Пад знакам міласэрнасці і гу­ма­ніз­му | Дзяннiца

Пад знакам міласэрнасці і гу­ма­ніз­му

Версия для печатиВерсия для печати

На мінулым тыдні прайшла 26-ая справаздачна-выбарная кан­фе­рэн­цыя Шчу­чын­с­кай раённай ар­га­ні­за­цыі Беларускага та­ва­рыс­т­ва Чырвонага Кры­жа. Га­лоў­ны прынцып яе дзейнасці – пра­яў­ляць міласэрнасць і гу­ма­нізм у ад­но­сі­нах да людзей, якія па ўзросце, стане здароўя, з-за пэў­ных жыццёвых аб­с­та­він і сі­ту­а­цый маюць патрэбу ў да­па­мо­зе. 
Штатная чырванакрыжная ка­ман­да ў раёне невялікая – тры супрацоўнікі, а вось даб­ра­во­ль­ных па­моч­ні­каў многа: у 54 пярвічках на­ліч­ва­ец­ца 5373 чалавекі.  Тое, што ра­ён­ная арганізацыя можа за­пі­саць у свой актыў, матывавана і ажыц­цёў­ле­на най­перш добрай во­ляй людзей з чулымі сэрцамі. 

Пра добрыя справы і намеры ра­ён­най чырванакрыжнай ар­га­ні­за­цыі далажыла дэ­ле­га­там кан­фе­рэн­цыі выконваючая абавязкі стар­шы­ні раённай арганізацыі БТЧК Г.С. Мацюк. Дарэчы, цяпер ужо Га­лі­на Станіславаўна ў статусе паў­нап­раў­на­га стар­шы­ні: на кан­фе­рэн­цыі яна была аднагалосна аб­ра­на на гэту пасаду. Нагадаем то­ль­кі, што на працягу чатырох спра­ваз­дач­ных гадоў міласэрную ар­га­ні­за­цыю ўзначальвала Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еў­на Урсул. Закладзеныя ёю традыцыі развіваюцца і цяпер.
Дзейнасць раённай арганізацыі Чыр­во­на­га Крыжа шматвектарная, пад­к­рэс­лі­ла Га­лі­на Станіславаўна Ма­цюк. Як і любая структура, якая хо­ча быць моцнай і аў­та­ры­тэт­най, яна клапоціцца пра пашырэнне сва­іх радоў. Да прыкладу, сёлета пяр­віч­ныя арганізацыі з’явіліся ў ВУ “Шчучынрайгаз”, РАНС і ААТ “Васілішкі”. “Пярвічкі трэба ства­раць найперш для таго, каб ведаць пат­рэ­бы людзей”, – лічыць на­мес­нік старшыні Гродзенскай аб­лас­ной арганізацыі БТЧК Е.Г. Ба­ра­на­ва, якая пры­ма­ла ўдзел у кан­фе­рэн­цыі.
РА БТЧК таксама зацікаўлена ў рас­паў­сюд­жан­ні асноўных прын­цы­паў між­на­род­на­га руху Чырвонага Кры­жа і Чырвонага Паўмесяца, та­му актыўна ўза­е­мадзей­ні­чае з ад­дзе­лам ідэалагічнай работы, ку­ль­ту­ры і па справах моладзі, ад­дзе­лам аду­ка­цыі, спорту і турызму, РА­УС, РАНС, цэнтрам гігіены і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі, СМІ. Кіраўнік кра­мад­с­кай арганізацыі і сама актыўна ідзе ў народ: выступае ў працоўных і вуч­нёў­с­кіх калектывах, на нарадах і семінарах, праводзіць ін­ды­ві­ду­а­ль­ныя гутаркі, раз­дае буклеты.
Не змяншаецца колькасць пен­сі­я­не­раў і людзей з цяжкімі зах­вор­ван­ня­мі, якія ма­юць патрэбу ў ме­ды­ка-сацыяльнай дапамозе сясцёр мі­ла­сэр­нас­ці Чырвонага Кры­жа Л.Р. Кавалёвай і Л.С. Візгалавай. Пад іх апекай знаходзяцца цяпер 19 адзінокіх і адзі­но­ка пра­жы­ва­ю­чых пажылых гараджан і інвалідаў. Усе працэдуры, што доктар пра­пі­саў, – ін’екцыі, перавязкі, масаж і ін­шыя – нямоглыя пацыенты ат­рым­лі­ва­юць са спрыт­ных і далікатных рук “сястрычак” з высокай пра­фе­сій­най кваліфікацыяй. А яш­чэ доб­рым словам яны лечаць душы гэ­тых людзей, вучаць іх элементам са­ма­да­па­мо­гі, падсабляюць у вы­ра­шэн­ні сацыяльных і бытавых пы­тан­няў. Свае веды сёс­т­ры мі­ла­сэр­нас­ці перадаюць і валанцёрам, за­ма­ца­ва­ным за кожным з іх па­да­печ­ных, а таксама работнікам ар­га­ні­за­цый, устаноў, навучэнцам, ад­па­чы­ва­ю­чым у аз­да­раў­лен­чых ла­ге­рах дзецям і іншым катэгорыям на­се­ль­ніц­т­ва. Не менш важная і ін­фар­ма­цый­на-асветная работа па пра­па­ган­дзе здаровага ладу жыц­ця і прафілактыкі зах­вор­ван­няў, якую пастаянна праводзяць суп­ра­цоў­ні­кі РА БТЧК.
Ёсць у грамадскай арганізацыі не менш адказная функцыя – умець рэагаваць на надзвычайныя сі­ту­а­цыі. І як толькі грамадзяне су­сед­няй Украіны, якія ўцяклі ад вай­ны, папрасілі дапамогі, раённая ар­га­ні­за­цыя Чырвонага Крыжа не зас­та­ла­ся бе­зу­важ­най: 41 чалавек ат­ры­маў ваўчары на закупку пра­дук­таў і адзення.
Каб падтрымаць чалавека, што тра­піў у няпростую жыццёвую сі­ту­а­цыю, трэба мець грошы. У гра­мад­с­кай скарбонцы Чырвонага Кры­жа, па словах Г.С. Мацюк, – член­с­кія ўзносы, ахвяраванні пры­ват­ных асоб ці сабраныя праз скар­бон­кі спонсарская дапамога, а так­са­ма гу­ма­ні­тар­ныя грузы з-за мя­жы і ад суайчыннікаў. Кожны ру­бель ідзе на добрую справу. У пры­ват­нас­ці, толькі сёлета было за­куп­ле­на 13 прадуктовых набораў, 13 кам­п­лек­таў незгаральнай бялізны, па­да­рун­ка­выя наборы для дзяцей-ін­ва­лі­даў, ветэранаў і г.д. Звыш 15 мі­ль­ё­наў рублёў выдаткавана на на­быц­цё тавараў медыцынскага прыз­на­чэн­ня і медабсталявання для абслугоўвання падапечных. За апош­нія пяць гадоў бяз­вып­лат­ную да­па­мо­гу атрымалі ад РА БТЧК больш за тысячу чалавек. Штогод на гэ­тыя мэты накіроўвалі больш за 20 мільёнаў рублёў, атрыманых ад таварыстваў Чырвонага Крыжа за­меж­ных краін. Такія лічбы агу­чы­ла Г.С. Ма­цюк, а старшыня рэ­ві­зій­най камісіі арганізацыі Г.І. Букатава да­ла поўны расклад да­хо­даў і рас­хо­даў арганізацыі.
Раённая арганізацыя Чырвонага Кры­жа заўжды адклікаецца на ак­цыі, не па­кі­дае без увагі на­се­ль­ні­каў прытулку, дамоў-інтэрнатаў, ад­дзя­лен­няў сястрынскага дог­ля­ду ба­ль­ніц, прыёмныя і сацыяльна ўраз­лі­выя сем’і. Адрасатаў пад­каз­ва­юць ус­та­но­вы адукацыі, са­цы­я­ль­ная служба, сельвыканкамы, ідэ­о­ла­гі і старшыні пяр­ві­чак. “Лепш заў­сё­ды даваць, чым прасіць да­па­мо­гі”, – пераканана Е.Г. Баранава. Яна падзякавала ўсім людзям, якія роз­ны­мі спосабамі пад­т­рым­лі­ва­юць гу­ма­ні­тар­ную арганізацыю. 
Свой падзячны спіс і ў Галіны Ста­ніс­ла­ваў­ны Мацюк. У першай гра­фе ў ім кі­раў­ніц­т­ва МПМК-167 – за спонсарскія 10 мільёнаў рублёў, на якія былі закуплены пам­пер­сы для хворых людзей. Гуманныя прын­цы­пы Чырвонага Крыжа бліз­кія так­са­ма работнікам устаноў аду­ка­цыі, аховы здароўя, ТЦСАН, РА­УС, РАНС, вузла паш­то­ва­й су­вя­зі, “Шчучынрайгазу”, СВУ “Пратасаўшчына”, СВК “Дэмбрава” і іншых ар­га­ні­за­цый раёна. Да­рэ­чы, цяпер вядзецца работа аб пе­ра­ходзе на фіксаванае член­с­т­ва ў Чыр­во­ным Крыжы – па заяўніцкім прын­цы­пе. 
Дапамагаць, не патрабуючы ні­чо­га ўзамен, – гэта і ёсць вяршыня ча­ла­веч­нас­ці. Прыемна, што яе да­ся­гае і маладое пакаленне. Прак­тыч­на ў кожнай школе ство­ра­ны ат­ра­ды міласэрнасці, у складзе якіх каля 300 рабят. На слыху ка­рыс­ныя справы “Добрага сэрца” з Га­ла­віч­по­ля, “Продвижения” з Ас­т­ры­ны і іншых. Пад іх апекай – па­жы­лыя нямоглыя людзі, на рахунку – актыўны ўдзел у інфармацыйных ак­цы­ях. Аб гэтым падрабязна рас­ка­за­лі намеснік начальніка аддзела аду­ка­цыі, спорту і ту­рыз­му Ж.І. Ме­ць­ко, педагог-псіхолаг гімназіі, стар­шы­ня раённага валанцёрскага Са­ве­та В.А. Гудзень і іншыя выс­ту­поў­цы.
“Асноўная наша місія – каб ні адзін чалавек не застаўся адзін на адзін са сваёй бя­дой”, – пад­к­рэс­лі­ла Г.С. Мацюк.
На канферэнцыі быў выбраны кі­ру­ю­чы орган арганізацыі – прэ­зі­ды­ум РА БТЧК, які ў чарговы раз да­ве­ра­на ўзначаліць галоўнаму ўра­чу УАЗ “Шчучынская ЦРБ” С.Г. Ам­б­руш­ке­ві­чу, а таксама склад рэ­ві­зій­най камісіі і дэлегаты на аб­лас­ную спра­ваз­дач­на-выбарную кан­фе­рэн­цыю. Актыўныя члены ар­га­ні­за­цыі былі ўзна­га­род­жа­ны гра­ма­та­мі, асобным аб’яўлены падзя­кі.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.