Перамога  была  непазбежнай | Дзяннiца

Перамога  была  непазбежнай

Версия для печатиВерсия для печати

 7 лістапада – Дзень Кас­т­рыч­ніц­кай рэвалюцыі 

Дыскусія аб гістарычным зна­чэн­ні і наступствах Кас­т­рыч­ніц­кай рэвалюцыі 1917 года не спы­ня­ец­ца і па сённяшні дзень. Ад­ны гісторыкі лічаць гэту падзею праг­рэ­сіў­ным крокам наперад, ін­шыя – трагічнай памылкай. 
Падчас Першай сусветнай вай­ны ад разрухі пакутавалі ўсе кра­і­ны, якія прымалі ўдзел у ваенным кан­ф­лік­це. Але маштабы і глыбіня эка­на­міч­на­га крызісу ў Расіі набылі ка­тас­т­ра­фіч­ны характар, пас­та­віў­шы краіну ў бязвыхаднае ста­но­віш­ча. 3-за моцных унутраных су­пя­рэч­нас­цей, народжаных як ка­пі­та­ліз­мам, так і рэшткамі пры­гон­ніц­т­ва, узмацнілася рэвалюцыйная ба­ра­ць­ба, у якую актыўна ўключыліся як пралетарыі, так і сяляне.

Ленін лічыў, што ў гэтай сітуацыі не трэба чакаць поўнага “выспявання” матэрыяльных пе­ра­ду­моў сацыялізму, а варта спа­чат­ку звергнуць буржуазію, не здо­ль­ную забяспечыць прагрэс краіны, ус­та­на­віць рабоча-сялянскую ўла­ду і рухацца наперад. Залог вы­ра­та­ван­ня ад нацыянальнай ка­тас­т­ро­фы і сацыяльнага выраджэння ён бачыў у разрыве з капіталізмам, рэ­ва­лю­цый­ным абнаўленні ўсіх ба­коў грамадскага жыцця.
Нават шматлікія праціўнікі рэ­ва­лю­цыі прызнавалі, што асновы Ра­сій­с­кай імперыі былі падточаны за­доў­га да лютага і кастрычніка 1917 го­да. Адзін з буйнейшых лідараў кон­тр­рэ­ва­лю­цыі А.І. Дзянікін у эміг­ра­цыі напісаў шасцітомную працу «Нарысы рускай смуты». Ён кан­с­та­та­ваў, што знакамітая формула, на якой адвечна будавалася ідэалогія рус­кай арміі і ўсёй краіны – «За ве­ру, цара і Айчыну», аказалася на­пя­рэ­дад­ні рэвалюцыі расхістанай і раз­мы­тай. Аслабелі і манархічныя па­чуц­ці сярод салдат і афіцэраў. 
Бальшавікі прыйшлі да ўлады не­вы­пад­ко­ва. За імі стаялі шмат­мі­ль­ён­ныя масы працоўных. На­пя­рэ­дад­ні Кастрычніцкага ўзброенага паў­с­тан­ня ў Петраградзе мен­ша­віц­кая газета «Новая жизнь» пісала, што бальшавікі – гэта не зграя зла­мыс­ні­каў, якіх можна лёгка рас­ст­ра­ляць або пасадзіць у Красты.
Як бы там ні было, рэвалюцыя пе­ра­маг­ла. Рухнула тое, што дрэн­на стаяла. Ніхто, дарэчы, не збі­раў­ся на мітынгі і не будаваў ба­ры­кад, каб выратаваць Часовы ўрад, хоць намеры бальшавікоў былі ўсім добра вядомы. 
Уладзімір ЯГОРЫЧАЎ,
кандыдат гістарычных навук.


У ТЭМУ
Наша краіна адна з нямногіх на постсавецкай прасторы, хто аддае даніну павагі гістарычнай даце 7 лістапада – Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мы не адмаўляемся ад уласнага мінулага, памятаем і шануем баявыя і працоўныя перамогі свайго народа, працягваем яго лепшыя традыцыі. А таму напярэдадні знакавага свята мы віншуем усіх нашых чытачоў і ад душы жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, аптымізму, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых дасягненняў ва ўсіх справах дзеля росквіту нашай любімай Беларусі.