У традыцыях Кастрычніка | Дзяннiца

У традыцыях Кастрычніка

Версия для печатиВерсия для печати

Ужо стала традыцыйным напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі на ўрачыстым сходзе ўручаць старшакласнікам-гімназістам білеты і значкі БРСМ. 
 Для рабят гэта вельмі знакавая падзея і адзначаць яе яны будуць па-асабліваму – у традыцыях “камсамольскага кастра”, як калісьці гэта рабілі члены ВЛКСМ. 

-- Я  з радасцю прыняла білет Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, – прызналася гімназістка Кацярына Гваздоўская. –  Цяпер разам з ініцыятыўнымі аднагодкамі буду заўсёдніцай усіх акцый і мерапрыемстваў, якія праводзіць гэта грамадскае аб’яднанне. Зараз актыўна ўдзельнічаю ў жыцці гімназіі, добра вучуся, рэалізоўваю свае творчыя задумкі і спрабую сілы ў алімпіядах па беларускай мове. 

Павіншаваць рабят са знакавай падзеяй завіталі педагогі і першы сакратар РК БРСМ Алена Богдзель. Яна адзначыла, што дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дазваляе зрабіць жыццё юнакоў і дзяўчат больш насычаным і цікавым, шчыра павіншавала новых членаў БРСМ і пажадала ім поспехаў у вучобе і  асабістых дасягненняў.
 Ганна ВІЛЕНЦЭВІЧ.
Фота аўтара.