Вучні Орлеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы падчас экскурсіі на малочнатаварную ферму “Прэціма” даведаліся, навошта на ферме камп’ютар

“Навошта на ферме камп’ютар?” Такім было першае пытанне, якое вучні Орлеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы задалі кіраўніку ААТ “Орля” А.У. Козічу падчас экскурсіі на малочнатаварную ферму “Прэціма”.

Прапанову наведаць гэты вытворчы аб’ект многія дзеці спачатку сустрэлі без асаблівага энтузіязму. Аднак цікавы аповед Аляксандра Уладзіміравіча аб асаблівасцях працы на сучаснай жывёлагадоўчай ферме хутка захапіў увагу школьнікаў. Рабяты з інтарэсам прайшлі па ўсіх цэхах і даведаліся, як арганізавана дойка кароў, ад чаго залежыць якасць малака, з чаго складаецца рацыён рагуль, дзе ўтрымліваецца маладняк. 
Яшчэ дзесяць гадоў таму ніхто і падумаць не мог, што большасць вытворчых працэсаў на ферме будуць механізаваны. Сёння ў камп’ютар заносіцца поўная інфармацыя аб кожнай карове: яе ўзрост, саматыка, сярэдні надой і інш. 
Падчас экскурсіі вучні Орлеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы пераканаліся, што на МТФ “Прэціма” працуюць высокаадукаваныя спецыялісты, па-сапраўднаму ўлюбёныя ў сваю прафесію.
Адказ на пытанне школьнікаў “Навошта трактарысту ведаць электроніку?” кіраўнік ААТ “Орля” Аляксандр Уладзіміравіч Козіч прапанаваў знайсці падчас экскурсіі на мехдвор, а арганізаваць яе належыць у той дзень, калі ў гаспадарцы будзе праходзіць тэхнічны агляд сельскагаспадарчай тэхнікі. 
Алена ГРОМ, 
сацыяльны педагог Орлеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы імя С.П. Шупені. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!