З павагай да гісторыі | Дзяннiца

З павагай да гісторыі

Версия для печатиВерсия для печати

У мінулым засталіся святочныя дэманстрацыі на 7 лістапада, калі плошчы гарадоў і пасёлкаў стракацелі транспарантамі, шарамі і кветкамі, а калоны працоўных пад гукі духавога аркестра і заклікі дыктараў урачыста праходзілі міма трыбуны. Аднак Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі застаецца важнай гістарычнай датай.
     Сёння, напярэдадні свята, у Шчучыне на плошчы Свабоды ля помніка Леніну сабраліся прадстаўнікі раённай улады, ветэраны працы і Узброеных Сіл, члены ГА “БРСМ”, старэйшыя жыхары Шчучына, якія засталіся прыхільнікамі камуністычных ідэалаў. Яны прыйшлі на мітынг, прысвечаны 98-й гадавіне Вялікага Кастрычніка.

     Сакратар Шчучынскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі Анжаліна Расціславаўна Шпакоўская павіншавала прысутных са святам, расказала аб ролі і значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў сусветнай гісторыі. На яе думку, гэтая падзея стала прагрэсіўным крокам наперад, змяніла жыццё мільёнаў людзей.
     Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка У.І. Леніну – правадыру і натхняльніку Вялікага Кастрычніка. А потым людзі,  якія шануюць гэтую дату, прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве, што ладзілася ў аддзяленні ТЦСАН.
     Ала УЛАДЗІМІРАВА.
     Фота аўтара.