За мір – аддзячым клопатам і ўвагай

Напярэдадні майскіх свят старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік, старшыня раённай арганізацы РГА “Белая Русь” Ю.Т. Пашук, старшыня раённага савета ветэранаў Э.С. Дзікевіч, старшыня Мажэйкаўскага сельсавета А.Я.  Жэшка і іншыя  наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В.Л. Квача.

Госці павіншавалі Вадзіма Лявонцьевіча з надыходзячым 9 Мая і ўручылі кветкі і падарункі. Цёплыя вершы адрасавалі ветэрану вучні мясцовай школы. Да патрыятычнай акцыі далучыліся “Еўраопт” і “Алмі”, якія перадалі кожнаму ветэрану прадуктовы набор ад гандлёвых кропак.

 В.Л. Квач быў расчулены цёплымі словамі, пачутымі ў свой адрас, шчыра дзякаваў за ўвагу і клопат.

Дарэчы, такі ж набор падарункаў атрымае кожны ветэран. Дзякуючы іх гераічным стойкасці і мужнасці мы жывём пад мірным небам у незалежнай краіне. За мір – аддзячым клопатам і ўвагай!

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!