Як у Шчучыне папараць-кветку шукаюць

Сёння шчучынцы адзначаюць Купалле -- адно з самых старажытных і таямнічых беларускіх святаў. Дзяўчаты ў гэты дзень плятуць вянкі і варожаць на суджаных, закаханыя выпрабоўваюць свае пачуцці, скачучы праз купальскае вогнішча, а аматары прыгод шукаюць тую самую папараць-кветку, якая, згодна з паданнямі, робіць людзей шчаслівымі.

Больше фото здесь

На пляцоўцы ля возера сабралася не толькі шчучынцы, але і госці горада, сярод якіх былі не толькі беларусы, але і ўкраінцы, палякі і іншыя. Парадавалі добрымі песнямі Купала і Купалінка -- галоўныя героі свята, слонімскія артысты і артысты РЦКіНТ. На свяце было ўсё -- і танцы, і конкурсы, і варажба. Не абыйшлося без традыцыйнага покушу чароўнай параць-кветкі. Арганізатары свята паклапаціліся, каб шчучынцы не блудзілі па цёмным лесе ў пошуках цуда і схавалі галоўны сімвал Купалля на пляцоўцы ля возера. Хай сабе шчасця штучная кветка не абяцае, аднак добры прыз таму, хто яе знойдзе -- гарантаваны.

 Тым часам свята працягваецца. Наперадзе -- скачкі праз вогнішча, карагоды і святочная дыскатэка.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

Средняя: 5 (4 оценки)

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)