З Літвы – з чарговымі перамогамі

Нядаўна выхаванцы трэнераў Уладзіміра Барысавіча Шурупава і Міхаіла Пятровіча Кавалёва вярнуліся з Вільнюса, дзе вынікова выступілі на міжнародным турніры па кікбоксінгу “Baltic Muaythai Open 2019”.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 260 спартсменаў з 17 краін Еўропы. На рынгу шчучынцы выглядалі вельмі дастойна. Ілля Сырыцкі, Андрэй Варонік, Міхаіл Якімовіч і Павел Рымко не пакінулі ніводнага шанцу сваім сапернікам і сталі чэмпіёнамі. Міхаіл Якімовіч і Павел Рымко ўвогуле датэрмінова завяршылі фінальныя баі, накаўтаваўшы апанентаў. Іх сябры па камандзе Данііл Дземянчук, Ілля Васілька і Сямён Ступакевіч заваявалі “бронзу”. Тым самым нашы спартсмены зрабілі важкі ўнёсак у поспех зборнай Беларусі, якая на турніры заняла 1 месца.

Цяпер выхаванцы трэнераў Уладзіміра Барысавіча Шурупава і Міхаіла Пятровіча Кавалёва рыхтуюцца да ўдзелу ў міжнародным турніры па кікбоксінгу “Vilnius Open 2019”, які пройдзе 8 сакавіка ў сталіцы Літвы – Вільнюсе. Жадаем шчучынскім баксёрам удачы і новых перамог!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!