“Як жывеш, суседка?”

Прайшоў год, як у аграгарадку Дэмбрава атрымала прапіску фальклорнае свята “Паміж намі, суседзямі”. Сёлета да дэмбраўцаў зноў завіталі суседзі са Шчучынскага і Гродзенскага раёнаў. 

Гасцей сустракалі ў браме з традыцыйнымі беларускімі пачастункамі: дранікамі, салам з хлебам, агурочкамі ды бярозавым сокам. Дарылі ім добрыя словы і пажаданні, запрашалі на танцы пад баян.
Свой падворак “У хаце Азярыны” разгарнулі нашы суседзі з аграгарадка Азёры Гродзенскага раёна. Там ладзіліся гульні як для дзяцей, так і для дарослых. Добрыя словы перапляталіся з мілагучнымі беларускімі песнямі ў адрас усіх гасцей свята. 
Было на што і паглядзець: дзяўчаты-прыгажуні ў нацыянальных строях прывезлі шмат вы­­шы­ваных ручнікоў, пос­­ці­­лак ды радзюшак. Свае ра­мес­ныя вырабы пра­па­на­валі і ўмельцы аддзела рамеснай дзейнасці і на­род­нага мастацтва ДУК “Шчу­чынскі раённы цэнтр ку­ль­туры і народнай твор­час­ці”.
Свята ўразіла раз­нас­тай­насцю талентаў: песенным фаль­клорам парадаваў гле­­дачоў народны фальк­лорны калектыў “Вяр­гіні” Ра­кавіцкага Дома куль­ту­ры, удала закружыла ў танцы “Дэмбраўская кад­рыля” – юнакі і дзяўчаты з задавальненнем выканалі вянок беларускіх побытавых танцаў, жартамі-байкамі сыпаў аўтар сваіх твораў Аляксандр Чучва з Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці.
Мясцовыя жыхары былі ўдзячныя за свята, за асалоду паслухать родныя песні, пачуць беларускае слова, паўдзельнічаць у народных танцах. 
Галіна ПЕТУШОК, вядучы метадыст аддзела аргані­зацыйна – метадычнай работы РЦКіНТ. 

Средняя: 5 (2 оценки)

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)