Жыхары Гродзеншчыны адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі

Згодна Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №303 і 304 “Аб узнагароджанні” 17 жыхароў нашага рэгіёна, якія шмат гадоў плённа працуюць у розных галінах дзейнасці, за узорнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. 
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Іван Гавака, кіраўнік ўчастка №1 СВК “Маяк-Заполле” Карэліцкага раёна і Уладзімір Курыловіч, дырэктар Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі. 
Медалём “За працоўныя заслугі” адзначаны: 
-  дырэктар сярэдняй школы №38 г.Гродна Сяргей Кісялёў
-  выхавальнік дашкольнай адукацыі гродзенскага яслей-сада №78 Таццяна Літвінчык
-  аператар машыннага даення КСУП “Галынка” Зэльвенскага раёна Таццяна Грыгорык
-  жывёлавод СВК “Нягневічы” Навагрудскага раёна Яўгеній Камар
-  галоўны інжынер ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Міхаіл Комар
-  кіраўнік аддзялення комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна Норберт Малецкі
-  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці УСП “Саўгас “Вердамічы” Свіслацкага раёна Віктар Матыцкі
-  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Сянькоўшчына” Слонімскага раёна Сяргей Назаранка
-  баец жывёлы мяса-тлушчавага цэха ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Іван Паўлоўскі
-  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Доцішкі” Воранаўскага раёна Альфрэд Радзевіч
-  дырэктар КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна Эдуард Садоўскі
-  галоўны ўрач Гродзенскай клінічнай бальніцы №4 Аляксандр Сураў
-  апаратчык пастэрызацыі маслацэха ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія Дары” Алена Траянчук
-  брыгадзір вытворчай брыгады жывёлагадоўлі “Цэнтр” СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна Уладзімір Шаўчэнка
-  начальнік малочна-таварнага комплексу “Галавічполе” ААТ “Васілішкі” Шчучынскага раёна Валерый Шэршань. 

Фото БелТА. Гродзенская праўда.

Голосов пока нет

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)