Вясельныя выкрутасы ці тра­ды­цый­ная цырымонія | Дзяннiца

Вясельныя выкрутасы ці тра­ды­цый­ная цырымонія

Версия для печатиВерсия для печати

Хутка мае бацькі адзначаць 40-год­дзе сумеснага жыцця. Праг­ляд­ваю здымкі, дзе мама ў шы­коў­най сукенцы, а тата “пад га­ль­ш­ту­кам” абменьваюцца пяр­с­цён­ка­мі. Далей – урачысты бан­кет з жывой музыкай і тра­ды­цый­ны роспіс у ЗАГСе, здымкі на фоне прыгожага пейзажа…  Са­мае галоўнае, што гэтыя ўспа­мі­ны для маіх таты і мамы не бляк­нуць праз гады, хвалююць і ра­ду­юць.
Шчучынскі ЗАГС не абдзелены ўва­гай маладых. Залу рэгістрацыі шлю­бу пасля рамонту проста не паз­наць. Пад гукі марша Мен­дэ­ль­со­на сюды ідуць маладажоны не то­ль­кі з нашага, але і з іншых ра­ё­наў і нават абласных цэнтраў. 

– На рамонт залы рэ­гіс­т­ра­цыі і па­коя для жаніха і ня­вес­ты ў свой час было зат­ра­ча­на больш за 700 мі­ль­ё­наў рублёў, – расказвае  на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ЗАГС Шчу­чын­с­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Л.З. Міхно. – Пра­ект быў распрацаваны спе­цы­я­ліс­там “Гроднаграмадзянпраекта”, а  вось працавалі над яго рэ­а­лі­за­цы­яй будаўнікі МПМК-167. 
З пачатку года ў Шчучынскім ра­ё­не зарэгістраваны 234 пары, 170 з іх – аддзелам ЗАГС. Большасць свят­ка­ва­ла традыцыйнае вяселле. А вось колькасць пар, якія абралі спрош­ча­ны варыянт рэгістрацыі шлю­бу, што праводзіцца ў кабінеце спе­цы­я­ліс­та, – каля 100. Прычыны роз­ныя: хтосьці спасылаецца на свой не зусім юны ўзрост, хтосьці вы­ра­шыў ажаніцца ў другі  раз і не лі­чыць патрэбным “паўтарацца”.  Не­ка­то­рыя маладажоны, спачатку рас­пі­саў­шы­ся, імітуюць тра­ды­цый­ную цырымонію падчас свят­ка­ван­ня вяселля з сябрамі. Суп­ра­цоў­ні­кі ЗАГСа – сябры ці артысты. Вы­пад­ко­ва стала сведкай вяселля ў сярэдневяковым стылі, якое пра­ходзі­ла ў Мінску. Пераапранутыя ры­ца­ры, прынцэсы і нават Жанна Д’арк  прыйшлі ў касцёл, каб па­вян­чац­ца. Атрымліваецца, што тра­ды­цый­ную частку вяселля ўсё ж такі ніхто не адмяняў. Увогуле, ці вар­та адмаўляцца ад добрай і свет­лай традыцыі нашых матуль і ба­буль? 
Спецыялісты мясцовага ЗАГСа ідуць у нагу з часам. Па жаданні ма­ла­да­жо­наў выконваюцца ўсе тра­ды­цый­ныя элементы шлюбнай цы­ры­мо­ніі: абмен пярсцёнкамі, па­ца­лу­нак, пер­шы сямейны танец, удзяч­ны пак­лон бацькам. Да таго ж раённы цэнтр культуры і на­род­най творчасці прапаноўвае сваю пас­лу­гу – народны вясельны абрад з ручнікамі, караваем і тра­ды­цый­ны­мі вясельнымі песнямі “Сустрэча маладых”. У аддзеле ЗАГ­С па індывідуальным сцэ­на­рыі можна ўрачыста адзначыць і  юбі­лей супружнага жыцця. А яшчэ з’я­ві­ла­ся магчымасць выязной рэ­гіс­т­ра­цыі шлюбу.
– Мы ўжо праводзілі такія рэ­гіс­т­ра­цыі ў палацы Чацвярцінскіх у г.п. Жалудок, паляўніча-ры­ба­лоў­най гаспадарцы “Каменскае”, Доме па­ляў­ні­ча­га ў Зачэпічах і іншых мес­цах, – расказвае Ларыса Зі­ноў­еў­на Міхно. – Спадзяюся, што ў ма­ла­да­жо­наў будзе магчымасць па­чуць марш Мендэльсона і ат­ры­маць першы сямейны дакумент – пас­вед­чан­не аб рэгістрацыі шлюбу – і ў адноўленым палацы Друцкіх-Лю­бец­кіх. Дарэчы, мы ўжо робім па­пя­рэд­нія запісы на рэгістрацыю шлю­бу ў наступным годзе. 
У аддзеле ЗАГС заўжды бруіць жыц­цё. Сюды прыходзяць ма­ла­да­жо­ны, спяшаюцца маладыя бацькі, каб засведчыць нараджэнне свайго не­маў­лят­кі. Аднак гэта далёка не ўвесь пералік спраў гэтай ус­та­но­вы. Дзяржаўнай рэгістрацыі на­ле­жаць устанаўленне бацькоўства, зме­на прозвішча, імені, выдача паў­тор­ных пасведчанняў і многае ін­шае. За час існавання ЗАГСаў, а гэ­та амаль сто гадоў, шмат чаго змя­ні­ла­ся ў сістэме абслугоўвання. Сён­ня на прыём можна запісацца за­гадзя па тэлефоне, а ўсю не­аб­ход­ную інфармацыю знайсці на афі­цый­ным інтэрнэт-сайце. Адказ на хвалюючае пытанне можна ат­ры­маць, не выходзячы з дому: вар­та толькі даслаць ліст па элек­т­рон­най пошце. Нязменным застаецца то­ль­кі адно: супрацоўнікі ЗАГСа раз­дзя­ля­юць з людзьмі сумныя і ра­дас­ныя падзеі іх жыцця.
Ганна КАСПЕР.