Галоўнае – бяспека людзей | Дзяннiца

Галоўнае – бяспека людзей

Версия для печатиВерсия для печати

На мінулым тыдні ў нашым ра­ё­не прайшоў адзіны дзень ін­фар­ма­ван­ня насельніцтва па тэ­мах: «Аб выніках сацыяльна-эка­на­міч­на­га развіцця Гродзен­с­кай вобласці за 9 месяцаў 2015 го­да», «Сямейная палітыка» і «Аб мерах па папярэджанні па­жа­раў і іншых надзвычайных сі­ту­а­цый». Члены абласной ін­фар­ма­цый­на-прапагандысцкай гру­пы сустрэліся з калектывамі ДРБУ-161 і ААТ «Васілішкі». 
У незвычайным фармаце ад­бы­ла­ся сустрэча раённай ін­фар­ма­цый­на-прапагандысцкай групы, якую ўзначальвае старшыня раённага Са­ве­та дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскі, з жы­ха­ра­мі в. Зенюкі Жалудоцкага се­ль­са­ве­та. Яна хутчэй нагадвала се­ль­с­кі сход, які праходзіў каля мяс­цо­ва­га магазіна з удзелам стар­шы­ні Жалудоцкага се­ль­вы­кан­ка­ма Г.І. Цывінскага, намесніка на­ча­ль­ні­ка РАНС С.К. Бакуна, на­мес­ні­ка начальніка РАУС Д.Д. Кі­ры­ла­ва, прадстаўнікоў мясцовай гас­па­дар­кі.

Змястоўнай і рознабаковай ат­ры­ма­ла­ся сустрэча. Акрамя ас­ноў­ных, разглядаліся і іншыя пытанні. І.Ю. Сакалоўскі адзначыў, што га­лоў­ным на сённяшні дзень было і зас­та­ец­ца пытанне забеспячэння бяс­пе­кі жыццядзейнасці на­се­ль­ніц­т­ва. Таму ўсе намаганні прад­с­таў­ні­коў адпаведных структур на­кі­ра­ва­ны менавіта на яго выкананне. 
Д.Д. Кірылаў у чарговы раз на­га­даў вяскоўцам, наколькі важна быць уважлівым і берагчы сваю ма­ё­масць. У апошні час значна па­вя­лі­чы­ла­ся колькасць крадзяжоў, у мно­гіх з іх фігурыруюць асобы цы­ган­с­кай нацыянальнасці. А як вя­до­ма, такія злачынствы раскрыць ве­ль­мі цяжка. Таму ўсім неабходна быць пільнымі, і калі падазроныя людзі з’явяцца ў вёсцы, абавязкова па­ве­да­міць пра гэта ўчастковаму ін­с­пек­та­ру. 
Не абмінуў Дзмітрый Дзміт­ры­е­віч і праблему п’янства. Гэта тэма вык­лі­ка­ла рэзанас у мясцовых жы­ха­роў, якія лічаць, што барацьба з са­ма­го­на­ва­рэн­нем павінна весціся больш актыўна. Занадта лаяльнае за­ка­на­даў­с­т­ва, якое не пра­дуг­лед­ж­вае крымінальную адказнасць, а то­ль­кі адміністрацыйную, дае маг­чы­масць самагоншчыкам пачуваць ся­бе даволі спакойна. 
Актуальным застаецца пытанне да­рож­най бяспекі. Менавіта флі­ке­ры ў цёмны час сутак дазваляюць пе­ша­хо­дам і веласіпедыстам абаз­на­чыць сябе на дарозе. Яшчэ ад­ной праблемай у апошні час сталі спай­сы – наркатычныя ку­ры­це­ль­ныя сумесі. З гэтым злом трэба зма­гац­ца ўсім разам. 
– Чацвёра жыхароў нашага ра­ё­на, якія загінулі сёлета на пажарах, зна­ходзі­лі­ся ў стане алкагольнага ап’­я­нен­ня, – паведаміў С.К. Бакун. – За гэтымі лічбамі  –  чалавечыя жыц­ці, якія абарваліся знянацку, слё­зы іх родных і блізкіх.
Сяргей Казіміравіч расказаў пра вы­пад­кі гібелі дзяцей, якія мелі мес­ца і ў рэспубліцы, і ў нашай воб­лас­ці, заклікаў дарослых не па­кі­даць малых без нагляду. Ён так­са­ма нагадаў правілы эк­с­п­лу­а­та­цыі печаў і прапанаваў вяскоўцам ус­та­наў­лі­ваць аўтаномныя па­жар­ныя апавяшчальнікі, якія ўжо вы­ра­та­ва­лі не адно чалавечае жыццё.
Вынікі размовы падвёў І.Ю. Са­ка­лоў­с­кі.  
Карыстаючыся выпадкам, вяс­коў­цы імкнуліся вырашыць з прад­с­таў­ні­ка­мі ўлады набалелыя пы­тан­ні. Адно з іх – недахоп вады з-за сё­лет­няй засухі. Пад асобы кан­т­роль узяў гэту праблему старшыня Жа­лу­доц­ка­га сельвыканкама Г.І. Цы­він­с­кі. Пры неабходнасці будзе разглядацца пытанне аб падвозе вады ў вёску. Уздымаліся пы­тан­ні недахопу кармоў, ас­фа­ль­та­ван­ня вуліцы, руху аўтобусаў у час шко­ль­ных канікулаў і іншыя. На мно­гія з іх удзельнікі сустрэчы ат­ры­ма­лі адказ адразу, іншыя ўзяты пад кантроль. 
Дні інфармавання прайшлі так­са­ма ў саўгасе «Вялікае Ма­жэй­ка­ва», на ферме «Жылічы», у сельскім клу­бе аг. Ляшчанка і ў Зачэпіцкім ляс­ніц­т­ве. 
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.