Маладзёжны парламент – гэта кру­та! | Дзяннiца

Маладзёжны парламент – гэта кру­та!

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна ў Гродне ў абласным Па­ла­цы творчасці дзяцей і мо­ладзі прайшоў маладзёжны фо­рум лідараў Беларускай рэс­пуб­лі­кан­с­кай піянерскай арганізацыі (БРПА) і Беларускага рэс­пуб­лі­кан­с­ка­га саюза моладзі (БРСМ) «Мы разам захоўваем памяць па­ка­лен­няў», удзел у якім пры­ня­лі і прадстаўнікі нашага раёна. 
– Гэта маштабнае ме­рап­ры­ем­с­т­ва, падчас якога былі падведзены вы­ні­кі работы дзвюх самых ма­са­вых маладзёжных арганізацый за апош­нія тры гады, было прыс­ве­ча­на 25-годдзю БРПА, – расказвае ўдзе­ль­ні­ца форума, старшыня Шчу­чын­с­кай раённай арганізацыі БРПА Таццяна Трахімчык.

– Разам са мной Шчучыншчыну прад­с­таў­ля­лі Алена Богдзель – першы сак­ра­тар РК БРСМ, член дзіцячай аб­лас­ной палаты піянерскай ар­га­ні­за­цыі гімназістка-шасцікласніца Па­лі­на Байгот, актывісткі ма­ладзёж­на­га парламента Таццяна Паў­лю­ке­віч з Галавічпольскага дз/с-СШ, Ілона Хоміч з гімназіі і Ан­жа­лі­ка Савіцкая з Дэмбраўскага дз/с-СШ. У рамках форума прай­ш­ла таксама ІІІ сесія абласнога ма­ладзёж­на­га парламента ІІ склі­кан­ня «Тэрыторыя моладзі – тэ­ры­то­рыя развіцця».
Праграма ўражвала раз­нас­тай­нас­цю і насычанасцю. Пасля ўра­чыс­та­га прывітання ўдзельнікаў бы­лі падведзены вынікі работы ар­га­ні­за­цый. А затым маладзёжныя лі­да­ры атрымалі магчымасць сус­т­рэц­ца з прадстаўнікамі ўлады: у час правядзення «Адкрытага мік­ра­фо­на» рабяты задавалі свае пы­тан­ні дэпутатам абласнога Савета дэ­пу­та­таў, прадстаўнікам цэн­т­ра­ль­на­га Савета піянерскай арганізацыі і Са­ю­за пісьменнікаў Гродзеншчыны і іншым.
На маладзёжным форуме цікава бы­ла арганізавана работа ў сек­цы­ях. У піянераў праходзілі па­сяд­жэн­ні дзіцячай і дарослай палат пар­ла­мен­та. Для дзяцей ладзілася твор­чая майстэрня. Дарослым так­са­ма было што абмеркаваць. Яны выбіралі новы састаў палаты на нас­туп­ныя два гады і новага лідара. Тац­ця­на Трахімчык стала членам да­рос­лай палаты абласной пі­я­нер­с­кай арганізацыі.
Уражаннямі, атрыманымі падчас пра­вядзен­ня форума, Таццяна падзя­лі­ла­ся з дэпутатамі ма­ладзёж­на­га парламента Шчу­чын­ш­чы­ны, якія на днях сабраліся на сваю першую сесію. 
– Гэтыя маладыя людзі – лідары вуч­нёў­с­ка­га самакіравання, якія зай­ма­юць актыўную жыццёвую па­зі­цыю, – прадстаўляючы ўдзе­ль­ні­каў, паведаміла намеснік ды­рэк­та­ра цэнтра творчасці дзяцей і мо­ладзі па выхаваўчай рабоце На­тал­ля Міхайлаўна Карэцкая. 
У рабоце сесіі маладзёжнага пар­ла­мен­та Шчучыншчыны прыняў удзел старшыня раённага Савета дэ­пу­та­таў Іван Юльянавіч Са­ка­лоў­с­кі. Ён павіншаваў маладых людзей з абраннем у дэпутаты, уру­чыў кожнаму пасведчанне, а так­са­ма расказаў аб выбарчай сіс­тэ­ме Рэспублікі Беларусь.
– Для кіраўніцтва нашага раёна ве­ль­мі важна, каб маладыя людзі бы­лі актыўнымі, праяўлялі іні­цы­я­ты­ву, таму што за вамі будучыня на­шай краіны, – падкрэсліў Іван Юль­я­на­віч. – На падставе вашых прад­с­таў­ле­ных праграм   ад­нак­лас­ні­кі, сябры аказалі вам высокі да­вер і выбралі дэпутатамі. У вас мно­га магчымасцей зрабіць шко­ль­нае жыццё цікавым і раз­нас­тай­ным. Трэба іх выкарыстоўваць і пра­ца­ваць творча, без фар­ма­ліз­му. 
Ён падзяліўся сваім вопытам ра­бо­ты і прапанаваў рабятам любую да­па­мо­гу і падтрымку.
Падчас сесіі вучань дзясятага кла­са гімназіі Андрэй Садоўскі быў выб­ра­ны старшынёй ма­ладзёж­на­га парламента. Яго намеснікамі ста­лі Кацярына Рыбак з СШ №2 г. Шчу­чы­на, Анастасія Філіпчык з Ра­жан­каў­с­ка­га дз/с-СШ і Андрэй Хвай­ніц­кі з СШ №3 г. Шчучына. Бы­лі таксама сфарміраваны камісіі і выб­ра­ны іх старшыні. 
Цяпер рабяты шукаюць новыя ці­ка­выя ідэі і распрацоўваць план ра­бо­ты. У чарговы раз ма­ладзёж­ны парламент збярэцца на сесію ўжо вясною. 
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.