Заводская – вуліца шчаслівых пе­ра­мен | Дзяннiца

Заводская – вуліца шчаслівых пе­ра­мен

Версия для печатиВерсия для печати

Нядаўна будаўнікі МПМК-167 зда­лі ў эксплуатацыю новы 49-ква­тэр­ны дом-прыгажун па ву­лі­цы Заводскай у Шчучыне. На яго ўзвядзен­ні было асвоена каля 28 мільярдаў рублёў. Хутка тут прой­дуць першыя наваселлі, а па­куль ва ўсю ідзе доб­раў­па­рад­ка­ван­не прылеглай тэ­ры­то­рыі.
– Унутраны двор ужо амаль пры­ведзе­ны ў парадак: пабудавана дзі­ця­чая пляцоўка, устаноўлены ла­вач­кі, – гаворыць дырэктар уп­раў­лен­ня капітальнага будаўніцтва рай­вы­кан­ка­ма Аляксандр Мі­хай­ла­віч Малышка. – У бліжэйшы час бу­дуць зроблены тратуарныя да­рож­кі, аўтастаянка і зручны пад’езд аў­тат­ран­с­пар­ту, прыкладна такі, як ля новага 60-кватэрнага дома, што па­бу­да­ва­ны побач.

Па словах Аляксандра Мі­хай­ла­ві­ча, вуліцу Заводскую чакаюць су­р­’­ёз­ныя перамены. Побач з дзвюма но­вы­мі шматпавярхоўкамі на пус­т­цы вырастуць яшчэ два 60-ква­тэр­ныя і адзін 20-кватэрны дамы. Ак­ра­мя таго, тут будзе створана ад­па­вед­ная інфраструктура: з цягам ча­су пабудуюць дзіцячы садок і ган­д­лё­выя кропкі.
– Мы ўжо ўсталявалі тры тран­с­фар­ма­тар­ныя пад­стан­цыі, ма­гут­нас­цей якіх дастат­кова, каб за­бяс­пе­чыць электра­энергіяй увесь но­вы мікрараён, – зазначае А.М. Ма­лыш­ка. – Таксама праклалі цеп­ла­сет­кі, водаправод і газавыя трубы, пра­вя­лі вулічнае асвятленне. Бе­зу­моў­на, з-за інтэнсіўных будаўнічых ра­бот праезд аўтамабіляў да жы­лых дамоў пакуль не назавеш зруч­ным. Але гэта часовыя аб­с­та­ві­ны. Згодна з распрацаваным ге­не­ра­ль­ным планам на Заводскай бу­дуць заасфальтаваны дзве да­ро­гі, якія цалкам вырашаць праб­ле­му. 
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.