Вучні дзявятых і адзінаццатых класаў гімназіі г. Шчучына пабывалі нядаўна ў г. Мінску на міжнароднай спецыялізаванай выставе “Адукацыя і кар’ера”

Вучні дзявятых і адзінаццатых класаў гімназіі г. Шчучына пабывалі ў г. Мінску на міжнароднай спецыялізаванай выставе “Адукацыя і кар’ера”, на якой былі прадстаўлены каля сотні беларускіх і замежных вышэйшых навучальных устаноў, а таксама каледжаў, ліцэяў.

– Гэта прафарыентацыйная экскурсія была арганізавана педагогам-псіхолагам гімназіі Дзіянай Іванаўнай Навагродскай, – расказвае класны кіраўнік 9 “Б“ класа Алена Уладзіміраўна Трахімчык. – Рабяты з цікавасцю знаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі вышэйшых навучальных устаноў, размаўлялі з іх прадстаўнікамі і з самімі студэнтамі. Многім гэта паездка дапамагла вызначыцца з выбарам спецыяльнасці, а таксама ВНУ: хтосьці марыў пра пэўную прафесію, а не ведаў, дзе яе атрымаць. 
А вось падрабязна пра тое, як здорава вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, гімназісты даведаліся, калі пабывалі ў самой навучальнай установе. Шчучынцаў сустракалі студэнты другога курса факультэта камп’ютарных сістэм і сетак. Школьнікам было вельмі цікава паслухаць пра ўмовы паступлення ў ВНУ, пра існуючыя праграмы абучэння, пра магчымасці, якія ёсць у студэнтаў гэтай вышэйшай навучальнай установы. 
– Самае галоўнае, у чым хацелі пераканаць нашых рабят сённяшнія студэнты, – добра вучыцца, – гаворыць Алена Уладзіміраўна. – І пра гэта яны расказвалі на сваім прыкладзе. Без сур’ёзных ведаў не можа быць і размовы пра паступленне ў ВНУ. У дзевяцікласнікаў яшчэ ёсць час пра гэта падумаць. 
Ганна РУДСКАЯ.