Раніца ў горадзе | Дзяннiца

Раніца ў горадзе

Версия для печатиВерсия для печати

 Аўтарская калонка Аліны МАКСІМОВІЧ 

Раніца пачынаецца з цішыні. Яна дазваляе пачуць з далёкай чы­гун­кі стук-перастук вагонаў, пер­ша­га галасістага пеўня з чый­го­сь­ці гаспадарскага падворкf, лёг­кія таропкія крокі тых, каму ра­не­нь­ка на работу, першыя гукі на­шай шматпавярхоўкі, што да­во­лі рана прачынаецца ад сну. “Добрай раніцы!” –  жадаю ўсім і ўся­му. Добрага дня!
На гарызонце святлее неба, уз­ні­ка­юць абрысы дамоў горада, што це­шыць сваёй сціплай пры­га­жос­цю, знаёмай утульнасцю. Пад вок­на­мі – гарадская школа. Каля ва­сь­мі гадзін раніцы.Гэта самы нап­ру­жа­ны і дынамічны час для школы. Ад­на за другой пад’язджаюць ма­шы­ны. Спяшаюцца на працу нас­таў­ні­кі. Маленькія першакласнікі са шка­да­ван­нем пакідаюць руку таты ці мамы.

Упэўнена і важна крочаць па­чат­коў­цы разам са сваімі ста­рэй­шы­мі братам ці сястрой. Гурты стар­шак­лас­ні­каў эмацыянальна аб­мяр­коў­ва­юць праблемы ці падзеі мінулага дня. Сяброўкі-дзяў­чын­кі паспяваюць адна ў адной аца­ніць абноўкі, пасля даганяюць сваю любімую настаўніцу, весела, шчы­ра вітаюцца, імкнуцца да­па­маг­чы несці сумку і разам крочаць у школу. А прыгожа ад­ра­ман­та­ва­ная школа ў гэты час так і ззяе аг­ня­мі ва ўсіх вокнах. Чакае, ра­ду­ец­ца сустрэчы са сваімі выхаванцамі. Сус­т­ра­кае іх чысцінёй і  ўту­ль­нас­цю.
За многія гады такога суседства са школай мне здаецца, што я ўжо шмат каго ведаю асабіста. Кожную ра­ні­цу так і цягне да акна ці на бал­кон паглядзець, пахвалявацца, нап­рык­лад, за тую знаёмую дзяў­чын­ку, якая звычайна спачатку не­ра­шу­ча стаіць перад пераходам, а пас­ля ў апошні момант можа стрым­га­лоў кінуцца цераз дарогу пе­рад запрудай машын. Як добра, што кіроўцы тут асабліва ўваж­лі­выя ды і супрацоўнікі ДАІ гэты ўчас­так дарогі не абмінаюць. 
Вось пад’язджае знаёмая ма­шы­на. Мама-кіроўца тармозіць. Хлоп­цы-пагодкі з ранцамі ледзь пас­пя­ва­юць выскачыць на тратуар. Ма­шы­на ад’язджае. 3 яе ўслед бра­ці­кам пазірае малая дзяўчынка. Тут выс­вят­ля­ец­ца, што малодшы з бра­тоў нешта забыў у машыне, амаль што плача. Старэйшы яго су­ця­шае. Міжволі думаецца, як доб­ра было б, каб мамы мелі маг­чы­масць у першую гадзіну ці паў­гадзі­ны працоўнага дня спакойна вы­ра­шаць праблемы сваіх сыноў, да­чу­шак, сустрэцца з настаўніцай, па­ра­іц­ца з доктарам, пазнаёміцца з сябрамі дзяцей. Вось і гэтыя хлоп­чы­кі не крыўдуюць на маму. Ра­зу­ме­юць: мама спазняецца. А ёй жа да пачатку працы паспець трэ­ба яшчэ з дачушкай у садок.
А вось гэтай дзяўчынцы па­шан­ца­ва­ла: з ёй заўсёды побач ба­бу­ля. Звычайна яны развітваюцца пад маладым клёнам непадалёку ад школы. Маўляў, усё, бабуля, не ідзі за мной, я ўжо вялікая, далей са­ма! Асцярожна пераходзіць да­ро­гу, а каб бабуля не крыўдавала, кры­чыць ёй: «Да сустрэчы, ба­бу­леч­ка!» I так хораша гэта гучыць на беларускай мове. «Да па­ба­чэн­ня!» – і пасылае ёй паветраныя па­ца­лун­кі.
Заўсёды ў адзін і той жа час па­д’­яз­д­жае да школы яшчэ адна ся­м’я. Мне заўсёды вельмі прыемна сус­т­ра­каць іх машыну. Тата звы­чай­на выходзіць першы, падае ру­ку маме-настаўніцы. За ёй з’яў­ля­юц­ца вясёлыя дачушкі. На раз­ві­тан­не яны абавязкова цалуюць та­ту і яшчэ не раз, адыходзячы, ма­ха­юць яму рукой.
Усмешка, любасць – добры па­ча­так дня. I для мяне таксама. Бо ў гэ­ты час я думаю і пра сваіх уну­каў. Старэйшыя ў дарозе: спя­ша­юц­ца ў школу, у інстытут. Добрага дня вам, любыя! Даруйце бабулі, што не так часта да вас пры­яз­д­жаю. А пакуль што, каб лепей ра­зу­мець вас, я з добразычлівасцю і за­мі­ла­ван­нем назіраю, слухаю, лю­бу­ю­ся вашымі аднагодкамі. Шчыра ра­ду­ю­ся, калі бачу праявы сап­раў­д­на­га сяброўства і павагі да ста­рэй­шых, бацькоў, настаўнікаў, апе­кі над малымі і, часам, нейкай да­рос­лай чалавечнасці.
Хочацца прывесці гэтыя прык­ла­ды маім жанчынам-апанентам на­ша­га двара, што ківаюць: «Не такія ця­пер дзеці, не такія!» Ну, вядома, не такія, якімі мы былі ў далёкія пя­цідзя­ся­тыя-шасцідзясятыя. Міжволі ўспа­мі­на­ец­ца маё дзяцінства, мой шко­ль­ны ранак. Да школы – два кі­ла­мет­ры. Першым за веснічкі вы­ходзіць тата: у школе ён працаваў за­гад­чы­кам гаспадаркі і нас­таў­ні­кам працоўнага навучання. За ім – мы, пяць дзяўчынак-школьніц з пер­ша­га па восьмы клас. Тата нясе сум­кі-ранцы малодшых дачушак. Ма­ма глядзіць з любасцю ўслед, ра­ду­ец­ца, што змагла ў кожны ра­нец пакласці кавалачак хлеба з чым­сь­ці смачненькім. Сёння ў на­шых дзяцей паўнавартаснае зба­лан­са­ва­нае харчаванне і ўсе най­леп­шыя ўмовы для навучання, эс­тэ­тыч­на­га, фізічнага, мастацкага раз­віц­ця. А якое прыгожае адзенне на нашых дзетках – усе вытворцы адзін перад другім працуюць над ды­зай­нам! У таты, мамы кожнае дзі­ця – зорачка і часам адзіная.
У сучасных маладых людзей ёсць упэўненасць, адчуванне сва­ёй асабістай значнасці, мэ­та­на­кі­ра­ва­насць, адказнасць за тыя пер­с­пек­ты­вы, на якія разлічваюць ба­ць­кі. Як добра, калі іх планы-імкненні су­па­да­юць. Бліжэй пазнаёміўшыся, уба­чыш сярод іх даволі шмат праг­ма­тыч­ных, амбіцыйных, залішне са­маў­пэў­не­ных асоб. Добра гэта ці дрэн­на? Час пакажа, як канстатуе ад­на з тэлепраграм. Калі зыходзіць з таго, што час – разумная, ды­на­міч­ная субстанцыя, то, магчыма, яна ўжо сёння рыхтуе тых людзей, якія ў будучым і будуць вырашаць не­па­ду­лад­ныя цяперашняму часу за­да­чы. 
У школе гучыць званок. I нас­ту­пае цішыня. Цішыня ва ўсім мік­ра­ра­ё­не. Ад значнасці падзеі цішыня мне здаецца ўрачыстай.
Раніца горада...  Распачалася пра­ца ва ўсіх установах, на прад­п­ры­ем­с­т­вах, адчыніліся дзверы ма­га­зі­наў, майстэрняў, офісаў. Све­цяц­ца агнямі паліклініка, бальніца, бан­кі, установы культуры. Але, як мне здаецца, пульс горада ў гэты час б’ецца менавіта тут – у школах, гім­на­зіі, садках. Тут –  будучыня го­ра­да, краіны і кожнай сям’і па­а­соб­ку. Тут нашы думкі, спадзяванні, надзеі, і дзеля іх горад распачынае свой напружаны працоўны дзень. Зас­та­ец­ца толькі прасіць у неба бла­гас­ла­вен­ня нашым дзецям, мо­ладзі, іх настаўнікам і бацькам, спадзя­вац­ца і жадаць міру, даб­ра­бы­ту і росквіту нашай роднай Бе­ла­ру­сі.