе пабеглі ў мой бок. Справіўся. Праз некалькі мінут тройца ўжо ля­жа­ла на зямлі. Прымяняць зброю не спатрэбілася. Дарэчы, усе мае начныя выезды на здарэнні абышліся без стральбы. Каб затрымаць зламысніка, хапала фізічнай сілы і кемлівасці.
Увогуле ж, па словах субяседніка, такіх выпадкаў, калі крымінальных асоб затрымлівалі па гарачых слядах і на месцы злачынства, за яго службу было нямала.
У рады праваахоўнікаў Юрый трапіў не з-за юначай мары. Для хлопца з вёскі Алешкаўцы ўсё атрымалася неяк само сабой. Скончыў школу ў Га­ла­віч­по­лі, вывучыўся на майстра па рамонце гадзіннікаў. Да арміі нават крыху пап­ра­ца­ваў па спецыяльнасці. А потым вырашыў стаць міліцыянерам, бо прафесія прыцягвала рамантыкай, і летам 1987 го­да быў прыняты на службу ў аддзяленне пазаведамаснай аховы пры Шчучынскім РА­УС. Тады падначаленых В.І. Жураўскага называлі “начной міліцыяй”, бо менавіта ў цёмны час сутак суп­ра­цоў­ні­кі ахоўвалі гандлёвыя і гаспадарчыя аб’екты горада, рэагавалі на спрацоўку сігналізацыі, выяўлялі дробныя крадзяжы, ставілі заслону іншым негатыўным праявам, якія парушалі грамадскі парадак. Перамяшчаліся начныя да­зор­ныя на двух матацыклах і толькі ў зімовую пару – на “Масквічы”.
-- Служба не была пазбаўлена рамантыкі, -- прызнаецца Юрый Антонавіч. – Уявіце: горад спіць, а мы ахоўваем спакой людзей...
Міліцэйскі начны дазор выконваў не толькі сур’ёзныя заданні па затрыманні зла­чын­цаў, здараліся на службе і кур’ёзныя выпадкі.
– Аднойчы спрацавала сігналізацыя ў магазіне гаспадарчых тавараў, – уз­гад­вае Юрый Антонавіч. – Імгненна былі там. Абследавалі ўсе куточкі, але злодзея так і не знай­ш­лі. Аказалася, што трывогу для нас аб’явіла ... надвор’е. У той вечар ішоў моцны дождж, ве­цер ад­чы­ніў акно, шкло пабілася, вось і спрацавала сігналізацыя. Вымаклі тады да ніт­кі...
Усе пераўтварэнні ў стаўшым родным падраздзяленні праходзілі на вачах Юрыя Машкалы. Змянялася структура, службовыя пасады, абавязкі і метады іх вы­ка­нан­ня. Юрый Антонавіч адразу зарэкамендаваў сябе адказным і дысцыплінаваным супрацоўнікам,  засвоіў навуку вопытных калег М.Ф. Бурновіча і М.С. Чарняка, іншых прафесіяналаў, таму з радавога хутка вырас да камандзіра аддзялення, потым стаў памочнікам камандзіра ўзвода, і ўжо сам вучыў маладых. Дарэчы, у свой час экі­паж на чале з Машкалам у складзе кінолага Г.С. Раманчыка і вадзіцеля В.І. Панімаша прыз­на­ваў­ся адным з лепшых не толькі ў раённым аддзеле аховы, але і абласным. У са­мо­га Юрыя Антонавіча вельмі шмат узнагарод: ад грамат да знакаў “Выдатнік беларускай мі­лі­цыі” (быў адзначаны двойчы), “За выдатную службу”, падзяк міністра і начальніка Дэпартамента аховы. Між іншым, за 26 гадоў службы ён не меў ад начальства ніводнага спагнання. 
У службовай дзейнасці быў перыяд, калі пасля спецыяльных курсаў у Нальчыку галоўным “на­пар­ні­кам” Юрыя стаў сабака па мянушцы Дзік. Таксама давялося несці службу ў чар­но­бы­ль­с­кім рэгіёне. І хаця гэта было праз тры гады пасля катастрофы на АЭС, мужчына і сён­ня памятае “смак” радыеактыўнага пылу...
Калі Юрый Антонавіч узгадвае свой калектыў, відаць, што шчыра ганарыцца ім. Кажа, што ў аддзеле аховы заўжды адчуваецца камандны дух і дружалюбная атмасфера.  Такі “расклад” падтрымлівалі ўсе начальнікі, з задавальненнем прынялі яго і супрацоўнікі. Да сённяшняга дня тут існуе няпісанае пра­ві­ла: праблема аднаго калегі заўжды становіцца сігналам для ўсіх – падтрымаць і да­па­маг­чы. Тон у гэтым задае і ветэранская арганізацыя аддзела на чале з М.Ф. Та­ра­се­ві­чам. Урачыста, добрым словам і наказам у аддзеле прымаюць у свае рады маладое папаўненне, не забываюць былых работнікаў.
– Плячо калегі асабліва цэніш у цяжкія хвіліны, – падкрэслівае суразмоўца.
Каб усё ладзілася на службе і ў рабоце, патрэбен моцны  і надзейны сямейны тыл. У Юрыя Ан­то­на­ві­ча ён менавіта такі. Жонка Ганна Янаўна і дачка Наташа заўжды былі по­бач і падтрымлівалі, з разуменнем адносіліся да няпростых міліцэйскіх будняў.
– Служба ў міліцыі праляцела хутка, – заўважае Ю.А. Машкала. – Але мне не со­рам­на за гэтыя гады. Пасля таго, як зняў форму, ніхто са знаёмых і сяброў не ад­вяр­нуў­ся. Такое ж бывае: пакуль ты на пасадзе – патрэбен, завяршыў кар’еру – ужо не цікавіш. Таму сёння з задавальненнем прадаўжаю працаваць. Падтрымліваю сваю “Шкоду-Актавію” ў належным тэхнічным стане, каб у любы момант можна было вы­е­хаць па справах аддзела.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.