Ярка і ўрачыста адзначыла Шчучыншчына Дзень беларускай сімволікі

Шчучыншчына, Дзень беларускай сімволікі

На галоўнай плошчы горада сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі, шчучынцы…

Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк. Яна нагадала, што Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – адносна маладое свята, якое было зацверджана Указам Прэзідэнта нашай краіны 26 сакавіка 1998 года.

Ганна Станіславаўна павіншавала ўсіх з гэтым святам і па традыцыі ўручыла маладым грамадзянам пашпарты і членскія білеты "БРСМ". 

Ганаровае права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі ваенны лётчык, падпалкоўнік запасу Узброеных Сіл, кавалер ордэна "За службу Радзіме" і ордэна Чырвонай зоркі Іван Іванавіч Берташ, вучні Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэаты шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў і конкурсаў, а таксама спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Лізавета Яўтушык і Міхаіл Рэзчыкаў і вучань гімназіі г. Шчучына – прызёр заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы Глеб Васькоўскі.  

Удзельнікаў свята  вітала актыўная, крэатыўная, спартыўная моладзь Шчучыншчыны і пераможца раённага этапа пятага рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідэр года – 2018» Паліна Бекіш.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь на галоўную плошчу горада вынеслі навучэнцы Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, пераможцы занальнага этапу рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», удзельнікі рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» з праектам «Картофелесаджалка для мотаблока» Аляксей Андрушкевіч і Дзмітрый Логутаў і ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба "Дружына".

Сваю творчасць у гэты святочны дзень шчучынцам і гасцям горада падарыў Гродзенскі аркестр пагранічнай групы пад кіраўніцтвам маёра Сяргея Паўлавіча Аляксеенка.

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара і Сяргея КАСПЕРЧУКА.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.